🎆 Ужо праз тыдзень у "Чытальні" абмяркуем з Сяргеем Календам яго кнігу "Стрыжэ і піша".
💫 Лёгкія і цікавыя тэксты ў зборніку даюць унікальную магчымасць убачыць рэчаіснасць вачыма пісьменніка, які адначасова ёсць экспертам цырульніцкай справы:
"...Ужо шмат гадоў я пішу кнігу пра цырульніцкае жыццё, а дакладней — запісваю цікавыя гісторыі, якія адбыліся са мной і маімі кліентамі. Шчыра кажучы, калі я пачынаў толькі разумець пра тое, якая гэта дзіўная і цікавая прафесія, звязаная не толькі з прыгажосцю, але і са стасункамі і псіхалогіяй паводзін, я і не думаў, якіх аб'емаў можа дасягнуць кніга. І гэта мы з рэдактарам палову выкрэслілі, хе-хе. Многія ведаюць мяне не толькі як стыліста, але і як пісьменніка, ува мне жывуць дзве любімыя прафесіі. І як пісьменнік я ў разгубленасці: ці працягваць?"
😏 Пытанне гучыць рытарычна, бо тыя чалавечыя гісторыі, якія Сяргей, шчаслівы чалавек, які меў шчасце знайсці і паспяхова выконвае ажно два прызначэнні, чуе і бачыць ад самых розных кліентаў, безумоўна адгукнуцца чытачам і чытачкам — кожнаму і кожнай нечым сваім. Уласна, далей пра тое і гаворка далей: "...за апошні час ад сваіх кліентаў даведаўся столькі ўсяго пра вірус і выбары, што гэта заслугоўвае асобнага тома. Са мной дзяліліся думкамі дактары і медсёстры з бальнічных франтоў, мытнікі і пілоты распавядалі пра падзеі жніўня, калі самалётамі вывозілі з краіны грузы, псіхатэрапеўты — пра невясёлыя прагнозы, бо свет зламаны вірусам і "хатнім арыштам", а беларусы паламаныя яшчэ і палітычна, і адчуваецца, што гэта так бясследна не пройдзе".
😉 Таму, шаноўныя чытачы і чытачкі, збіраемся, каб агучыць свой адказ пра тое, ці варта працягваць і чаму, ды падзяліцца сваімі думкамі — ці сапраўды прагнозы толькі невясёлыя, наколькі насамрэч "свет зламаны" ды "беларусы паламаныя..." Бо ж і сам аўтар напрыканцы кнігі прызнае, што "іншага часу жыць няма" і што "навучыўся жыць, а цешыцца мяне вучаць дзеці і жонка". І ўвогуле добрых людзей болей, пра тое і прыклад ад аўтара: "аднойчы ў Паставах дырэктар студыі мне насмажыла дранікаў і прынесла на абед".
🤗 І на салодкае! Ад заўтра ў чытацкім чаце з дазволу спадара Сяргея будзем штодня публікаваць адну гісторыю з кнігі. Такім чынам, цягам тыдня разам прачытаем сем гісторый, адабраных аўтарам на свой густ спецыяльна для вас. Далучайцеся да чату і завітвайце ў бібліятэку па свой асобнік "Стрыжэ і піша" (яшчэ маем адзін у наяўнасці).
🗓 Пятніца 30 жніўня
🕘 18:00
📍 Vilniaus g. 20
#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #чытацкіклуб #календа #проза