Forward from: Historyja
23 ліпеня 1896 года нарадзіўся Антон Валынчык - выдатны беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог. Пан Антон апрацаўваў шматлікія беларускія народныя песні, а свае, якія тварыў, кампанаваў на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Адама Русака, Петруся Броўкі і іншых беларускіх літаратараў. Таксама ў канцэртных праграмах увасабляў творы класікаў - Баха, Бетховена, Манюшкі і інш.
Антона Валынчык меў вялікі ўклад у беларускую культуру, за што яго не любіла тагачасная камуністычная наменклатура, адхіляючы ад кіраўніцтва ансамблям "Нёман" і называючы "неблагонадёжным", "националистам", што апошняе было як кляймо ў навамове саветаў.