Тры пытаньні да сябе для рэфлексіі
1. Ці стану я больш паважаць сябе, калі гэта зраблю?
Не шукайце валідацыі ад іншых людзей. Вы самі ведаеце свае каштоўнасьці – ідзіце за імі. Самапавага нараджаецца, калі вы верныя самі сабе, калі можаце самі сабе давяраць, калі ўвасабляеце свае каштоўнасьці ў сваім жыцьці – што, як і з кім вы робіце.
2. Ці падабаюся я сам сабе, калі гэта раблю?
Не трэба пытацца сябе «ці падабаецца мне гэта рабіць», а варта спытаць сябе «ці падабаюся я сабе, калі гэта раблю?». Які я сабе больш падабаюся, маўклівы і спалоханы ці абараняючы свае каштоўнасьці?
3. Ці буду я шкадаваць потым, што зрабіў (або не зрабіў гэта)?
Вы ня будзеце шкадаваць пра свае памылкі, а будзеце шкадаваць пра ўпушчаную магчымасьць зрабіць правільна. У дасьледаваньнях, калі людзі называлі сваё самае вялікае шкадаваньне ў жыцьці, 76% людзей называлі не ажыцьцёўленыя дзеяньні, якія маглі б наблізіць іх да ідэальнага Я. Мы шкадуем пра тое, што мы не зрабілі, калі павінны былі зрабіць, а не пра тое, што мы зрабілі няправільна.