Video is unavailable for watching
Show in Telegram
У 1933 годзе польскі прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі падпісаў распараджэньне аб вызваленьні Браніслава Тарашкевіча. Вызваленьне Францішка Аляхновіча адбылося дзякуючы намаганьням ваяводзкага лекара Адольфа Наркевіча.
6 верасьня 1933 году на польска-савецкай мяжы ў Коласава каля Стоўпцаў адбыўся абмен палітвязьнямі: Францішка Аляхновіча абмянялі на Браніслава Тарашкевіча. Сустрэўшыся на памежным мастку, яны прыўзьнялі капелюшы.
Браніслаў Тарашкевіч з пашанай быў сустрэты ў Менску. Праз 5 гадоў, 29 лістапада 1938 году Браніслаў Тарашкевіч быў расстраляны НКУС у Менску.
Францішак Аляхновіч пасьля прыбыцьця ў Заходнюю Беларусь напісаў аповесьць «У капцюрох ГПУ», дзе апісаў жыцьцё ў сталінскім канцэнтрацыйным лягеры непасрэдна з погляду арыштанта. Знаходжаньне ў савецкім лягеры моцна адбілася на пісьменьніку: ён часта пакутаваў ад начных кашмараў, што выяўлялася ў енках і стогне ў часе сну. Пад канец вайны, у 1944 годзе Францішак быў забіты ў Вільні савецкім партызанам.