У выніку прыступу 22 ліпеня «великою потугою и усилством през штурм» захопнікі авалодалі Мсьціславам. Паводле шматлікіх сьведчаньняў відавочцаў тых падзеяў, пераможцы «места агнём выпалілі і людзей пасеклі»; «народ усялякі шляхецкі, мяшчанаў і жыдоў, а таксама простых людзей у пень высеклі, потым адтрубіўшы, сярод трупаў жывых знаходзілі і ў палон на Маскву забіралі, а скарбы ўсялякія забраўшы, замак і паркан увесь агнём спалілі і дазваньня спустошылі». У часе ўзяцьця места, як сьцьвярджаюць гістарычныя крыніцы, захопнікі зьнішчылі шмат помнікаў пісьменства.
У дакумэнтах Маскоўскай дзяржавы адзначалася, што пры захопе Амсьціслава агулам забілі больш за 10 тысячаў чалавек, у некаторых актах сустракаюцца паведамленьні пра 15 тысячаў ахвяраў. У жывых пакінулі толькі 700 чалавек, якіх прывялі да прысягі. Неўзабаве многіх зь іх гвалтоўна вывезьлі ў глыб Масковіі. Частку жыхароў Амсьціслава, што выжылі, называлі «недасекамі».
Фрэскі кармэліцкага касьцёла: узяцьце маскавітамі замка і разьня мірнага насельніцтва.