Філолаг


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Linguistics


Методыка , вопыт, парады.
З ❤ і павагай да роднай мовы
galya.levchenya@mail.ru

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Linguistics
Statistics
Posts filter


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🩷Любоў да сябе - гэта:
Выбіраць сябе
Узнагароджваць сябе
Матываваць сябе
Клапаціцца пра сябе
Слухаць сябе
Чуць сябе
Разумець сябе
Пазнаваць сябе
Шанаваць сябе
Браць адказнасць за сябе
Паважаць сябе
Хваліць сябе
Прымаць сябе любой
Адэкватна ацэньваць сябе
Не хаваць сябе сапраўдную
Палюбі сябе 🕊️🫶🍒☀️🍓
#новыдзень #school32minsk


PDF Аднародныя члены сказа.pdf
1.5Mb
✨Няхай, сённяшні дзень пакіне толькі лепшыя ўспаміны. Пачніце гэты дзень з усмешкі, падзякі і светлых думак. 🐼🐰🐬☀️🍒🍓

803 0 13 2 26

Ускіпела...
Цяпер сяджу, маўчу...
Чакаю, пакуль пыл асядзе...
А характар-то ў мяне-выдатны! Гэта проста ва ўсіх нервы нейкія слабыя.
#настрой


Знайдзіце памылку.
Poll
  •   1. З разгону
  •   2. З ходу
  •   3. Без аглядкі
  •   4. На жаль
  •   5. На паказ
2 votes


Адзначце бяззлучнікавы складаны сказ, у якім трэба паставіць двукро'е.
Poll
  •   Спынішся _ плынню адгоніць назад.
  •   Усё навокал было па-ранейшаму_ глуха шумеў лес, нізка над зямлёю плылі хмары.
  •   У чалавеку павінна быць усё прыгожым _ і твар, і адзенне, і душа, і думкі.
48 votes

1k 0 11 4 14

🥇Пра важнасць дыпломаў і грамат для школьнікаў🥈🥉
Усё гэта адносіцца да пахвалы і зваротнай сувязі, якая вельмі важна для дзяцей.
Якія функцыі выконваюць граматы (сертыфікаты, дыпломы, падзякі і г. д.):
• развіваюць упэўненасць у сабе;
• матывуюць да новых дасягненняў;
• заахвочваюць таленты і здольнасці.
Радуйце сваіх вучняў граматамі!

⬇️ Дабаўляйце ў каментарыі яркія і незвычайныя граматы, дыпломы.

956 0 18 1 15

PDF.pdf
1.9Mb
✨Часцей кажаце жыццю, што яно выдатнае, дзіўнае і непаўторнае - і яно абавязкова будзе менавіта такім.🕊️🕊️
#папулярызацыяроднаймовы #school32minsк #Беларусь


PDF.pdf
1.6Mb
✨А час, ведай сабе, ідзе...
Яшчэ крышку... Вясна прыйдзе!
#school32minsк #Беларусь #папулярызацыяроднаймовы


https://edu.gov.by/tsentralizovannyy-ekzamen-2024/spetsifikatsii-2024/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA.pdf
СПЕЦЫФІКАЦЫЯ
экзаменацыйнай (тэставай) работы па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання ў 2024 годзе
#ЦТ #ЦЭ


Такія пытанні сустрэліся ў тэстах 2024 года.
Частка А
А1. Лексічнае значэнне слова
А2. Правапіс вялікай і малой літар
А3. Правапіс у/ў
А4. Правапіс мяккага знака і апострафа
А5. Складаныя назоўнікі, іх утварэнне і правапіс
А6. Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў
А7. Правапіс часціц не (ня), ні са словамі розных часцін мовы
А8. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
А9. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
А10. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі
А11. Знакі прыпынку ў сказах з парўнальнымі зваротамі
А12. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі азначэннямі, дапаўненнямі і акалічнасцямі. Знакі прыпынку з сказах з удакладняньнымі членамі
А13. Сказы з пабочнымі канструкцыямі
А14. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах
А15. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназалежных сказах
А16. Знакі прыпынку паміж часткамі ў бяззлучнікавых скаладных сказах
А17. Знакі прыпынку паміж часткамі ў скаладных сказах з рознымі відамі сувязі частак
А18. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
Частка В
В1. Правапіс галосных о, э, а
В2. Правапіс галосных е, ё, я
В3. Вымаўленне і правапіс зычных гукаў: вымаўленне і правапіс спалучэнняў зычных
В4. Правапіс падоўжаных зычных. Марфалагічнае падваенне і фанетычнае падаўжэнне зычных
В5. Правапіс лічэбнікаў
В6. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў
В7. Часціцы не і ні, іх ужыванне і правапіс
В8. Аднасастаўныя сказы, іх будова. Спосабы выражэння граматычнай асновы ў безасабовых сказах
В9. Змяненне дзеясловаў І і ІІ спражэнняў. Рознаспрагальныя дзеясловы
В10. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў
В11. Фразеалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы
В12. Функцыянальныя стылі маўлення (навуковы, афіцыйны, публіцыстычны, мастацкі, гутарковы), стылеўтваральныя моўныя сродкі
В13. Спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце
В14. Лексічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы
В15. Суадноснасць гукаў і літар. Гукавое значэнне літар е, ё, ю, я, і
В16. Асновы назоўнікаў. Назоўнікі 3-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў
В17. Скланенне прыметнікаў
В18. Скланенне і правапіс займеннікаў
В19. Дзеепрыметнікі залежнага і незалежнага стану, іх утварэнне
В20. Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі
В21. Аснова слова. Канчатак, нулявы канчатак
В22. Двухсастаўныя сказы. Дзейнік і выказнік, спосабы іх выражэння
#ЦЭ #ЦТ2024


✨Прытча «Памылкі»
Аднойчы выкладчык ганчарнай справы🏺 правёў цікавы эксперымент. Ён падзяліў студэнтаў на дзве часткі і даў ім розныя заданні. Першай палове студэнтаў ганчар даручыў зрабіць усяго адзін гаршчок. Ён сказаў, што будзе ацэньваць іх працу па якасці гэтага чыгуна: чым лепш у іх выйдзе гаршчок, тым вышэйшая будзе адзнака.

Другой палове студэнтаў ганчар сказаў "гнаць вал": зрабіць па 50 гаршкоў на чалавека. Маўляў, здасце 50 нягеглых гаршкоў, і дзесяць балаў у вас у кішэні.

Дык вось. Па заканчэнні семестра раптам высветлілася, што гаршкі "хаўтуршчыкаў" атрымаліся значна якасней, чым гаршкі "перфекцыяністаў". Бо хаўтуршчыкі вучыліся на памылках, і кожны наступны чыгун атрымліваўся ў іх лепш за папярэдні.
✍️
Памылкі - гэта знакі прыпынку жыцця, без якіх, як і ў тэксце, не будзе сэнсу...
Харукі Муракамі
#прытча #памылкі


Знайдзіце памылку.
Poll
  •   Паслаць за доктарам
  •   Пайшла ў лісічкі
  •   Кватэра на два пакоі
  •   Паказваць па тэлебачанні
31 votes


Асаблівасці кіравання ў беларускай мове (у параўнанні з рускай мовай)

Дзеясловы ветлівасці (дзякаваць, падзякаваць, выбачаць, прабачыць, дараваць) ужываюцца з назоўнікам у давальным склоне: дзякаваць сястры, бабулі, дзядулю, вам; выбачыць мне, яму, ёй.
Дзеясловы цешыцца, жартаваць, насміхацца, смяяцца, рагатаць, дзівіцца, кпіць, здзеквацца, глуміцца ўжываюцца з прыназоўнікам з і назоўнікам у родным склоне: насміхацца з малога, здзеквацца з чалавека.
Дзеясловы руху (ісці, бегчы, ехаць, плыць, ляцець, выправіць, паслаць і інш.) пры абазначэнні мэты дзеяння ўжываюцца з прыназоўнікам па і назоўнікам у вінавальным склоне: схадзіць па хлеб, ісці па яго.
Словы ягады, грыбы (або іх канкрэтныя назвы), рыба, шчаўе, дровы, буракі, кмен і падобныя далучаюцца да дзеясловаў руху прыназоўнікам у і стаяць у вінавальным склоне: пайшлі ў суніцы, выбраліся ў млын.
Пры абазначэнні напрамку ўздоўж, ускрай аб’екта або месца знаходжання непадалёк яго ўжываецца прыназоўнік паўз і назоўнік у вінавальным склоне: паўз чыгунку, паўз магазін.
Дзеясловы маўлення, пачуцця гаварыць, казаць, думаць, клапаціцца, распытваць, разважаць, успамінаць ужываюцца з прыназоўнікам пра і назоўнікам у вінавальным склоне: гаварыць пра набалелае, клапаціцца пра бацькоў.
Дзеясловы хварэць, перахварэць, захварэць і прыметнік хворы ўжываюцца з прыназоўнікам на і назоўнікам у вінавальным склоне: хворы на ангіну, перахварэць на грып.
Дзеясловы ажаніцца, ажаніць ужываюцца з прыназоўнікам з і назоўнікам у творным склоне: ажаніцца з Ганнай.
У дзеяслоўных і назоўнікавых словазлучэннях з прыназоўнікам па ўжываюцца назоўнікі і займеннікі ў месным склоне: вучыцца па кнігах, ездзіў па вёсках, па старадаўнім звычаі.
У параўнальных словазлучэннях залежнае слова ўжываецца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам за: старэйшы за сястру.
Прыназоўнік праз ужываецца для выражэння прычынных адносін: спазніўся праз дождж, затрымка праз дождж, а таксама аб’ектных адносін пасля дзеясловаў са значэннем ‘пранікаць, прабівацца': прабіцца праз гушчар, прамень праз шчыліну; у спалучэннях праз зубы, праз слёзы, праз сон.
Вялікая колькасць спалучэнняў слоў для запамінання: мець на мэце, дом на тры паверхі, падобны да брата, загадчык бібліятэкі, пазычыла нажа, дасылаць на адрас, больш за тры кіламетры, за тры крокі ад мяне, яма на сілас, бачыў на свае вочы, прыйшоў а пятай гадзіне, прыйшоў па заходзе сонца, сядзеў пры дарозе.
Асаблівасці кіравання пры дзеясловах з адмоўем
Абстрактныя назоўнікі, як правіла, ужываюцца ў родным склоне: не мае значэння, не дае права, не прымае захадаў, не робіць памылак, не мае жадання, не звяртае ўвагі, не зрабілі рамонту, не прынялі ўдзелу.
Канкрэтныя назоўнікі, як правіла, ужываюцца ў вінавальным склоне: не купіла кнігу, не сустрэлі бацьку, не прачытаў ліст, не ўзяў падручнік.

Некаторыя асаблівасці давасавання ў беларускай мове
У беларускай мове лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў, якія маюць форму множнага ліку: два сталы, абодва браты, тры яблыкі.
#ЦТ #ЦЭ #кіраванне #дапасаванне


✨Проста слухаць сябе... крышачку ... але кожны дзень... знаходзіць час для таго, што дорыць табе мурашкі...
#новыдзень #матывацыя


Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік
1) Мне яшча ні разу не даводзілася бачыць такога агромністага дрэва _ пад яго разложыстай кронай можна было размясціць, напэўна, тры такія хаты, як наша. 2) Напэўна, матчына доля такая_сыноў гадаваць, выпраўляць у дарогу. 3) Дабро прыносіш людзям_з табою людзі як браты. 4) Прапала кароўка _ прападай і вяроўка. 5) Цвітуць лугі_ жаўцее проса_ ўздымае жыта каласы. 6) Пульсуе радасць у прасторах_ залатыя свецяцца агні.
     2.  1) Алена ўбачыла _ бусел кружыў вакол воблачка ў бяздоннай глыбіні ясна-блакітнага паднябесся.
2)Меднастволы, як выліты, высіцца бор_ зацвітае на ўзлессі блакітны чабор.
3)Так ужо наканавана небам_ маці дзеліцца з дзецьмі душою, як хлебам.
4)Тут трэба быць пільным_ у верасе заўсёды хаваюцца пільныя баравікі.
5)Сваё сябрам адкрыеш сэрца _душу сяброў пазнаеш лепш.
6)Ідзе яна па вуліцы_ лебедзь плыве.

    3. 1) Хлеб у возе_няма бяды ў дарозе.
           2) Ноч гусцее_пагасла зара_зорка срэбная ўпала ў ваду.
           3) Сэрцу быць гадзіннікам нягожа_ спыніцца – не завядзеш.
           4) Праз вокны нічога не было відаць_ іх пакрыў іней.
           5) Падымаешся на гэты ўзгорак _ перад табою адкрываецца прыгажосць.
6) Пятрусь некалькі разой ператрос усе свае кішені _ ключа не было.

     4.   1) Пусцяцца хлопцы скокі _ вачэй не адвесці. 2)Надзя хуценька апаласнула халоднай вадой твар_сон як рукой зняло.
3)Сумна, тужліва пазіралі шкляныя вокны Мацеевай хаты_ дзед паехаў у горад.
4)Пушынка да пушынкі _ нам пярынка.
5)Тут вецер вільготны і пругкі _ тут ружы ў духмянай расе.
6)Маланкі стрэламі ўстаюць _ у бубен сыпле гром.

     5.   1) Даспявалі суніцы ў зялёных барах _ на шыпшыне звінелі  пчаліныя гуслі.
 2) Заўсёды помню ісціну святую _ нельга пражыць на гэтым свеце без цяпла і святла.
3) Прыйдзе раніца _ будзем раіцца.
4) Слова сказаў_ сякераю адсек.
5) Сабіна, відаць, збіралася вышываць _ у руках яна трымала паркаль і мулінэ.
6) Пасыпаў дождж _ над галовамі людей пачалі раскрывацца рознакаляровыя пара-
соны.
Адказы:
#ЦТ #складанысказ


Самае складанае ў жыцці - не ўскладняць сабе жыццё.
Прачынайцеся, усміхайцеся, піце каву...
...раніцы ўсім)))...
#новыдзень


Знакі прыпынку ў складаных бяззлучнікавых сказах. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп’е:

1. 1) Дабро прыносіш добрым людзям _ з табою людзі як браты.
2) Напэўна, матчына доля такая _ сыноў гадаваць, выпраўляць у дарогу.
3) Максім пранёс праз усё жыццё простую ісціну _ слова павінна мець цвёрдую цану.
4) Цвітуць лугі _ жаўцее проса _ ўздымае жыта каласы.
5) Пульсуе радасць у прасторах _ залатыя свецяцца агні.
 2. 1) Меднастволы, як выліты, высіцца бор _ зацвітае на ўзлессі блакітны чабор.
2) Так ужо наканавана небам _ маці дзеліцца з дзецьмі душою, як хлебам.
3) Тут трэба быць пільным _ у верасе заўсёды хаваюцца хітрыя баравікі.
4) Поле спускалася краем у лагчыну _ вілася-пятляла сярод лугавіны спакойная рэчка.
 5) Сваё сябрам адкрыеш сэрца _ душу сяброў пазнаеш лепш.

 3. 1) Хлеб у возе _ няма бяды ў дарозе.
  2) Ноч гусцее _ пагасла зара _ зорка срэбная ўпала ў ваду.
 3) Побач з пшаніцай пасеялі лён _ побач з рабінай красуецца клён.
     4) Яшчэ і цяпер у сялянскіх хатах жыве даўні звычай _ фотакарткі бацькоў і дзядоў многія трымаюць пад шклом у рамках на сцяне пры покуці.
   5) Сэрцу быць гадзіннікам нягожа _ спыніцца – ужо не завядзеш.

 4. 1) Маланкі стрэламі ўстаюць _ у бубен сыпле гром.
2) Сумна, тужліва пазіралі шкляныя вокны пустой Мацвеевай хаты _ паехаў дзед у горад.
 3) Дуброва выглядала вельмі прыгожа _ пасля дажджу на сонцы яна блішчала, аж зіхацела.
 4) Пушынка да пушынкі _ нам пярынка.
  5) Тут вецер вільготны і пругкі _ тут ружы ў духмянай расе.
 
  5. 1) Даспявалі суніцы ў зялёных барах _ на шыпшыне звінелі пчаліныя гуслі.
 2) Заўсёды помню ісціну святую _ нельга пражыць на гэтым свеце без святла і цяпла.
3) Зара вясенняя над полем дагарае _ ў змроку тоне сцежка палявая _ змаўкае хор дзявочы.
4) Сабіна, відаць, збіралася вышываць _ у руках яна трымала паркаль і мулінэ.
Зара вясенняя над полем дагарае _ ў змроку тоне сцежка палявая _ змаўкае хор дзявочы.
 5) Прыйдзе раніца _ будзем раіцца.
Даведкі:


✨Заданні на правапіс апострафа ў ЦТ па беларускай мове ёсць штогод.
Правапіс апострафа
Апостраф пішацца перад е, ё, ю, я і націскным і:
— пасля прыставак і падобных да прыставак пачатковых частак, якія заканчваюцца на зычную: без’языкі, між'ярусны;
— у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-, шмат-: трох’ярусны, шмат’ядзерны;
— у сярэдзіне слоў пасля зычных, акрамя з, с, дз, ц, л: В’етнам, сям’я.
Прыклады
Аб'інець, аб’ектыўны, аб’ява, аб’явіцца, аб’яднаць, аб’яднаны, аб’езд, бар’ер, бур’ян, вераб'і, вераб'іны, вар'іраваць, в’етнамец, з’ява, з’яднаць, з’есці, з’езд, інтэр'ер, інтэрв'ю, кур’ёз, кап’ё, куп’ё, кур’ер, кар’ер, кар’ерны, кар’ера, камп’ютар, мнагабор’е, надвор’е, паўшар'е, прэм’ер, прэм’ерскі, прэм’ера, прэм’ерны, пад’езд, падвор’е, п’едэстал, пер’е, павер’е, перамір'е, п’еса, раз’езд, раз’ехацца, сур’ёзны, сям’я, сем’янін, сузор’е, суб’ект, узгор’е, узмор’е, уз’ехаць, шматкроп’е, Дзям’ян, саф’ян, Пракоф’еў, Пракоф’евіч, Лук’ян, Грыгор’еў, Юр’еў, Мар’іна Горка
#ЦТ #апостраф


Жыццё - дзіўная штука...
Часам мы так занятыя сваімі клопатамі, што забываем заўважаць цудоўнае вакол нас.
Але варта нам спыніцца на хвілінку і падумаць аб тым, за што мы ўдзячныя свету, як гэты свет вакол пачынае мяняцца.

Падзяка нібы адкрывае нашы вочы, і мы пачынаем бачыць больш добрага. А калі ў галаве з'яўляюцца добрыя думкі, звычайныя дні раптам напаўняюцца чараўніцтвам, як у казцы.

Давайце на хвіліну спынімся і ўспомнім, за што мы можам быць удзячныя прама зараз.

Падзяка - гэта не проста словы, гэта спосаб мыслення, здольны змяніць ваша жыццё да лепшага. Яна дапамагае нам шанаваць тое, што ў нас ёсць, і адкрывае вочы на новыя магчымасці.
А што напаўняе радасцю і падзякай ваша жыццё?
👇Падзяліцеся ў каментарыях, за што вы ўдзячныя свету ⏬


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Пусть этот день наполнит ваше сердце светом и радостью.

20 last posts shown.