Крымінальнае мінулае бізнэсоўца і беларускага спартыўнага функцыянера Віктара Крэйдзіча. Ён адзін з фігурантаў нашага расследавання «Грошы не пахнуць» пра бізнэсы беларусаў на акупаваных тэрыторыях Украіны.
Віктар Крэйдзіч – прадпрымальнік з 90-х, саўладальнік шэрагу кампаній пад агульнай назвай «Выток». Адны прадпрыемствы холдынга ўжо ліквідаваныя, іншыя працуюць і сёння.
Бізнэс-кар’еру Крэйдзіча цяжка назваць крышталёва чыстай. Бізнэсовец засвяціўся ў дзвюх крымінальных справах у 2007 і 2008 гадах.
Першая звязаная са злачыннай групай, якая шуравала на мытні «Заходні Буг» пад апекай сталічнага начальства. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, хітрыя дзялкі пераправілі з Еўропы ў Расію не менш за тысячу партый бытавой і камп’ютарнай тэхнікі, адзення і абутку па падробленых дакументах, каб не плаціць мытныя пошліны ў беларускі бюджэт. Адзін з эпізодаў апісвае ролю Крэйдзіча як пасярэдніка ў перадачы хабару для мытнікаў. Гаворка ідзе пра суму ў $ 10 000.
Другая справа таксама звязаная з карупцыяй. Яе галоўны фігурант – былы намеснік начальніка камітэта па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Мікалай Кудзелка. Палкоўнік у запасе браў хабар за крышаванне бізнэсу. Крэйдзіч перадаў яму за два заходы $ 20 000. Мінгарсуд даў Кудзелку дзевяць гадоў калоніі, а Крэйдзіча да таго часу ўжо і следу не стала.
З сярэдзіны 2006 года ён атабарыўся ва Украіне, куды яго запрасілі на працу ў якасці трэнера нацыянальнай зборнай па вольнай барацьбе. Беларускія ўлады спрабавалі дамагчыся яго экстрадыцыі па абвінавачанні ў дачыненні да арганізаванай злачыннасці, дапамаганні хабарніцтву і іншых злачынствах.
Спачатку Крэйдзіча затрымалі і хацелі выдаць. Ён абскардзіў экстрадыцыю ў судзе. Маўляў, у Беларусі яму пагражае небяспека «жорсткага абыходжання і несправядлівага судовага разбору з боку ўладаў».
Пакуль ішоў разбор, Крэйдзіч атрымаў статус бежанца ва Украіне. У выніку яго не выслалі ў Беларусь.
Падрабязна пра бізнэс Крэйдзіча на акупаваных тэрыторыях Украіны чытайце ў нашым расследаванні «Грошы не пахнуць».
Гэтае расследаванне падрыхтавана ў партнёрстве з праектам «Схеми» украінскай службы «Радіо Свобода Україна».