Вітаю, сяброве.
Маё ймя Кастусь. Я аўтар праекту BIEŁARUSKI ŠAŁ, я ім займаўся, робячы мэмы й ствараючы відэа. Гэта мой голас чуваць у кожным зь іх. Увесь час вы мяне ведалі проста як Кіраўнік Беларускага Шалу.
Ня так даўно мне давялося пакінуць родны край і ўцячы за мяжу праз палітычны перасьлед — больш няма рацыі хавацца ад вас.
Але я не схіляюся й працягваю беларусіці: апошнімі месяцамі я быў заняты новым праектам — BELARUSITY. Гэта суполка перакладу гульняў на беларускую мову. І ўчора мы прэзэнтавалі наш першы твор — S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю па-беларуску. Я сам цалкам пераклаў гэтую гульню — калісь я пісаў крыху пра гэта тутака, у Шале. Мае сябры памагалі мне ў тым, каб гэты пераклад змог жыць, — я вас вельмі шаную!
Уклаўшы ў гэты пераклад душу а шмат моцаў, я шчасны падзяліцца гэтым з вамі. Буду ўдзячны, калі вы пашырыце навіну пра пераклад, каб як мага больш беларусаў змаглі нарэшце згуляць у леґендарную гульню на роднай мове.
Што будзе з Шалам — я ня ведаю. Але гэта шчэ не канец.
Дзякую, што застаяцеся з імною!
❤️
Зь любоўю,
Кастусь.