▶️ Беларусь і Украіна, рэпрэсіі, Буча і вайна, сям'я і лісты маленькаму сыну | Сяргей Прылуцкі
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Новы герой нашага відэа – беларускі паэт і ўкраінскі грамадзянін Сяргей Прылуцкі, які жыве ў трагічнай Бучы пад Кіевам. Гэта аўтар, які мае некалькі альтэр-эга ў выглядзе хуліганскага вобраза Сірошкі Пістончыка і паўночнакарэйскага літаратара Кім Чжун Хо, гэта творца, які пранізліва і шчыра піша лірычны дзённік з вайны. Пагаворым пра творчасць Прылуцкага і яго новыя кнігі "Гіброіды", "Эўрыдыка не азіраецца" і "Нічога нястрашнага".
✅ Сёння расказваем:
- як культуролаг Жбанкоў параўноўвае Прылуцкага з Букоўскім і Хадановічам;
- чаму тэксты аўтара пра пратэсты 2006 года ў Беларусі дагэтуль актуальныя;
- як паўставаў вобраз Сірошкі Пістончыка ў творчасці Прылуцкага;
- Беларусь і Паўночная Карэя: празорлівыя паралелі аўтара праз выдуманага паэта Кім Чжун Хо;
- як Прылуцкі перанёс хуліганства ў дзіцячую паэзію;
- чаму кніга "Гіброіды" пабачыла свет толькі ў 2024 годзе;
- як Прылуцкі ў новых палітычных рэаліях пераасэнсаваў знакаміты верш Барадуліна;
- чаму ад тэкстаў са зборніка "Эўрыдыка не азіраецца" ўстаюць валасы дыбам: траўмы беларусаў 2020-га, дыялог з Качмарскім і думкі амапаўцаў;
- балючая паэзія вайны ў кнізе "Нічога нястрашнага": сляды акупантаў у Бучы, кранальныя лісты таты да сына і танга з курткай, калі каханай няма побач.
🗯 Вось некалькі думак з відэа:
💡 Апошняя на сёння кніга, якая была выдадзеная ў Беларусі – містыфікацыя з выдуманым паўночнакарэйскім паэтам Кім Чжун Хо "Патрыятызм для чайнікаў". Восем гадоў таму параўнанні з Паўночнай Карэяй здаваліся перабольшанымі, а сёння – невядома, што рабіць: ці сумна смяяцца, ці здзіўляцца празорлівасці аўтара.
💡 Кніга "Гіброіды" мусіла з'явіцца ў Беларусі ў выдавецтвы Ігара Логвінава, але штосьці перашкодзіла. Сёння мы чытаем гэтыя вершы з мудрасцю, з вопытам 2020-га і 2022-га. Увесь, на першы погляд, прыдуманы аўтарам апакаліпсіс і постапакаліпсіс з сённяшняга нашага досведу выглядае не такім ужо фантасмагарычным, нешта аўтар, відавочна, адчуваў, рэагуючы на тое, што згушчалася ў беларускім і кіеўскім паветры ў непасрэднай блізкасці да паэта і яго іранічных герояў.
Каляда, каляда,
На мяжы стаіць арда.
У сталіцы - чэрці.
З Новым годам, дзеці!
💡 Сяргей Прылуцкі – голас любові і пяшчоты сярод нянавісці, голас рэдкай адэкватнасці і аб'ектыўнасці ў нашай суцэльнай азвярэлай звар'яцеласці. Можа быць, таму што кожную нашу праблему Сяргей Прылуцкі можа пабачыць украінскімі вачыма і наадварот. Яму няма чаго дзяліць у сваім сэрцы паміж Украінай і Беларуссю, таму кніга "Нічога нястрашнага" ёсць тэрапеўтычным чытвом як для нас беларусаў, так і для нашых сяброў-украінцаў.
❤️ Чытаем найнавейшыя кнігі Сяргея Прылуцкага, падтрымліваем Украіну, жывём дзеля Беларусі нашых мараў, а таксама глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча. Калі гэта для вас бяспечна, з вас падабайка, камент, шэр і падпіска:
➡️ https://youtu.be/P1A7GjkxQgQ