📢 Вынікі дадатковага колу для заявак на праграму мабільнасці #ArtPowerBelarus будуць падведзеныя напрыканцы жніўня.
Цягам раунда, які завяршыўся тыдзень таму, мы атрымалі 4️⃣0️⃣ індывідуальных і групавых заявак на агульную суму амаль 1️⃣3️⃣0️⃣ тысяч еўраў. На шанец выправіцца ў вандроўкі з мэтай прафесійнага развіцця з дапамогай нашай праграмы прэтэндуюць 9️⃣5️⃣ дзеячаў культуры.
— “Канкурэнцыя будзе жорсткая” — гэтую фразу мы вельмі часта паўтараем, калі гаворка ідзе пра конкурсы ArtPower Belarus. Паўторым яе і цяпер. Бо сума, запрошаная аплікантамі ў заяўках, у некалькі разоў перавышае фінансавыя магчымасці гэтага колу, — кажа намесніца кіраўніка Беларускай Рады культуры Надзея Гарэцкая. — Гэта азначае, што беларускія дзеячы культуры навучыліся бачыць магчымасці для прафесійнага развіцця і смела ўдзельнічаюць у колах. Заяўкі таксама сталі больш прафесійна складзенымі, а змест планаваных вандровак — больш адпаведным мэтам нашай праграмы.
У адпаведнасці з пратаколам цяпер заяўкі ацэньваюць эксперты, затым іх разгледзіць адборачная камісія, што збярэцца напрыканцы жніўня. Тады ж стануць вядомыя атрымальнікі апошніх грантаў мабільнасці #ArtPowerBelarus. Іх вандроўкі з мэтай прафесійнага развіцця адбудуцца гэтай восенню.
❗️Сродкі, вылучаныя на мідзі-гранты, міні-гранты, а таксама мабільнасці, вычарпаныя. Пра магчымы працяг праграмы падтрымання беларускай культуры паведамім дадаткова.