BELARUSIUM


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


BELARUSIUM – гэта канал пра гісторыю Беларусі ў старых мапах, здымках, малюнках і допісах. Не пагарджаюць тутай і цікавінкамі з сусьветнае гісторыі.
Далучаймася!
Тэрмін аўтавыдаленьня рэклямы — тыдзень.
NO POLITICS

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


Падзеі 26 красавіка:

1569 — Жыгімонт Аўгуст зацьвердзіў рашэньне дэлегатаў Валынскага ваяводзтва пра далучэньне да Польшчы.

1586 — у Магілёве ўтварылася праваслаўнае брацтва.

1795 — Расейская імпэрыя анэксавала Курляндыю.

1986 — адбылася Чарнобыльская катастрофа.

1989 — у Менску ўпершыню прайшоў «Чарнобыльскі шлях».

Нараджэньні:

1696 — Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, канцлер вялікі літоўскі.

1862 — Яўстафі Арлоўскі, беларускі краязнавец.

1899 — Ільля Гурскі, беларускі пісьменьнік.

1929 — Юры Туронак, беларуска-польскі гісторык і грамадзкі дзяяч.

Сьмерці:

1883 — Напалеон Орда, беларускі мастак, кампазытар, пісьменьнік.

2002 — Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, актор, прадусар.

2012 — Ігар Чаквін, беларускі гісторык.

2020 — Марыя Паўла Сурвілла, дзяячка беларускае дыяспары ў Амэрыцы.


Падзеі 25 красавіка:

1918 — на паседжаньні Рады БНР ініцыяванае прыняцьце тэлеграмы кайзэру Вільгельму II.

1931 — створанае Беларускае аб’яднаньне пралетарска-калгасных пісьменьнікаў.

1946 — у Рэгенсбургу адбыліся асьвячэньне і першая служба ў беларускай праваслаўнай царкве.

2004 — адбыўся II Усебеларускі сход інтэлігенцыі.

Нараджэньні:

1868 — Раман Скірмунт, беларускі й польскі грамадзка-палітычны дзяяч, буйны землеўладальнік.

1926 — Яфрэм Сакалоў, савецкі партыйны дзяяч.

1939 — Зінаіда Бандарэнка, беларуская тэлевядучая.

Сьмерці:

1938 — Павал Горын-Каляда, беларускі навуковец, дзяржаўны дзяяч.

1975 — Віктар Войтэнка, беларускі палітычны й рэлігійны дзяяч.

2024 — Юры Вальмус, беларускі кампазытар.


Калі няма на сьвеце маёй мовы,
Майго народу і мяне самога, —
Дык для каго будуеце, панове,
Канцлягеры, катоўні і астрогі?

Супроць каго рыхтуеце расправы
І шыбеніцы ўзносіце пад хмары,
Штодня арганізуеце аблавы
І ўсіх мабілізуеце жандараў?

Супроць каго рыхтуеце вы змовы
З прадажнымі і юдамі і богам, —
Калі няма на сьвеце маёй мовы,
Майго народу і мяне самога!


Максім Танк.

1931 год.


Беларуская эмігранцкая Велікодная паштоўка.

На ёй — выява жаўнераў, над якімі лунае Бог.

Унізе надпіс — «Уваскрэсьне Праўда — Уваскрэсьне Беларусь!».

Нямеччына.

Канец 1940-х гадоў.


Падзеі 24 красавіка:

1347 — паводле паданьня, у Вільні павесілі Івана (Няжылу), аднаго з трох праваслаўных пакутнікаў.

1648 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Кейданам Магдэбурскае права і герб.

1863 — аддзел Людвіка Зьвяждоўскага заняў места Горкі.

1959 — у Лідзе адкрыўся краязнаўчы музэй.

1990 — закон «Аб мовах народаў СССР» надаў расейскай мове статус афіцыйнай па ўсім СССР.

Нараджэньні:

1772 — Ян Цывінскі, рымска-каталіцкі дзяяч, біскуп, пэдагог, філянтроп.

1800 — Раман Станіслаў Сангушка, князь, грамадзкі дзяяч., удзельнік паўстаньня 1830-31 гг.

1889 — Юры Сабалеўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.

1936 — Вера Рыч, ангельская паэтка, перакладчыца, журналістка і гісторык, беларусістка.

1944 — Зянон Пазьняк, беларускі палітык і грамадзкі дзяяч.

1977 — Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменьнік.

Сьмерці:

1775 — Ежы Мікалай Гільзэн, рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч ВКЛ.

1957 — Аркадзь Моркаўка, беларускі паэт.


Жонка Ізі Харыка, Дзіна Харык, спасылаючыся на Шушкевіча-старэйшага, узгадвала пра астатнія хвіліны мужа:

Суд цягнуўся дзесяць хвілінаў. Стаяць Харык ня мог. Два канваіры падпіралі яго. Прысуд стандартны: «да выключнай меры сацыяльнай абароны — расстрэлу». Ізі Харык выслухаў яго з усьмешкаю. А потым раптам стаў размаўляць вельмі гучна і дакладна.


Гэтая ж тройка асудзіла Станіслава Шушкевіча, які і пачуў ягоныя словы:

Мяне па корабе скрэблі, па сусеках скрэблі, я ад дзядулі сышоў, ад бабулі сышоў, я з Зэмбіна сышоў, ад Яжова сышоў, ад цябе, Вісарыён Ёсіфаў, пагатоў сыду.


І раптам засьпяваў:

За сталом ніхто ў нас ня лішні, па заслугах кожны ўзнагароджаны. Залатымі літарамі мы пішам Усенародны сталінскі закон.

Я другой такой страны не знаю
...

Яму заткнулі рот, сталі душыць, а мяне нібы самога душыць. Не, я мяркую, што Ісак Давыдавіч Харык не звар’яцеў. Так ён сьмяяўся з Ваеннай калегіі Вярхоўнага суду СССР.

Пасьля допытаў Харык біўся аб дзьверы камэры й крычаў «Far vos?» («За што?»).


Беларуская эмігранцкая Велікодная паштоўка з надпісам «Хрыстос уваскрос!».

Падпісаная сям'і Будзькаў ад імя Маеўскага.

1947 год.


Падзеі 23 красавіка:

1586 — кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Нясьвіжу Магдэбурскае права і герб.

1794 — аддзелы Якуба Ясінскага авалодалі Вільняю.

1794 — утварылася Найвышэйшая літоўская рада — рэвалюцыйны ўрад ВКЛ падчас паўстаньня Касьцюшкі.

1917 — адкрылася Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі.

Нараджэньні:

1886 — Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік, публіцыст.

1904 — Паўлюк Трус, беларускі паэт.

1913 — Рыгор Рэлес, габрэйскі пісьменьнік і паэт беларускага паходжаньня.

1934 — Уладзімер Конан, беларускі філёзаф, літаратуразнаўца, крытык.

Сьмерці:

1863 — Вацлаў Жылінскі, біскуп віленскі, арцыбіскуп магілёўскі, мітрапаліт.

2015 — Алег Салтук, беларускі паэт, перакладчык.


Падзеі 22 красавіка:

1725 — гетман Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» пабраўся шлюбам з Францішкай Уршуляй Вішнявецкай.

1794 — пачатак паўстаньня Касьцюшкі ў ВКЛ.

1863 — каля мястэчка Азёры адбыўся бой паміж аддзелам Аляксандра Лянкевіча і расейскімі войскамі.

1919 — польскія войскі занялі Вільню.

1919 — апублікаваная Адозва да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага Юзэфа Пілсудзкага.

1994 — у Менску распачалася першая сустрэча беларускае моладзі сьвету.

Нараджэньні:

1886 — Язэп Дудзінскі, расейскі рэвалюцыянэр беларускага паходжаньня.

Сьмерці:

1937 — Язэп Адамовіч, беларускі дзяржаўны дзяяч.

1945 — Аляксандар Вашкевіч, савецкі генэрал, Герой Савецкага Саюзу беларускага паходжаньня.

1954 — Сяргей Сахараў, беларускі фальклярыст, этнограф, пэдагог.

1997 — Уладзімер Трубяцкі, прадстаўнік княскага роду Трубяцкіх.


Рагвалодаў камень у Барысаглебскай царкве.

Дзятлава Аршанскага павету.

1896 год.


Беларуская эмігранцкая Велікодная паштоўка з надпісам «Хрыстос уваскрос!».

Падпісаная Сьвятаславам Каўшом.

Ватэнштэт.

1947 год.


Дзьве паштоўкі, дасланыя Алесем Дударом з «амэрыканкі» маме.

У абедзьвюх словы пра спатканьне, абодва разы спатканьне не адбылося (падманулі).

У адной з паштовак ён паведамляе маці пра спатканьне 19 сьнежня — гэтай жа датаю пазначаны адзін з пратаколаў ягоных допытаў. Магчыма, забіралі з камэры нібыта на спатканьне — а прывялі да сьледчага.

25.11.1936.

Мамачка!
Паслязаўтра, 27га, а 3й гадзіне зайдзі ў бюро прапускоў і папрасі пропуск у пакой №58: пабачымся. Захапі з сабою чатыры кніжкі: Alphonse Daudet - яны ляжаць на чацвёртай паліцы знізу за маім крэслам; і там жа "Французско-русский словарь" (чырвоная таўставатая кніжка). Пацалуй ад мяне бацьку. Ал.


10.12.1936.

Мамачка!
19-га а 3-й гадзіне зайдзі – будзем бачыцца. Падбяры такія кнігі: Alphonse Daudet. Numa Roumestan; Anatole France. Crainquebille; Paul Bourget. Kazarine; Pierre Loti. (нрзб) Pierre Loti. Ramuntcho.
Прывітанне бацьку. Скажы, што ў мяне настрой добры – каб у яго быў такі ж. Жэні прывітанне перадай. Цалую. Ал.


Падзеі 21 красавіка:

1863 — аддзел Зыгмунта Серакоўскага разьбіў расейцаў у бітве пад Генетынамі.

Нараджэньні:

1833 — Віктар Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, брат Кастуся Каліноўскага.

1902 — Вацлаў Пянткоўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, стваральнік падпольнае каталіцкае духоўнае сэмінарыі.

1903 — Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык.

Сьмерці:

1923 — Ігнат Канчэўскі, беларускі паэт, філёзаф і публіцыст.

2022 — Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст, дзяржаўны дзяяч.


Беларуская эмігранцкая Велікодная паштоўка з надпісам «Хрыстос Уваскрос!».

Выданьне Беларускага дапамаговага камітэту ў Ватэнштэце.

Нямеччына.

1948 год.


Падзеі 20 красавіка:

1855 — Яўстах Тышкевіч заснаваў Музэй старажытнасьцяў.

1915 — нямецкая авіяцыя ўчыніла бамбаваньне Беластоку, па выніку чаго загінула 13 чалавек.

1918 — Народны сакратарыят БНР выдаў «Часовы наказ мясцовым Беларускім Радам».

1923 — Вацлаў Ластоўскі падае ў адстаўку з пасады прэм’ера Ўраду БНР.

1986 — у Менску некалькі дзясяткаў удзельнікаў Аўганскае вайны напалі на падлеткаў, што сьвяткавалі Гуканьне вясны.

Нараджэньні:

1660 — Крыштап Станіслаў Завіша, дзяяч Рэчы Паспалітае.

1758 — Язафат Булгак, царкоўны дзяяч.

1834 — Ёсіф Жылінскі, геадэзіст, дасьледчык Палесься.

1889 — Антоні Дулінец, сьвятар.

1893 — Леанард Чарняк, сьвятар.

1900 — Адольф Клімовіч, грамадзкі дзяяч.

1914 — Міхась Юдэлевіч, драматург.

1935 — Уладзімер Лятун, скульптар.

1944 — Яўген Лецка, празаік, крытык, перакладчык.

1966 — Эдуард Дубянецкі, гісторык.

Сьмерці:

1910 — Сяргей Палуян, літаратуразнаўца.

1984 — Васіль Місюль, дзяяч эміграцыі ў ЗША.


Беларуская эмігранцкая Велікодная паштоўка-віншаваньне.

Зробленая ад імя Вацлава Пануцэвіча як Шэфа Згуртаваньня беларускіх скаўтаў на чужыне.

Ватэнштэт.

Каля 1947 году.


Менск, вуліца Кірава. Від на Цэнтральны вакзал.

Верагодна, 1954 год.


Падзеі 19 красавіка:

1773 — у Варшаве пачалася праца Вальнага сойму, які зацьвердзіў першы падзел Рэчы Паспалітае.

1918 — у Кіеве адбылося першае супольнае паседжаньне прадстаўнікоў урадаў БНР і УНР.

1919 — польскія войскі занялі Вільню.

1924 — газэта Голас беларуса зачыненая польскімі ўладамі.

1927 — заснаваньне Дзяржаўнага сымфанічнага аркестру Беларусі.

Нараджэньні:

1819 — Юры Івашкевіч, рымска-каталіцкі дзяяч.

1881 — Усевалад Ігнатоўскі, беларускі гісторык, грамадзка-палітычны дзяяч.

1881 — Валянцін Волкаў, народны мастак БССР.

1887 — Люцыян Мэнкэ, польскі паліцыянт беларускага паходжаньня.

1907 — Рыгор Акулевіч, беларускі грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, публіцыст.

1908 — Вільгельм Гараўскі, беларускі празаік.

1926 — Барыс Аракчэеў, беларускі мастак.

1980 — Вадзім Саранчукоў, беларускі грамадзкі дзяяч.

Сьмерці:

1519 — Войцех Радзівіл, рымска-каталіцкі дзяяч ВКЛ.

1602 — Ян Абрамовіч, дзяржаўны дзяяч ВКЛ.

1991 — Антон Каржанеўскі, беларускі мастак.


Беларускія пісьменьнікі падчас II Ўсебеларускага Кангрэсу ў Менску.

Ад левага боку — Валяньцін Таўлай, Тодар Лебяда, Аляксандар Салавей, Масей Сяднёў, Сяргей Хмара, Уладзімер Сядура, Хведар Ільяшэвіч.

27 чэрвеня 1944 году.


Беларусы-жаўнеры Польскага Войска вяртаюцца дамоў (прозьвішчы й мясцовасьць невядомыя).

1939 год.

20 last posts shown.