▶️ Магутны Божа і Жыве Беларусь у 1942-м, Багдановіч, Гарэцкі, акупацыя і эміграцыя | Наталля Арсеннева
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Пагаворым пра адну з нашых найулюбёнейшых і ў той жа час адну з самых забароненых савецкімі ўладамі і лукашэнкаўскім рэжымам беларускіх паэтак Наталлю Арсенневу і знакаміты гімн "Магутны Божа", які вырас з ейнага верша "Малітва".
✅ Сёння расказваем:
- якія паралелі праводзіў Алесь Бяляцкі паміж Арсенневай і Багдановічам;
- чаму руская па нацыянальнасці паэтка лічыць Вільню сваёй радзімай;
- што натхніла Арсенневу вывучыць беларускую мову: мемуарная версія і версія Уладзіміра Арлова;
- Гарэцкі і Арсеннева: як закаханасць дапамагла пакласці пачатак беларускамоўнай творчасці паэткі;
- як з цягам часу мяняецца паэтыка Арсенневай і да чаго тут ейны муж Францішак Кушаль;
- ці можна лічыць Арсенневу і Кушаля калабарантамі падчас нямецкай акупацыі Менску;
- "Малітва" і іншыя выбітныя вершы – як аўтарка падтрымлівала беларусаў падчас Другой сусветнай;
- калі і як першы раз прагучаў гімн "Магутны Божа";
- што адбывалася ў жыцці Арсенневай пасля пераезду ў ЗША: горкі хлеб эміграцыі і ўсплёск грамадзянскай актыўнасці паэткі.
🗯 Вось некалькі думак з відэа:
💡 Гарэцкі і расійскія вершы? Юнай Арсенневай хапала розуму і густу бачыць недарэчнасць у звяртанні да яго з расійскамоўнай творчасцю. Яна намагаецца і складае першыя вершы па-беларуску – выходзіць выдатна. Калі дзяўчына наважылася і паказала Гарэцкаму тое, што ў яе выходзіла, ён нічога не сказаў, узяў тэксты, але потым ва ўрачыстай атмасферы на гімназічнай лінейцы прачытаў іх уголас усім навучэнцам, суправадзіўшы каментаром: "У Беларусі расце новая "Буйлянка".
💡 Наколькі шчырай была любоў Кушаля да саветаў, відаць па адным факце: пры першай магчымасці ён пераходзіць на бок немцаў і прапануе ім сваё супрацоўніцтва ў якасці вайсковага афіцэра. Наталля Арсеннева апынаецца ў Менску і актыўна публікуецца ў "Беларускай газеце", якую не лаяў за калабарацыянізм толькі лянівы. Але ці быў сям'і выбар? У нас, выхаваных на савецкай ідэалогіі, часам устаюць валасы дыбам ад такіх думак, але падумайце, ці шмат у чым супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі адрознівалася ад любой формы супрацоўніцтва з акупантамі савецкімі? Нацысты не былі анёламі, але ці былі анёламі сталінскія сокалы ў гады Вялікага тэрору? Вечная трагедыя беларусаў - адсутнасць уласнай дзяржавы і неабходнасць выбіраць з двух зол, сярод якіх няма "меншага".
💡 Для нас істотней тыя вершы, якія Арсеннева піша ў акупаваным Менску 40-х гадоў. Вось яна "лебядзіная песня", якую запяе аўтарка з болем за ўсю Беларусь і ўсіх беларусаў. Паэтка, якая спрабуе паспачуваць і сынам з берагоў Дняпра, і сынам з берагоў Рэйна, і, канешне, беларусам, якіх раскідала па два бакі крывавага змагання. Паэтка мроіць і думае сваю Беларусь, паэтка думае пра яе ацаленне і будучыню, паэтка піша пранізлівыя радкі, блізкія і зразумелыя кожнаму з нас у часы рэпрэсій 2020 года і ў часы вайны. Ці застаецца месца для чыстай красы, калі навокал сеецца смерць і чыніцца забойства, калі гучаць гарматы, музы мусілі б маўчаць, а калі не, то якім мусіў быць гэты голас, чутны праз гарматы?
❤️ Чытаем і перачытваем вершы Наталлі Арсенневай незалежна ад таго, дзе мы "між берагамі", марым пра найлепшую Беларусь, аб'ядноўваемся пад сцягамі беларускай мовы і культуры, а таксама глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча. Калі гэта для вас бяспечна, з вас падабайка, камент, шэр і падпіска:
➡️ https://youtu.be/nRjKsV6dgvw