Мінімум тры расійскія "шахеды" заляцелі ў Беларусь глыбока ўночы на 2 лютага. Два з іх рухаліся ў напрамку Брагіна і Лоева. А яшчэ адзін прайшоў уздоўж беларуска-расійскай мяжы і вылецеў ва Украіну непадалёк ад памежнага пераходу "Тры сястры".
Усё гэта адбылося паміж 2-й і 3-й гадзінамі ночы. Інфармацыі пра выбухі на тэрыторыі Беларусі сёння няма. Беларуская авіяцыя на перахоп дронаў-камікадзэ не паднімалася, паведамляе "Беларускі Гаюн".