Тэлеканал "Белсат" запрашае да супрацы вытворцаў відэакантэнту
Пра гэта распавёў у Фэйсбуку дырэктар канала Аляксей Дзікавіцкі
З прапановамі прапануюць пісаць на адрас belsat.sekretariat@tvp.pl з АБАВЯЗКОВАЙ пазнакай “Прапанова праграмы”.
Цікава, што раней стваральнікі каналу казалі, што ў іх няма грошай на дадатковы кантэнт і яны збіраюцца скараціць некалькі праектаў.
Пра гэта распавёў у Фэйсбуку дырэктар канала Аляксей Дзікавіцкі
Адзіны свабодны тэлеканал для беларусаў, запрашае тых, хто займаецца вытворчасцю відэа-кантэнту – праграмаў, мульцікаў, дакументальнага ці мастацкага кіно ды інш., запрапанаваць свой прадукт Белсату!
Не мае значэння, дзе вы цяпер знаходзіцеся, але важна, каб тое, што вы робіце, адпавядала нашай місіі і было па-беларуску. Калі трэба будзе дапамога з перакладам ці агучкай, падказкі ў справе паляпшэння якасці – можаце на нас разлічваць!
Незалежна ад таго, які будзе фармальны статус Белсату ў будучыні, мы перакананыя, што застанемся для беларускіх творцаў месцам, дзе яны змогуць паказваць шырокай публіцы свае праграмы/фільмы/рэпартажы.