bellitinfo


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Books


Усё пра беларускую літаратуру
https://bellit.info
Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Books
Statistics
Posts filter


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Кнігі выдавецтва "Мяне няма", якія мы разыгравалі ў нашым Інстаграме, дайшлі да сваёй адрасаткі! 💌

Пераможца вырашыла аддаць іх у познаньскую біблятэчку з беларускімі выданнямі — цяпер кнігі Валянціна Акудовіча, Таццяны Заміроўскай і Сяргея Краўчанкі можна ўзяць пачытаць, пазычыўшы ў "Кніжнай палічкі ў Познані"!

А мы запрашаем падпісацца на наш інстаграм — мы рыхтуем яшчэ некалькі кніжных разыгранак 🎁


📘Паэт Павел Капанскі выдаў кнігу вершаў пад назвай "Акрамя".

"У выпадку з паэзіяй Паўла Капанскага ў вочы кідаецца цікавы інгрыдыент — шматмоўнасць. Вершы з кнігі "Акрамя" напісаныя трыма мовамі: беларускай, украінскай і польскай — задоўга да таго, як гэтыя мовы пачалі рабіцца звыклымі для нашага вуха. І калі раней гэткае натуральнае паліглоцтва падавалася пэўнай экзотыкай, то цяпер цалкам лагічная частка жыцця многіх чытачоў", — піша пра кнігу паэт Віталь Рыжкоў.

***
ці не твае рукі
габлююць з майго
драўлянага сэрца
бяскрылых галубоў?

Дзе набыць ⬅️


Эсэ Насты Манцэвіч і пераклады Алок Вайд-Мэнан — пад адной вокладкай 📕

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” навінка — “Цела таксама архіў” аўтарства беларускай літаратаркі Насты Манцэвіч. У гэтай кнізе Наста выступае не толькі як аўтарка, але і як перакладчыца — у выданні прадстаўлены яе беларускамоўныя пераклады твораў Алок Вайд-Мэнан (ЗША).

У кнізе праз літаратурнае выказванне адбываецца пошук (патрабаванне) свайго месца, свабоды для слова (тэксту) і цела.

Падрабязней 👈


Раман Юлі Арцёмавай "Я и есть революция" перакладуць на нямецкую 📓

Выдавецтва “Пфляўмбаўм” паведаміла, што прадало правы на выданне нямецкага перакладу кнігі беларускай пісьменніцы Юлі Арцёмавай “Я и есть революция”.

Нямецкамоўная версія твору пабачыць свет у выдавецтве Mauke ўжо ў наступным годзе.

Падрабязней ⬅️


У лістападзе ў Вільні адзначылі скарынаўскія дні — больш за 500 гадоў таму Францыск Скарына выдаў тут першую друкаваную кнігу Вялікага княства Літоўскага.

З гэтай нагоды мы ўзгадваем пра вуліцы, на якіх размяшчаліся вядомыя віленскія друкарні, а таксама пра месцы, звязаныя з кнігамі і кнігадрукаваннем.

Лонгрыд 👈


Якія беларускія выдавецтвы праводзяць калядныя акцыі для сваіх чытачоў?

🎄Выдавецтва Gutenberg праводзіць у сваім інстаграме адвэнт са зніжкамі: кожны дзень з'яўляецца акцыя на канкрэтную кнігу ці гульню, якую можна купіць танней пры заказе менавіта ў гэты дзень. Ёсць вельмі выгадныя прапановы 😉

🎄Выдавецтва Рамана Цымберава таксама праводзіць зніжкавы адвэнт у інстаграме — сачыце ўважліва за пастамі і сторыз, каб не прапусціць цікавую кніжку па прыемным кошце.

🎄Выдавецтва "Тэхналогія" прапануе зніжку ў 10% на ўсе кнігі! Прапанова дзейнічае да 24 снежня. А яшчэ выдавецтва зрабіла вялікія зніжкі на некаторыя кнігі — ад 20% да 50% (калі вы яшчэ не маеце "Нашу крыжаванку", то цяпер яна каштуе ўсяго 6 рублёў!). Усе акцыі можна паглядзець на сайце "Тэхналогіі".

🎄Выдавецтва "Кніжны рысь" робіць зніжку ў 10% тым, хто да 31 снежня купіць выданні "Дадзены мне" і "Заўрык і яго старэйшы брат" у мінскай "Акадэмкнізе".


Сёння ў музеі Багдановіча адкрываецца мастацка-дакументальная выстава “КП – 2024” 📖

Фонды Літаратурнага музея Максіма Багдановіча штогод папаўняюцца каштоўнымі матэрыяламі. Сёлета ў музейны фонд паступілі 152 прадметы.

Напрыканцы года Максім Бараховіч з Ніжняга Ноўгарада перадаў у фонды фатаграфію цёткі паэта Марыі Багдановіч. Унучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч падаравала том Першага поўнага збору твораў М. Багдановіча.
У фонды музея паступілі старажытныя кнігі і перыядычныя выданні ад Станіслава Пільневіча.


На выставе будуць і сучасныя рэчы, якія так ці інакш з'яўляюцца рэпрэзентацыяй — напрыклад, партрэт-сілуэт Багдановіча, створаны Анастасіяй Балыш, а таксама сучасныя выданні, прысвечаныя жыццю і творчасці Максіма Багдановіча.

Выстава будзе працаваць з 19.12.2024 па 15.01.2025❄️

📍Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а. Уваход на выставу вольны.


Выходзіць арт-кніга “Доўгая дарога дамоў” беларускай мастачкі Машы Мароз 📒

Маша Мароз напрацягу дзесяці гадоў фатаграфавала і даследавала беларускае Палессе. Вынік гэтай працы аформіўся ў трохмоўную арт-кнігу “Доўгая дарога дамоў” (Le long chemin du retours. Long way home).

Тэкставая частка кнігі належыць куратарцы Ганне Карпенцы, філософу і пісьменніку Ігару Бабкову і гісторыку Валеру Марозу.

🗓 Прэзентацыі кнігі пройдуць 18 снежня ў Парыжы і 20 снежня ў Варшаве.

Падрабязней 👈


Выдавецтва “Лысы чэрап” выпусціла дзве кнігі і анансавала навінку 💀

Выдавецтва “Лысы чэрап” надрукавала кнігі Ігара Саўчанкі "Доказательство" і Гані Фак’ю "Мужыкі", а таксама анансавала выхад навінкі — зборніка мініятур Сяргея Краўчанкі "Крестик".

Падрабязней пра кнігі ⬅️


✔️21 снежня: прэзентацыя альманаха літаратурнага аб'яднання "EHU OKTAVA" ў Вільні
Літаратурныя гульні, дэкламацыя твораў і выкананне песень ад аўтараў альманаха.
📍
21.12 (сб), 12.00, CreateCulture Space (Karmelitų g. 5). Уваход вольны па рэгістрацыі.

✔️21 снежня: прэзентацыя перакладу Толкіна "Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля" з удзелам Ігара Кулікова ў Варшаве.
📍21.12 (сб), 16.00, "Кнігаўка" (ul. Kłopotowskiego 4). Уваход вольны.

✔️26 снежня: прэзентацыя кнігі вершаў Андрэя Хадановіча да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” ў Беластоку.
Падчас прэзентацыі аўтар раскажа пра стварэнне оперы і кнігі вершаў да яе.
📍26.12 (чц), 17.00, хаб "Новая Зямля" (ul. Wyszyńskiego 6A). Уваход вольны.

✔️28 снежня: прэзентацыя кнігі “Робіць Янка выцінанку” і майстар-клас па выцінанцы ў Мінску.
Удзельніцы сустрэчы: рэдактарка кнігі Алеся Чарнавокая і ілюстратарка выдання Наталля Сухая.
📍28.12 (сб), 14.30, музей Якуба Коласа (вул.Акадэмічная, 5). Уваход 6,50 рублёў па рэгістрацыі.
#афіша


Выйшаў другі том новага збору твораў Кузьмы Чорнага 📖

У 2023 годзе распачалося выданне збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900–1944) у 12 тамах. Цяпер у выдавецтве “Беларуская навука” пабачыў свет другі том.

Кнігу складаюць апавяданні 1926–1931 гадоў, сярод якіх — “На пыльнай дарозе”, “Хвоі гавораць”, “Пачуцці”, “Начлег у вёсцы Сінегах”, “Вераснёвыя ночы”, “Ліст Якуба Малькевіча” і іншыя.


Падрабязней 👈


"Радыё Свабода" прысудзіла ўзнагароду "Людзі свабоды 2024" — імі сталі беларускія выдаўцы 📚

"Радыё Свабода" штогод прысуджае сімвалічную ўзнагароду "Людзі Свабоды" тым, хто пашырае межы свабоды для сябе, Беларусі, свету. Масавыя рэпрэсіі з боку беларускіх уладаў закранулі і выдаўцоў беларускіх кніг. Некаторыя з іх трапілі за краты, іншыя вымушана выехалі за мяжу. Аднак дзейнасць беларускіх выдавецтваў не спынілася.

"Я ўсё жыцьцё выдаю паэзію і, апынуўшыся за мяжой, працягваю гэтым займацца. Паэзія — гэта ня бізнэс, у мяне як ва ўцекача няма рэсурсаў. Таму выбраў стратэгію, якую падказалі нямецкія калегі" — распавядае паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў.


Што расказваюць выдаўцы ⬅️


21 снежня: прэзентацыя кнігі вершаў Андрэя Хадановіча да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” ў Вільні 🎼

Падчас прэзентацыі аўтар раскажа пра стварэнне оперы і кнігі вершаў да яе. Чаму Караткевіч і сёння найактуальнейшы для нас аўтар? Ці адгукнулася “Дзікае паляванне” на рэпрэсіі ў Беларусі і вайну супраць Украіны? Як класічная проза пераўвасаблялася ў вершы, а ўкраінскія зоркі вучыліся спяваць па-беларуску?

Бонусам спаткання будуць калядныя вершы, пераклады і песні паэта. Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу “Дзікае паляванне караля Стаха: вершы да оперы”, а таксама іншыя паэтычныя кнігі Андрэя Хадановіча.

📍21 снежня, субота, 18:00-20:00, Беларускі дом (Vilniaus, 20). Уваход вольны.


Беларуску двойчы адзначылі ў міжнародным конкурсе ілюстратараў 📖

Польскае выдавецтва “Dwie siostry”, якое займаецца літаратурай для дзяцей, пяты раз правяло міжнародны конкурс кніжных праектаў “Jasnowidze” (“Празорцы”).

🎨Міжнароднае журы і журы самога выдавецтва адзначыла агулам 6 канкурсантаў з 557 заявак (!), з якіх двойчы беларускую мастачку Марыну Жвірблю.

Падрабязней ⬅️


У наступным годзе выйдзе кніга пра жанчын у беларускай гісторыі — 12 апавяданняў 📚

Беларускі фонд ByProsvet пачаў працу над стварэннем кнігі пра выбітных жанчын у гісторыі Беларусі. Творы пішуць розныя аўтары і аўтаркі, а ілюстраваць іх будуць розныя мастакі і мастачкі.

Ініцыятары выдання прэзентуюць першую калабарацыю — спявачка, паэтка, папулярызатарка гісторыі Кацярына Ваданосава разам з мастачкай Аляксандрай Канафальскай раскажуць дзецям гісторыю на падставе біяграфіі Эміліі Плятэр.


Як падтрымаць праект 👈


Кніга пра беларусаў Падляшша атрымала ўзнагароду журналісцкага конкурсу Польшчы 🏆

Літаратурны рэпартаж Анэты Прымака-Онішк пра жыццё беларускай меншасці Падляшша атрымаў узнагароду чытачоў у конкурсе Grand Press 2024.

У кнізе "Каменне мусіла паляцець. Сцёртае мінулае Падляшша" жыццё этнічных беларусаў паказваецца на фоне гістарычных падзей і напружаных адносін з польскай большасцю.

Анэта Прымака-Онішк апісала драматычныя моманты, якія адносяцца да перыяду Другой сусветнай вайны і першых гадоў пасля яе.

— Варта нешта раскрыць, нешта сказаць, даць голас тым, хто быў пазбаўлены голасу. Я хацела гэта зрабіць так, каб гэта адкрылася, каб гэта было важна для тых, хто з гэтых меншасцяў. З надзеяй, што гэта зблізіць нас. І гэта дапамагло будаваць лепшае грамадства, лепшую будучыню, — кажа аўтарка.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Выйшла новае выданне вершаў Максіма Багдановіча ад выдавецтва "Папуры" 🔥

Укладальніцай і аўтаркай мастацкага афармлення кнігі стала Юлія Давыдава. На старонках выдання, як у саміх вершах, так і ў аздабленні, можна пабачыць спляценне прыродных матываў з філасофскімі метафарамі.

📘 Кніга ўжо ў продажы, а ў кнігарні "Параграф 45" у Мінску (вул. Бяды, 45) можна набыць асобнік з аўтографам мастачкі.


18 снежня: Андрэй Хадановіч пра Рышарда Капусцінскага і яго новы беларускі пераклад 📘

Андрэй Хадановіч прачытае лекцыю пра польскага пісьменніка Рышарда Капусцінскага і зробіць анлайн-прэзентацыю кнігі "Яшчэ адзін дзень жыцця" ў межах цыкла "Санаторый пад клепсідрай".

Калі выбухнула грамадзянская вайна ў Анголе, Капусцінскі паехаў у Луанду, адкуль усе іншыя ўцякалі ў паніцы. Рэпарцёр цалкам усведамляў, што гэта можа быць білетам у адзін канец. І ў пэўны момант апынуўся там адзіным замежным карэспандэнтам. Тры месяцы вайны пераплавіліся ў культавы рэпартаж, які цяпер з’явіўся і па-беларуску, у кракаўскім выдавецтве “Gutenberg”.

Рышард Капусцінскі (1932-2007) – легенда польскага і сусветнага рэпартажу. Яго здольнасць назіраць і заглыбляцца ў сітуацыю, а таксама ўменне апісаць падзеі аб’ектыўна і цікава зрабілі яго адным з найчасцей перакладаных польскіх аўтараў.


📺 Пачатак трансляцыі 18 снежня (серада) а 16:00 (па Мінску) у суполцы "Прастора польскай культуры" ў Facebook.


📚 Новыя выпускі літаратурных падкастаў: "Кніжная шафа" і "Умоўныя".

▶️ "Амерыканка, адвентыстка, сыраедка" — выпуск падкасту "Кніжная шафа", у якім дзве Насты зразумелі, як сумна яны жывуць. А таксама абмеркавалі апошнія цікавыя гісторыі з кнігарні і кніжныя навінкі, адказалі на пытанні слухачоў і агучылі папярэдні топ продажаў за год.

Слухаць

▶️ "Даўншыфцінг у літаратуры" — выпуск падкасту "Умоўныя" пра пісьменніка Андруся Горвата. Вядучыя Наста і Кірыл паразмаўляюць пра даступнасць "Радзіва "Прудок", падманы "Прэм’еры", даўншыфцінг, зумераў і палацы.

Слухаць і глядзець


З'явіўся каляндар з цытатамі беларускіх літаратараў 🗓

Беларускае культурнае таварыства KuB e.V, якое дзейнічае ў Нямеччыне, выпусціла каляндар на 2025 год з цытатамі беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц.

Кожны месяц, кожная старонка — гэта сустрэча з адным з сучасных літаратараў, сярод якіх Ева Вежнавец, Юля Цімафеева, Андрэй Хадановіч, Вера Бурлак, Аляксандр Чарнуха, Альгерд Бахарэвіч і іншыя.


Падрабязней 👈

20 last posts shown.