Беларускага трэнера звольнілі з польскага клуба праз замах на гульца. Аляксандр Круцікаў працаваў з польскай "Асторыяй" з сакавіка 2024-га.
13 кастрычніка ў матчы з "Гартатай" у другой лізе Польшчы гулец Мацей Заблоцкі быў выдалены з пляцоўкі. Калі ён сеў на лаву запасных, Круцікаў падышоў да яго і замахнуўся. Гэта і стала падставай для звальнення.
Круцікаву 64 гады. Як трэнер, ён працаваў з польскімі баскетбольнымі камандамі з сярэдзіны 1990-х. У 2015-2019 гадах быў галоўным трэнерам мужчынскай зборнай Беларусі, у 2017-2019-х яшчэ і "Цмокаў-Мінск". Пасля зноў з'ехаў у Польшчу. З Astoria Bydgoszcz працаваў з сакавіка 2024-га.н