ЧЫТАЛЬНЯ


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Books


Бібліятэка беларускай кнігі ў Вільні.
Адрас "Чытальні": Vilniaus g. 20.
Графік працы: CР, ЧТ, ПТ 14-20, СБ, НД 10-20.
Каталог кніг: cytalnia.com

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Books
Statistics
Posts filter




🤗 Мроя кнігалюба на святы?

🕘 Вылучыць час на тое, каб спакойна ўладкавацца ва ўлюбёным фатэлі і чытаць, чытаць, чытаць.

📕 І для такога няспешнага чытання, кніга, у якой павольна і ўдумліва праз адчуванні і ўражанні асэнсоўваецца наш цяперашні час — "Час пустазелля" Ганны Янкуты — бадай, самае тое, што трэба.

💭 Кніга з уражанняў, настрояў і думак,
з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Апавядальніца ўсюды шукае чалавечыя і нечалавечыя сляды, сюжэты, якія разгортваюцца проста на вачах, а таксама гісторыі, якія здарыліся даўно і ад якіх амаль нічога не засталося. Яна спрабуе ўхапіць дух бясчасся ў Варшаве і Мінску, Гародні і Кракаве, іншых гарадах і мястэчках.


🤍 Прапануем шаноўнаму спадарству разам пракласці масток у год, што надыходзіць, з творам, ахарактарызаваным у адным з водгукаў як "медытацыя на руінах" і заслужана адзначаным літаратурнай прэміяй Ежы Гедройця.

🗓 Сустрэнемся ў студзені: пагутарым пра феномен бясчасся і абмяркуем, што ж варта ставіць у канцы — кропку ці ўсё ж шматкроп'е — з аўтаркай кнігі Ганнай Янкутай.

🤗 А за кнігай ласкава запрашаем у "Чытальню"!

🗓 Пятніца 17 студзеня
🕘 18:30 (віленскі час)
📍 Zoom


#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #чытацкіклуб #ганнаянкута #часпустазелля #проза


‼️ ВАЖНА!

Змена ў раскладзе "Чытальні" на гэтым тыдні!

У чацвер, 19 снежня, у Беларускім доме цягам дня ладзіцца закрытае мерапрыемства.

Бібліятэка будзе адчыненая з 18-й да 20-й гадзіны.

Просім дараваць магчымыя нязручнасці і дзякуем за разуменне. 💚


⛄️ Крочым далей насустрач ужо зусім блізкім калядным святам! 🎄

🌲 У суботу 21 снежня цягам дня ў Беларускім доме на Vilniaus 20 — святкаванні з прысмакамі ды карнавальнымі строямі, а ўвечары — музычным выступленнем паэта і літаратара Андрэя Хадановіча!

📚І, вядома ж, наша тутэйшая бібліятэка — да вашых паслуг, таму начасна запасаемся кнігамі, каб на доўгіх утульных выходных гартаць цікавыя старонкі пад гарбату.

✍🏻 Пра падборкі дзіцячых кніжак да святаў — тут. А сёння распавядзем пра яшчэ колькі выданняў для каляднага настрою і тым, хто больш дарослы, і хто зусім дарослы, але верыць у цуды 😉

Дзеткам малодшага і сярэдняга ўзросту абавязкова прыйдзецца даспадобы

📕 "Снежная сястра". Нарвежская пісьменніца Мая Лундэ разам з мастачкай Лісай Айсата стварылі чароўны свет, у якім знайшлося месца і цёплым пачуццям, і горкім сямейным перажыванням, і чаканню каляднага цуду, што заўсёды спраўджваецца. Любоў і сяброўства перамогуць боль ад страты — так вучыць нас гэтая прыгожая і кранальная калядная гісторыя, якая ўмомант стала сусветным бестселерам.

Падлеткам прапануем

📕 "Хронікі Нарніі. Леў, Вядзьмарка і гардэроб" Клайва Стэйплза Льюіса.
Першая з гэтай серыі кніг Клайва Стэйплза Льюіса пачынаецца надзвычайным падарожжам дзяцей у краіну вечнай зімы, дзе ніколі не бывае Калядаў…

А дарослым нагадае пра чароўныя часы дзяцінства

📕 "Калядны стол" Зараславы Камінскай.
Кніга, чытаючы якую вы ўзгадаеце пра любімыя стравы, забытыя месцы і людзей, з якімі дзялілі ежу і сваё жыццё. Што любілі есці, калі былі маленькімі, хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз. А што вы елі апошнім разам, калі адчувалі сябе шчаслівымі? Калі не можаце ўзгадаць, пачніце чытаць, і ўспаміны з’явяцца над гэтымі старонкамі, нібыта пара над гарачым рондалем.

☺️ Знаходзім радасць у кнігах і дзелімся ёю з роднымі і блізкімі!

#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #каляды #адвент #дзіцячыякнігі #кнігідзецям #калядныстол #зараславакамінская


🎄 Каляды ўсё бліжэй, цудаў усё болей!

🤗 Завітвайце на Vilniaus 20 у суботу 14 снежня на Калядны кірмаш за падарункамі ад беларускіх майстроў і майстрыц і ў "Чытальню" за каляднымі цудамі, што чакаюць дзетак на старонках прыгожых выданняў на беларускай мове!

🚩На пачатку месяца мы распавялі пра кніжкі для каляднага настрою самым маленькім. А вось яшчэ нізка выданняў на нашых паліцах для бацькоў з малечамі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту:

📕 Рыгор Барадулін. Як воўк калядаваў
Сярод разнастайных вершаў, загадак, небылічак дзядзькі Рыгора маленькія чытачы знойдуць вершаваную казку “Як воўк калядаваў”.

📕 Алена Міхаленка. Казачкі на Калядачкі
Адна з казачак распавядае аб прыгажуні-Зіме, цудоўнай майстрысе, якая і дарогі адбельвала, і пуховыя коўдры са снегу шыла, і вышывала, але часам спрачалася са шкодніцай Адлігай, якая ёй дапякала. Другая казка расказвае аб тым, як ваўчаня, якое было добрае і пяшчотнае, у калядную ноч навучылася спяваць – разам з дарослымі ваўкамі выць на Месяц. Адна з гісторый прысвечана студэнту Пятру, які ў калядную ноч апынуўся ў таямнічым лесе.

📕 Маша Чаракова, Джордж Таннер. Secret Santa. Тайны Дзед Мароз
Што рабіць, калі твая вёска знаходзіцца так далёка, што яе не можа знайсці нават Дзед Мароз? Каб захаваць навагодні настрой, жыхары прыдумалі ўласную традыцыю: дзеці ў вёсцы сталі ўпотайкі прыносіць падарункі тым, хто мае ў іх патрэбу. Каб стаць такім Дзедам Марозам, трэба быць спагадлівым, шчодрым і вельмі-вельмі добрым!

📕 Наталка Харытанюк. Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі
Даўно гэта было. У адным краі забаранілі Святога Міколу. За чырвоны кажух і белую бараду. Бо забаранялі ўсё белае з чырвоным і ўсё чырвонае з белым.
На жаль, гэта не казка так пачынаецца. Гэта сапраўднасць, якая здарылася з намі не калісьці там, а летась, і якая ўсё яшчэ нас не адпускае. Толькі нават у самай няказачнай сапраўднасці немагчыма забараніць казку. Немагчыма скасаваць веру. Немагчыма адвучыць людзей глядзець і бачыць.

💫 Нагадаем, што ў Instagram працягваецца калядны адвент-марафон беларусаў Вільні! Заданні штодня ад розных суполак, а 13 снежня — ад "Чытальні". Далучайцеся!

#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #каляды #адвент #дзіцячыякнігі #кнігідзецям


"Пакідаць як ёсьць было нельга, іначай я ня мела шанцу спраўдзіць, як будзе далей".

📖 Палічка ананімнай беларускай літаратуры папаўняецца яшчэ адным імём — Саша Гук.

Навінка гэтага году — кніжка "Соня, стой" выйшла ў беларускім перакладзе ў выдавецтве Gutenberg Publisher і ўжо прыбыла ў нашу бібліятэку! 🤗

Кніга літаратурнага жанру young adult заваблівае сваёй праўдзівасцю і захоплівае ў вір сталення і адчуванняў, якія так тонка фіксуюцца, асабліва ў складаныя часы.
Гераіня тут па сутнасці адна

Так кажа ў сваім аглядзе крытык Ціхан Чарнякевіч.

Якая яна, адзінота, калі табе 15 гадоў, а навакольны і ўнутраны сьвет руйнуецца і адбудоўваецца ў цябе на вачох?

#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #сонястой #сашагук #падлеткам #кнігіпадлеткам #ананімнаялітаратура


🤗 Сардэчна прапануем кніжкі, якія дапамогуць стварыць нашым маленькім чытачам адчуванне каляднага цуду!

✍️ Для самых маленькіх (3+)

📕 Астрыд Ліндгрэн. Каляды ў Булербю
Цёплая і ўтульная гісторыя пра прыемны клопат падрыхтоўкі да Калядаў, радасць прадчування святаў і цуд самога свята, якую распавядаюць маленькія жыхары маленькай шведскай вёскі.

📕 Астрыд Ліндгрэн, Эва Эрыксан. Ліс і гном
Казачна ілюстраваная гісторыя пра маленькага галоднага ліса і цуд нечаканай дапамогі, здзейснены ў калядную ноч.

✍️ Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту:

📕 Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст. Мама Му, крумкач і Каляды
Гісторыя пра гарэзлівую карову Маму Му і яе сябра Крумкача. Гэтым разам Мама Му хацела пералезці цераз агароджу, але паслізнулася, упала і паранілася. Што рабіць? Ці дапаможа ёй яе лепшы сябар Крумкач?

📕 Свэн Нурдквіст. Вялікая кніга прыгод Пэтсана і Фіндуса
Сярод іншага, чытачы даведаюцца, як, нягледзячы на нягоды, стары Пэтсан і яго коцік Фіндус зрабілі назвычайную калядную ялінку і незабыўна адсвяткавалі Каляды.

📕 Свэн Нурдквіст. Вялікая кніга рэцэптаў Пэтсана і Фіндуса
У кнізе знойдзецца рэцэпт святочнага імбірнага пячэння, а таксама сакрэт прыгатавання любімага Фіндусам бліннага торта, які, несумненна, прыйдзецца даспадобы на сямейным свяце.

📕 Антон Францішак Брыль. Мышыныя Каляды
Вершаваная казка пра тое, як маленькія мышаняты зладзілі на гарышчы вялікую забаву на старадаўні лад.

Кніжак маем шмат, і працяг пра калядныя выданні будзе неўзабаве...

🎄 Запрашаем у "Чытальню", пачынаем ствараць дзеткам і дарослым калядны настрой!

💫 А ў Instagram ад учора віруе калядны адвент-марафон беларусаў Вільні з заданнямі на кожны дзень.

🔥 І сёння там заданне ад "Чытальні" ў нашых тамтэйшых сторыз, далучайцеся!

#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #каляды #адвент


і мы ляцім на ўсіх самалётах
і ўсе самалёты ляцяць да мінска
таму што мы дзеці і маем права
на горад дзяцінства


"Эпідэмія ружаў" — другая кніга Вальжыны Морт, выдадзеная ў Беларусі (2017), калі аўтарка ўжо больш за 10 гадоў знаходзілася ў ЗША.

Галоўнае беларускае пытанне для яе, як адзначала паэтка ў інтэрв'ю, прысвечаным выхаду кнігі, — гэта "пытанне крыві і маўчання, што нацягнута ў зямлі і паветры, як нерв".

"Гэта чарадзейны сад, дзе побач растуць боль і радасць, любоў і вусціш, жорскасць і меланхолія. Сад, у якога няма агарожы, сад, дзе валадараць цені і дзе кожны сам за сябе" кажа Альгерд Бахарэвіч у апісанні да кнігі.


🤍 А чым гэтая кніга можа стаць для вас?

💫 Акуніцеся ў "Эпідэмію ружаў", маем для вас асобнік у нашай "Чытальні"!

#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #вальжынаморт #эпідэміяружаў #паэзія


🔥 Сёння а 18.30 ў "Чытальні"!

🤗 Запальваем свечы, частуемся гарбатай, распавядаем сваё, слухаем іншых, мяняемся ведамі, уражаннямі, цеплынёю.

🔹 Пра знакавую кнігу "Туўла" Юргіса Кунчынаса.
🔹 Пра Зарэчча — Рэспубліку Ужупіс у Вільні, унікальную маленькую краіну творчых людзей і падзей, дзе героі раману ствараюць, кахаюць, жывуць...

Гасцямі чытацкага клубу, якія пра "Туўлу" ды Ужупіс ведаюць усё і нават болей, сёння будуць

🙂 Андрэй Антонаў,
аўтар пасляслоўя да кнігі, амбасадар Зарачанскай Рэспублікі ў Беларусі, знаўцa беларускай літаратуры і культуры і
😊 Томас Чэпайтыс
, адзін з заснавальнікаў і міністар замежных спраў Зарачанскай Рэспублікі, паэт, эсеіст, перакладчык.

І не так істотна, ці знаёмы ўжо асабіста вам вобраз Туўлы або вы толькі прыглядаецеся да кнігі, што ўваходзіць у топ-3 літоўскай літатуры апошніх дзесяцігоддяў 😉

🚩 Колькі старонак кнігі для азнаямлення — у нашым чытацкім чаце.

💚 А даведацца пра кнігу лепей запрашаем на сённяшнюю беларуска-літоўскую чытацкую сустрэчу з найцікавейшымі суразмоўцамі!

🗓 Пятніца 29 лістапада
🕘 18:30
📍 Vilniaus gatve 20


#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #чытацкіклуб #туўла #сяргейшупа #юргіскунчынас #ужупіс #зарэчча #пераклад


🗓 23 лістапада роўна 118 год таму пабачыў свет першы нумар нашага першага нацыянальнага беларускага выдання.

Газета "Наша Ніва", якая выдавалася ў Вільні з 1906 да 1915 гады, асвятляла грамадска-палітычныя і культурныя пытанні і друкавала літаратурныя творы, зрабілася сэрцанем беларускага адраджэння і пляцоўкай для многіх знакавых нашых дзеячаў.

💫 А пагартаць факсімільныя выданні нумароў гэтай унікальнай газеты за першыя гады існавання — з 1906 да 1911 — за філіжанкай гарбаты можна ў "Чытальні"!

У тамы, што выйшлі ў 90-я гады мінулага стагоддзя, ўключаныя паасобнікі, якія захоўваюцца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа АН Беларусі, у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, у прыватным кнігазборы Янкі Саламевіча, у Дзяржаўнай Публічнай бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына (г. Санкт-Пецярбург), у Цэнтральнай бібліятэцы АН Літоўскай Рэспублікі, у бібліятэцы Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі.

🤗 Запрашаем у нашу чытальную залю!

#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #нашаніва


Forward from: Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні
Шаноўнае спадарства!

Чытальня прапануе дзецям і дарослым кнігі, якія дапамагаюць паглядзець на свет па-новаму.

Кнігі, што ўздымаюць экалагічныя праблемы, дапамагаюць глыбей зразумець узаемасувязь чалавека і прыроды. Яны могуць стаць крыніцай натхнення для больш адказных рашэнняў і дзеянняў, зменаў ў штодзённых звычках. Яны нагадваюць, што кожны з нас можа зрабіць свой унёсак у захаванне навакольнага асяроддзя.

📚Лінэ Нагель Ільвісокер. Мой свет растае : Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене
Нарвежская журналістка Лінэ Нагель Ільвісокер жыве з сям’ёй у Лонг’іры, самым паўночным населеным пункце-тысячніку, што на Шпіцбергенскім архіпелагу, дзе глабальнае пацяпленне ідзе хутчэй, чым дзе-колечы на планеце. На сваім даследчыцкім шляху Лінэ апісвае змены, праз якія праходзіць Лонг’ір, і разважае пра парадоксы пасёлка, які жыве з вуглездабычы і турызму. Гэта бясстрашны і шчыры аповед ад першай асобы пра Арктыку.

📚Святлана Алексіевіч. Чарнобыльская малітва
«Чарнобыльская малітва» — чацвёртая кніга хронікі, прысвечаная галоўнай тэхнагеннай катастрофе ХХ стагоддзя. Кніга вельмі часта гаворыць галасамі нашых суайчыннікаў — ліквідатараў і іх сваякоў, журналістаў і навукоўцаў, настаўнікаў і жыхароў палескіх вёсак.

📚 Уладзімір Ягоўдзік. Дзівосны карабель
Гэтая кніга пра птушак і жывёл. Адны з іх табе добра вядомы, бо спрадвеку жывуць побач з людзьмі. А другія вельмі асцярожныя, хаваюцца ў лесе, каля возера ці ракі. Пра іх павадкі, паляўнічыя прыгоды можна расказваць бясконца. Але найперш мы ўсе павінны помніць: у звяроў і птушак, асабліва дзікіх, сёння надзвычай цяжкае жыццё. Мялеюць, забруджваюцца рэкі і азёры, няшчадна высякаюцца лясы, асушваюцца балоты... Няма прытулку братам нашым меншым. Няўжо толькі ў заапарках ды запаведніках за агароджаю пакінем для іх месца? Як сумна, нецікава тады стане жыць! Нельга, каб апусцела, замоўкла без шматлікіх галасоў наша зямля Дзівосны Карабель, на якім усім хопіць месца: і нам, людзям, і ўсякай жыўнасці. Дык плыві шчасліва, наш Дзівосны Карабель!

У нашай бібліятэцы шмат дзіцячых кніг, якія наўпрост не закранаюць праблем экалогіі, але вучаць з павагай і любоўю ставіцца да прыроды.
Запрашаем!


«...напісаў і зноў пісаці будзе...»

🗓 Ад вечару 22 лістапада 5-гадовай даўніны маем магчымасць ушаноўваць памяць Студзеньскіх паўстанцаў 1863 году, урачыста перапахаваных на віленскіх могілках Росы!

Смеласць і мужнасць гэтых людзей змяняла і змяняць будзе свядомасць беларусаў.

📚 Згадкі і пісьмовыя пасведчанні жыцця і дзейнасці паўстанцаў дапамагаюць рэканструяваць тое, што адбывалася тады і разумець тое, што адбываецца цяпер.

А таму запрашаем паглыбляць свае веды і цікавасці ў "Чытальні".

#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #каліноўскі #паўстанне1863


"Няважна: гісторык ты, не гісторык, любіш гісторыю ці не, каб гэта было цікава ўсім"

Атрымалі кнігі ў падарунак ад аўтара!

У госці завітваў Павал Валатовіч, non-fiction пісьменьнік, які цяпер жыве ў ЗША.

📖 "#IMBY" апавядае пра беларускую гісторыю 1991-2005 гадоў праз музыку і канцэрты, газеты і кнігі, спартыўныя матчы, мітынгі, надпісы і налепкі на сценах.

📖 “От Паниковки до Шайбы: гайд по тусовочному Минску девяностых" — кніга сведчанняў пра ліхі час, заваблівае праўдзівасцю і выразнасцю нефармальнага гораду М. Кніга падзеленая на тры часткі: Мінск тусовачны, Мінск клюбны і Мінск залаты. Чаму так, даведаецеся, чытаючы кнігу 😉
(Сумесна з Аляксеем Кавалёвым).

📖 "Огромная тень дождевого червя" — краткая біяграфія і гісторыя станаўлення гурта "Нейра Дзюбель", расказаная непасрэднымі сведкамі тых падзеяў.
(Сумесна з Аляксеем Кавалёвым).

Вельмі дзякуем і цешымся, што кнігі даступныя для большага кола чытачоў і чытачак, бо цяпер іх можна пызычыць і ў нашай бібліятэцы.

То запрашаем! 🤗

#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #павелвалатовіч #IMBY


🔥 Сябры, доўгімі лістападаўскімі вечарамі чытаем адзін з найвядомейшых літоўскіх раманаў апошніх дзесяцігоддзяў — "Туўла" Юргіса Кунчынаса ў перакладзе Сяргея Шупы.

✍️ Вось як адгукаецца пра гэтую знакавую кнігу літаратуравед Ціхан Чарнякевіч на рэсурсе "Новыя беларускія кнігі":

"... Раман Кунчынаса — гэта, магчыма, гісторыя няўдачы, жыццёвага бруду, беспрасветнасці застою і андропаўшчыны, гвалту, болевага шоку і анархіі, пастаяннай пакуты, над якімі ўсімі — чысціня кахання, святло віленскай готыкі і барока, празрыстасць і няспыннасць Вілейкі і Віліі, з якіх сям-там высоўваюцца трубаправоды часоў Жыгімонта. Безумоўна, гэта раман і пра самую Літву, якую аўтар яўна любіць і прагне ажывіць, хаця б ва ўспамінах і алкагольных відзежах новага Пігмаліёна.

Я не ведаю, ці можна меркаваць пра літоўскую літаратуру паводле гэтай кнігі, ці можна ўрубіцца, чым жылі тут людзі трыццаць ці пяцьдзясят гадоў таму.

Але гэта дакладна адзін з мастоў у іншы свет, у невядомую рэспубліку, якою для беларусаў па-ранейшаму застаецца Літва. Хто хоча лепей яе зразумець — прачытае. А хто не хоча, то ў рэшце рэшт гэта як мінімум проста класная проза, перакладзеная адным з найлепшых беларускіх перакладчыкаў".

🍂 Напрыканцы восені сустрэнемся колам чытачоў — як з ліку беларусаў, так і з ліку літоўцаў. Хтосьці прыйдзе распавесці пра ўбачаную ў рамане "Туўлу", а хтосьці пачне знаёмства з ёю з гэтай сустрэчы. Пагутарым пра кнігу і асобна пра віленскі Ужупіс, бо менавіта там разгортваюцца падзеі.

🤗 У госці ж да нас гэтым разам завітаюць шаноўныя знаўцы і кнігі, і Зарэчча: Андрэй Антонаў, аўтар пасляслоўя да кнігі, амбасадар Зарачанскай Рэспублікі ў Беларусі, знаўцa беларускай літаратуры і культуры і Томас Чэпайтыс, адзін з заснавальнікаў і міністар замежных спраў Зарачанскай Рэспублікі, паэт, эсеіст, перакладчык.

💬 У чытацкім чаце да сустрэчы падзелімся цікавосткамі. Запрашаем далучацца!

📘 Два прыўкрасныя асобнікі кнігі ад выдавецтва Vesna адсочвайце ў каталозе на https://cytalnia.com.

💚 Прыемнага чытання!

🗓 Пятніца 29 лістапада
🕘 18:30
📍 Vilniaus gatve 20


#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #чытацкіклуб #туўла #сяргейшупа #юргіскунчынас #ужупіс #зарэчча #пераклад


"Што бацькам казаць сваім дзецям, калі наступны раз уздымецца вецер? Мы расказалі Лотэ і Нуру, што была новая лавіна і што тыя, хто павінны былі пра яе папярэдзіць, памыліліся. Але да нашай вуліцы ніякая лавіна не дабярэцца".

У кнізе "Мой свет растае. Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене" нарвежская журналістка Лінэ Нагель Ільвісокер дакументуе гісторыю свайго дому — месца, што знікае, — на ўскраіне Арктыкі.

Як пражываюцца змены клімату? Ці можна запабегчы прыродным катаклізмам?

Выданне складаецца з 23 глаў, і для стварэння кожнай з іх былі выкарыстаныя дакументы, даклады і артыкулы, спіс якіх можна знайсці ў канцы кнігі.

Кніжка летась выйшла ў выдавецтве "Пфляўбаўм". Папяровую версію ў продажы ўжо амаль не знайсці, але яе можна ўзяць у нашай бібліятэцы 🤗

❄️ А фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін "Паўночнае ззянне" адкрыўся сёння нарвежскім фільмам "Песні зямлі" — захапляльным падарожжам па несмяротных цудах прыроды. Калі хочацца прасякнуцца краявідамі, да сённяшняй апоўначы фільм можна паглядзець online без аплаты.

#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #пфляўмбаўм


"Глуха ўсюды, ноч, бязьлюдзьдзе.
Што тут будзе, што тут будзе?"


Зусім нядаўна мы ўзгадвалі "Дзядоў" ў падборцы кніг для ўтульнай восені.

У дзень памінання продкаў нагадваем пра магчымасць узяць гэтую паэму Адама Міцкевіча ў "Чытальні".

Маем два розныя выданні — у перакладзе Кастуся Цвіркі (2001) і Сержа Мінскевіча (1999). Можна ўзяць любы з іх, а можна азнаёміцца і з абодвума 🤗

Вольныя купалаўцы зрабілі паводле твору пастаноўку, якая цудоўна паглыбляе ў атмасферу твору. Яе можна знайсці ў вольным доступе пад такой жа назвай.

Святла і дабра вам і вашым продкам!🍂

#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #адамміцкевіч #дзяды


🔥 З нагоды дзяржаўнага выходнага ў Літве ў сувязі з днём памінання памерлых Vėlinės і свята Дзяды ў пашану нашых продкаў 1 лістапада "Чытальня" не працуе.

🤗 А вось у суботу і нядзелю нашы дзверы адчыненыя, чакаем вас за кнігамі з 10 да 20-й!


⏰ Блізіцца наш вечар у "Чытальні", які мы прысвецім паэзіі. Паэзіі лёсаў беларускіх, якія трапляюць пад тэктанічныя зрухі рэпрэсій, нягодаў, выпрабаванняў, але жывуць праз гады, і таму жыве Беларусь.

🗓 25 кастрычніка пагутарым з паэтам Сяржуком Сысам і пра яго апошнюю кнігу "DOM. Паэзія выгнання" як адлюстраванне думак і пачуццяў чалавека, што праз рэпрэсіі вымушаны быў пакінуць радзіму, і пра творчасць і жыцці літаратароў пачатку мінулага стагоддзя, пазбаўленых жыцця за тое, што былі беларусамі, праз тэрор 30-х гадоў, у зборніку "Нерасстраляныя".

🤗 Днямі шчыра рады былі наведвальнікам, якія гарталі ў чытальнай залі старонкі абодвух кніг, абвешчаных для чытання да сустрэчы. Запрашаем усіх ад сёння да пятніцы, працуем з 14-й да 20-й! Калі ж няма магчымасці завітаць у "Чытальню" да моманту сустрэчы, абраныя творы Сяржука і "нерасстраляных" аўтараў шукайце ў чытацкім чаце.

🙏 Чакаем усіх на шчыры абмен думкамі пра памяць і сучаснасць, пра паэтычнае і жыццёвае з цікавым госцем ўжо ў бліжэйшую пятніцу а палове на сёмую!

🗓 Пятніца 25 кастрычніка
🕘 18:30
📍 Vilniaus gatve 20


#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #чытацкіклуб #сяржуксыс #dom #вершы #нерасстраляныя


🍂 Восень. Час прыгожы і паэтычны. Для беларусаў жа гэты час напрыканцы кастрычніка поўніцца сумам і горыччу. З 29-га на 30-е мы ўзгадваем жудасную ноч 1937-га, у якую больш за сто беларускіх літаратараў і іншых прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты былі расстраляныя ў менскай “амерыканцы”.

🙏 Сённяшнія масштабныя рэпрэсіі — бы рэха тых жудасных часоў. Творцы слова ў Беларусі — пад пераследам і за кратамі, шмат хто ў рэжыме інкамунікада. Пазбаўленне магчымасці чытаць і пісаць — адно з найгоршых катаванняў для чалавека, які мае што сказаць.

📚 Да сустрэчы чытацкага клубу напрыканцы кастрычніка прапануем дзве кнігі вершаў.

🔹 Зборнік "Нерасстраляныя". Унікальнае выданне, у якое ўвайшлі 18 гісторыяў жыцця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, іх абраныя творы і архіўныя фотаздымкі. Іх перапынілі на паўслове. Лёс іх абарваўся трагічна. Аднак кніга — не пра ахвяр. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча.

🔹 Зборнік “DOM. Паэзія выгнання” нашага сучасніка, праваабаронцы “Вясны” Сяржука Сыса. У кнізе — эсэ пра пачуцці і думкі паэта падчас уварвання Расеі ва Украіну, куды ён з-за пераследу на радзіме трапіў у 2021, пра яго падарожжа да Вільні, вершы, напісаныя ў 2021-23 па ўсёй геаграфічнай лініі доўгага і складанага шляху — Менск, Смаленск, Бранск, Арол, Курск, Кіеў, Чарнігаў, Моршын, Варшава, і ўласна “Віленскі цыкл” вершаў.

🚩 У чытацкім чаце бліжэйшымі тыднямі будзем знаёміць вас з асобнымі вершамі з абодвух зборнікаў, далучайцеся! І безумоўна, абедзве друкаваныя кнігі даступныя ў чытальнай залі бібліятэкі, завітвайце!

🤗 А 25 кастрычніка сустрэнемся ў "Чытальні" і пагутарым пра творы рэпрэсаваных ў мінулым стагоддзі і паэзію выгнання ў стагоддзі сённяшнім разам з Сяржуком Сысам.

🗓 Пятніца 25 кастрычніка
🕘 18:30
📍 Vilniaus gatve 20


#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #чытацкіклуб #сяржуксыс #dom #вершы #нерасстраляныя


Forward from: Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні
Шаноўнае спадарства!
Запрашаем вас 12 кастрычніка на прэзентацыю першага тома кнігі "#IMBY. 1991-2005" і сустрэчу з яе аўтарам Паўлам Валатовічам.
 
Кніга расказвае найноўшую гісторыю Беларусі праз асабістыя ўспаміны аўтара: артыкулы ў газетах, кнігі, канцэрты, спартыўныя матчы, канцэрты і музычныя альбомы, мітынгі, надпісы на сценах і ўлёткі на слупах, грошы, дакументы і іншае. Кніга змяшчае багаты фотаматэрыял і фатаздымкі ўнікальных і рэдкіх прадметаў з асабістай калекцыі аўтара. Па манеры падачы #IMBY можна параўнаць з «Намедни» Леаніда Парфёнава.
 
Аўтар кнігі, non-fiction пісьменнік, які жыве ў Нью-Йорку, аўтар біяграфіі "Нейра Дзюбеля" "Огромная тень дождевого червя" і гайда па тусовачным Мінску 90-х "От Паниковки до Шайбы".

📆12 кастрычніка
⏰17:00
📍Цэнтар беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20)

20 last posts shown.