Напісала для швайцарскага пратэстанцкага часопіса "reformiert.". Пераклад👇.
Дзякуючы шчодрай міласэрнасці Бога нашага, якою наведаў нас Усход з вышыні, каб асвятліць тых, хто жыве ў цемры і ў цені смерці, і скіраваць ногі нашыя на шлях міру.
(Лк 1:78–79)
Многія людзі ў Беларусі адчуваюць сябе так, быццам жывуць у цені смерці. Ранак пачынаецца не з чакання ўсхода сонца, а з боязі, што міліцыя ўварвецца ў дом. Хто дасылае калядную паштоўку палітычнаму зняволенаму ці падарунак ягонаму дзіцяці, можа быць абвінавачаны ў «экстрэмізме».
І ўсё ж людзі працягваюць прыносіць прамяні ўзыходзячага сонца ў жыццё адзін аднаго. Хоць публічная салідарнасць забаронена, дзеі добразычлівасці квітнеюць у падполлі. У цені людзі ствараюць прасторы надзеі, карыстаючыся покрывам цемры, каб рабіць дабро адзін аднаму.
Бог прыйшоў у свет не ва ўладзе, а ў сваёй уразлівасці. Ягонае святло прасякла ноч і паказала, што любоў мае сілу змяняць жыццё. У Беларусі людзі сёння вучацца жыць гэтай праўдай праз малыя ўчынкі мужнасці і любові.