🙂 Як ужо паведамлялася, наступную сустрэчу чытацкага клубу мы прысвячаем "мальцам", што "выходзяць з-пад кантролю".
🔈 Адзначым як мінімум 5 цікавостак пра зборнік, складзены Уладзем Гарбацкім:
1️⃣ Гэта першы зборнік беларускай гей-літаратуры пад адной вокладкай: "гэты пласт грамадства і культуры яшчэ ніколі не выяўляўся паўнавартасна і публічна як суб'ект" ("Наша Ніва")
2️⃣ Адбор твораў адбываўся праз навуковы аналіз вялізнай масы тэкстаў, у тым ліку з архіваў, цягам 10 гадоў.
3️⃣ Творы ў зборніку створаныя ў перыяд з 19 да пачатку 21 стагоддзяў.
4️⃣ Факт наяўнасці беларускага гей-пісьменства наўпростава супрацьлеглы дэманізаванню і дыскрымінацыі прадстаўнікоў ЛГБТК+ за "прапаганду нетрадыцыйных адносін" у рэжымнай Беларусі.
5️⃣ "Выхад з-пад кaнтролю" ў назве пераклікаецца з назвай зборніку жаночага апавядання "Жанчыны выходзяць з-пад кантролю" 2006 году і адлюстроўвае агульны трэнд росту імкнення да свабоды выказвання і самавыяўлення у беларускім грамадстве.
🚩 Укладальнік Уладзь Гарбацкі ўсведамляе, што на кнігу "рэакцыя можа быць і негатыўнай: як з боку афіцыйнай Беларусі, так і многіх беларусаў, якія з'ехалі. Але я гатовы да гэтага. Негатыўная рэакцыя сведчыць толькі аб тым, што беларусы застаюцца кансерватыўнымі і аўтарытарнымі". А ў прадмове да выдання Уладзь сцвярджае, што "толькі раскрыўшы ўсе аспэкты жыцця і пачуўшы дасюль маргінальныя і нячутыя галасы, нашая літаратура зможа называцца ўнівэрсальнай і дэмакратычнай".
Запрашаем да абмену ўражаннямі ды меркаваннямі пра кнігу ў бліжэйшую суботу!
У чытацкай суполцы ў Telegram падзелімся тым-сім з прачытанага для азнаямлення і абмену думкамі. Далучайцеся!
🗓 Субота 11 траўня
🕘 18:00
📍 Vilniaus g. 20