У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва й навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснае БССР.
Прынамсі частка расстрэлаў адбылася ў сутарэньнях унутранае турмы НКУС БССР (т. зв. «амэрыканкі») ды Пішчалаўскім замку, але расстрэлы маглі адбывацца й за горадам, у тым ліку ў Курапатах. Пасьля забойства целы ахвяраў вывозяць у Курапаты, дзе хаваюць у загадзя выкапаных магілах.
Пазьней суды СССР амніставалі большасьць рэпрэсаваных у сувязі зь іх невінаватасьцю. Такім чынам, у гэтыя дні рэпрэсіі, якія чыніла кіраўніцтва СССР у тыя гады па ўсёй краіне, дасягнулі ў Беларусі свайго піку, бо з 4 сакавіка 1937 году да 22 траўня 1938 году (444 дні) на Беларусі было рэпрэсавана каля 100 тысячаў чалавек (у сярэднім за ноч арыштоўвалі 230 чалавек). У ліку расстраляных у тую ноч былі 22 беларускія пісьменьнікі, таму масавы расстрэл атрымаў назву «Ноч расстраляных паэтаў».