🔥 У чэрвені да стагоддзя cусветна вядомага пісьменніка Васіля Быкава мы знаёмілі адно аднаго з яго творамі ў бібліятэцы.
🗓 А ў ліпені прапануем абмяняцца ўражаннямі і думкамі пра прозу Быкава з паэтам і літаратуразнаўцам Андрэем Хадановічам!
✍🏻 Паводле рэкамендацыі эксперта, да сустрэчы чытаем апавяданні
"Жоўты пясочак",
"Сьцяна",
"Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве"
і прыпавесці
"Вуціны статак",
"Кошка і мышка",
"Тры слова нямых",
"Пахаджане",
"Насарогі ідуць",
"Байкі жыцця"(трыпціх)
"Інтэграцыя".
📚 Гэтую нізку іранічна-сумных твораў, створаных у часы станаўлення лукашызму і дагэтуль надзвычай надзённых, і абмяркуем падчас ліпеньскай сустрэчы чытацкага клубу.
🚩А выдатнікам чытання прапануем у дадатак кнігу ўспамінаў "Доўгая дарога дадому" (2002). У ёй Васіль Уладзіміравіч дзеліцца асабіста перажытым амаль за 70 гадоў свайго багатага на падзеі жыцця і развагамі пра існае. Дарэчы, гэтую кнігу можна паслухаць у выкананні самога аўтара на сайце "Радыё Свабода"
🤗 Будзем рады пазычыць вам кнігі з апавяданнямі і прыпавесцямі Быкава ў "Чытальні" і чакаем вас на сустрэчы!
🗓 Пятніца 26 ліпеня
🕘 18:30
📍 Анлайн-сустрэча
#быкаў #проза #чытальняўвільні #cytalniavilniuje #чытацкіклуб