Forward from: Новы Час
‼️Аўтар "Новага часу" і журналіст-расследавальнік Дзяніс Івашын ужо 1230 дзён знаходзіцца ў палоне
Дзяніс Івашын быў арыштаваны ў сакавіку 2021 года. 14 верасня 2022 года суд прызнаў журналіста вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў да 13 гадоў і 1 месяца зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 4800 рублёў. Апроч гэтага, Івашын мусіць выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды дзевяці пацярпелым сілавікам — агулам 22 800 беларускіх рублёў. Сёлета напрыканцы студзеня Дзяніса этапавалі са следчага ізалятара турмы №1 Гродна ў папраўчую калонію №15 Магілёва, дзе для яго быў прадугледжаны «ўзмоцнены рэжым» адбыцця пакарання.
Праваабаронцы прызналі Дзяніса Івашына палітычным зняволеным.
💌Месца ўтрымання: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну