Posts filter


Forward from: Historyja
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Свая культура - падмурак незалежнасці

Зянон Пазняк яшчэ ў 1996 годзе звяртаў увагу на тое, што Расія (зноў) будзе ўздейнічаць на вынішчэнне нашай культуры праз працяг навязвання сваёй. Для новых у палітыцы варта нагадаць, што ў Расіі правіў тады Ельцын, а не Пуцін і што такая расейская палітыка праводзілася пры Расіі царскай, савецкай, сённяшнай і праводзіцца далей.


Мова - маркер

Мне падаецца гэта надзвычай важным асабліва з улікам таго, што на сёньняшні дзень нацыянальныя культурныя ініцыятывы зьяўляцца рэальным супрацьстаяньнем той расейскай ідэалягічнай навале, якая валіць на сёньняшні дзень у Беларусі. Парадаксальная сытуацыя, але беларуская культура на сёньняшні дзень адназначна атаясамліваецца з эўрапейскай культурай і гэта надзвычай важны момант, які яе адрозьнівае ад таго, што было гадоў трыццаць таму. Сёньня чалавек, які гаворыць па-беларуску, сьпявае па-беларуску, вучыць сваіх дзетак па-беларуску, гэта адназначна праэўрапейскі чалавек, гэта эўрапеец.


Алесь Бяляцкі, 2014 год.

465 0 2 12 33

Forward from: Historyja
Гэтая картка, якую знайшлі падчас рэстаўрацыі Купалаўскага тэатра магчыма, служыла пропускам на Першы Усебеларускі з’езд.


Нагадвае акупацыю Заходняй Беларусі савецкімі камуністамі ў 1939 годзе. Тады бальшавікі, якіх называлі басотай і рускімі, таксама здзіўляліся, што "ущемлённые" жылі непараўнальна лепш, чым яны, а многія прадукты былі невядомыя для салдатаў пад чырвонай зоркай.


https://t.me/mkbelarus/44104


Forward from: Historyja
На Першым усебеларускім з'ездзе быў такі выпадак. Прадстаўнік бальшавікоў Людвіг Рэзаўскі сарваў беларускі сцяг, назваў яго "национальной тряпкой" ды заклікаў замяніць яго "красным знаменем интернационала". Уся зала "выбухнула", а некаторыя ў вайсковай форме нават кінуліся, каб расправіцца з камуністам. Аднак сітуацыю (а дакладней чужака) выратаваў ураджэнец Віленшчыны генерал Аляксееўскі, які падняў і пацалаваў сцяг ды заклікаў не праліваць кроў.

Кароткая гісторыя, якая тлумачыць, адкуль карані супрацьстаяння беларускага руху і саветаў, чаго працяг бачым сёння.


Forward from: Зянон Пазьняк
У ВЯНОК ПАМЯЦІ МІКАЛАЯ КРЫЖАНОЎСКАГА

17 сьнежня ня стала Мікалая Кірылавіча Крыжаноўскага -- Дэпутата Незалежнасьці, моцнага беларуса, шчыра адданага Бацькаўшчыне- Беларусі. Мне пашчасьлівілася спатыкаць у жыцьці шмат чэсных, разумных, сумленных і справядлівых людзей у вышэйшым сэнсе гэтых слоў. Мікалай Кірылавіч быў адным зь іх.

Найвыдатнейшы чалавек. Ён быў актыўны працавіты ў Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, зьяўляўся сябрам дэпутацкай Апазыцыі БНФ, удзельнічаў у камісіях парляманту, пазьней працаваў у Кантрольнай Палаце Рэспублікі Беларусь, быў сябрам Сойму БНФ і КХП -- БНФ, прымаў удзел у распрацоўцы ўсіх асноўных законаў Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Апошняй нашай агульнай сумеснай працай разам зь ім і з калектывам аўтараў была "Народная Праграма "Вольная Беларусь" (2017 г.) -- праект будучай новай Беларусі, які, не сумняваюся, будзе ўвасоблены ў жыцьці. Беларусь расквітнее, стане вольнай і моцнай. У гэтым таксама застанецца праца і сьветлы дух Мікалая Кірылавіча.

Бывай, сябра. Наша справа не загінула і не загіне ніколі. Вечная памяць.

Зянон Пазьняк
Старшыня Кансэрватыўна -Хрысьціянскай Партыі -- БНФ, Палітычны лідар НВР "Вольная Беларусь", Дэпутат Незалежнасьці.
17 сьнежань 2024 г.


Forward from: Historyja
18 снежня 1917 года пачаўся Першы Усебеларускі з'езд - першая ў навейшай гісторыі прадстаўнічая агульнабеларуская канферэнцыя, на якой беларускае грамадства мела выказаць сваю пазіцыю па пытанні далейшага развіцця Радзімы.

З'езд сабраў шматлікіх беларускіх палітычных дзеячаў, якія прадстаўлялі Менскую, Магілёўскую, Віцебскую, Смаленскую, Гарадзенскую губерні і беларускамоўныя паветы Ковенскай, Віленскай і Бранскай губерняў. Да 27 снежня было зарэгістравана 1872 дэлегаты.

Зʼезд ухваліў шэраг момантаў, між іншым абвясціў права беларускага народу на незалежнасць і самавызначэнне, а таксама прыняцце дэмакратычнай форму ўраду. Хоць зʼезд разагналі бальшавікі, з часам беларусы і так абвясцілі БНР.


Фотаздымак краявіду Вільні з балкона дома Рушчыца ў віленскім Зарэччы, зроблены ягоным сябрам Янам Булгакам


Быхаўскі замак і места на панараме XVII ст.


„Make Russia small again”

Здавалася б, што чыста палітычная акцыя, але асабліва варты распаўсюду сярод расеізаваных, якія думаюць, што Расія заўсёды была вялікая, але гэта не так. Варта нагадаць пра перыяд Масковіі.

845 2 22 1 59

Што новага ці забытага старога ў падручніках у Беларусі

Паводле Ластоўскага, у школьных падручніках сёньня няма згадкі пра газэту «Мужыцкая праўда», якую выдавалі ўдзельнікі паўстаньня, нічога не гаворыцца пра «Лісты з-пад шыбеніцы» — лісты Каліноўскага, якія ён пісаў з турмы ў Вільні перад пакараньнем сьмерцю ў 1864 годзе. «Ня згадваюцца і спрэчкі аб статусе Літвы», — кажа гісторык.

«БНР у падручніках таксама апісваецца нэўтральна. У падручніку сказана, што рэалізаваць ідэі аб нацыянальнай свабодзе і дзяржаўнай самастойнасьці ў БНР не атрымалася. Што рэальнай дзяржавай БНР ня стала, паколькі цалкам падпарадкоўвалася нямецкай акупацыйнай адміністрацыі і дзейнічала ў рамках устаноўленых кампэтэнцыяў», — адзначыў Ластоўскі.

Неўтральнай, паводле яго, зьяўляецца ў падручніку і «ўстаўка пра зьяўленьне бел-чырвона-белага сьцяга».

Калі казаць пра гісторыю рэпрэсіяў у СССР, яны ў падручніку згадваюцца ў асобным разьдзеле, але там няма згадкі гісторыі Курапатаў, зьвярнуў увагу аўтар дасьледаваньня.

Ён таксама адзначыў «прынцыповую антыпольскасьць» у падручніку па гісторыі для 11 клясы.

Апісваючы становішча жыхароў заходнебеларускіх зямель у складзе Польшчы паміж Першай і Другой сусьветнымі войнамі, аўтары падручніка робяць акцэнт на «прымусовай паланізацыі насельніцтва, ваеннай дыктатуры, нацыянальным прыгнёце, паліцэйскім тэроры». «А польская „Армія Краёва“ [якая дзейнічала падпольна ў 1942–1945 гадах] прыраўноўваецца да гітлераўскіх карнікаў», — адзначыў Ластоўскі.

«Калі казаць пра Літву і стаўленьне да яе, дык пасьля 1996 году ВКЛ уяўлялася ў падручніках дзяржавай літоўскіх фэадалаў, стаўленьне было варожым, быццам літоўцы такія ж карнікі, як палякі. Калі казаць пра сёньня, дык у падручніках для 10 клясы і ў падручніку для 6 клясы пад рэдакцыяй Ігара Марзалюка (праўладны гісторык, дэпутар Палаты прдстаўнікоў — рэд.) ВКЛ — поліэтнічная дзяржава, створаная разам беларусамі і літоўцамі. І падкрэсьліваецца важная роля Навагрудка ў стварэньні ВКЛ, падкрэсьліваецца беларускі характар ВКЛ», — адзначыў сьпікер.

https://www.svaboda.org/a/33237862.html


Forward from: Historyja
"Ямант - такі адзін, і няма іншага мастака, падобнага яму. Ямант - вільнянін і гонар Вільні" - пісалі ў віленскай газеце "Słowo" у 1939 годзе.

На ілюстрацыях Вільня на працах аўтарства Браніслава Яманта


Чалавек, які гаворыць па-беларуску, сьпявае па-беларуску, вучыць сваіх дзетак па-беларуску, — гэта адназначна эўрапеец

- Алесь Бяляцкі

Я хочу сказать: давайте сначала демократия, а потом уже все эти [языковые] вопросы.

- Светлана Алексиевич

Які падыход вам бліжэй?


Forward from: Historyja
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Гісторыя паказала, чым слабейшы быў усходні сусед (Маскоўская дзяржава, Расійская Імперыя, СССР), тым лепш для нас і больш свабоды маем ды наадварот. Відавочны факт, які варта паўтарыць.

Крыніца

889 0 10 2 49

Forward from: Historyja
Da temy paŭstannia (Kalinoŭskaha) 1863-64 hadoŭ

"Skroź Nieschilnyja Zaviei", Jahr Ščara


Forward from: Historyja
Згадка ў газеце "Наша Ніва" пра партызанскі супраціў за незалежнасць БНР на Дзвіншчыне і ўсходняй Смаленшчыне. Кастрычнік, 1920 год.

908 0 10 2 45

Forward from: Historyja

17 last posts shown.