🤗 Мроя кнігалюба на святы?
🕘 Вылучыць час на тое, каб спакойна ўладкавацца ва ўлюбёным фатэлі і чытаць, чытаць, чытаць.
📕 І для такога няспешнага чытання, кніга, у якой павольна і ўдумліва праз адчуванні і ўражанні асэнсоўваецца наш цяперашні час — "Час пустазелля" Ганны Янкуты — бадай, самае тое, што трэба.
💭 Кніга з уражанняў, настрояў і думак,
🤍 Прапануем шаноўнаму спадарству разам пракласці масток у год, што надыходзіць, з творам, ахарактарызаваным у адным з водгукаў як "медытацыя на руінах" і заслужана адзначаным літаратурнай прэміяй Ежы Гедройця.
🗓 Сустрэнемся ў студзені: пагутарым пра феномен бясчасся і абмяркуем, што ж варта ставіць у канцы — кропку ці ўсё ж шматкроп'е — з аўтаркай кнігі Ганнай Янкутай.
🤗 А за кнігай ласкава запрашаем у "Чытальню"!
🗓 Пятніца 17 студзеня
🕘 18:30 (віленскі час)
📍 Zoom
#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #чытацкіклуб #ганнаянкута #часпустазелля #проза

з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Апавядальніца ўсюды шукае чалавечыя і нечалавечыя сляды, сюжэты, якія разгортваюцца проста на вачах, а таксама гісторыі, якія здарыліся даўно і ад якіх амаль нічога не засталося. Яна спрабуе ўхапіць дух бясчасся ў Варшаве і Мінску, Гародні і Кракаве, іншых гарадах і мястэчках.