Яшчэ адзін год мінуў…Для мяне гэта быў ня толькі год разьвіцьця, творчасьці, шалу, але й год забыцьця, разбурэньня, скрухі. Тыповы год, праўда?
Так, за год было нямала пацешных мэмаў тут, каторыя пашырыліся за межы майго каналу. Прыкладам, мэм пра зьнявагу
беларускамоўнага, або
мэм пра мэмы, ці вось
мэм пра Яна Станкевіча. Я запускаў нават невялікі флэшмоб
пра Зянона Пазьняка. Багата забаваў было, але.
Гэты канал дасягаў 1100 шаленчыкаў, але частка, хай там як, нас пакінула.
А з часу майго мінулага
сэнтымэнтальнага звароту на 2023 год я так, здаецца, нічога такога й не дасягнуў. Заўжды йснуюць нейкія перашкоды, і палова зь іх — нутраныя, і мо, нават, прыдуманыя. Але паволі, патроху йду да мэтаў і вельмі прагну падзяліцца сваёю душою з вамі й з астатнім сьветам.
Зусім не журуся тутака — проста хацеў шчыра падзяліцца думкамі.
Я ўсім удзячны за ўвагу, вечную падтрымку й руплівасьць.
Прагну, каб кожны быў шчасьлівы.
З Новым годам!
Люблю вас
❤️🩹