Затрыманых у Беларусі мільярдэраў з "Уралкалія" адпусцілі на волю. У зняволенні яны правялі блізу 10 дзён.
Яўгена Шавеля і Дзмітрыя Лобяка затрымалі 5-6 кастрычніка ў офісе кампаніі "Юрас-Ойл", гэта дылер прамысловай хіміі і ўгнаенняў. Затрыманыя з'яўляюцца ўладальнікамі гэтай кампаніі. Разам з імі затрымалі і кіраўнікоў прадпрыемства. Паводле папярэдняй інфармацыі, прэтэнзіі да іх насілі падатковы характар. Невядома, ці выстаўвілі ім урэшце абвінавачванні.