Год таму ў Нацыянальным мастацкім музеі была выстава народнага мастака Беларусі Віктара Грамыкі (вось матэрыял з якаснымі фота адтуль ад 34mag).
На першы погляд, Віктар Грамыка – тыповы савецкі беларускі мастак: вайна і партызаншчына, партрэты прызнаных дзеячаў і пейзажы. Усё ў межах дазволенага і нічога па-за гэтымі межамі.
За гэтыя межы Віктар Грамыка сапраўды, здаецца, нідзе не выйшаў. Але межы гэтага беларускага савецкага мастацкага канону ён пашырыў, чым зацвердзіў адначасова ўладу і моц гэтага канону, але таксама і магчымасці жывога творчага жыцця ў гэтых абмежаваннях.
Яго хрэстаматыйная праца “1941 год. Над Прыпяццю”, якую мастак напісаў у 1970 годзе, заслугоўвае асобнага матэрыялу (зрэшты, мастацтвазнаўцы не раз падрабязна разабралі гэтую працу, можна пашукаць самастойна). Тэзісна: Грамыка выявіў смерць без пыхі і гераізму, як было прынята ў тыя часы, але задуменна і алегарычна, ён заклікае гледача да ўважлівага прагляду. Выява пазбаўлена ўсіх непатрэбных дэталяў, і гэта парушае правілы манументальнага выяўлення “подзвігу героя”.
У пейзажах Віктар Грамыка таксама знайшоў сваю перспектыву: мастак глядзеў і маляваў з вышыні птушынага палёту, ён спрабаваў “абняць неабдымнае” (назва яго выставы, дарэчы) і “пабачыць нябачнае”. Адсюль незвычайная “нерэалістычная” і надзвычай насычаная каляровая гама, якая не толькі выяўляе прыроду, але і ўвасабляе аўтарскае разважанне пра яе.
Ніжэй выбраў колькі карцін, з тых што ёсць у вольным доступе. На гэтых фота колеры вельмі адрозніваюцца ад арыгіналаў, таму заклікаю па магчымасці паглядзець працы майстра ў Нацыянальным мастацкім музеі.
#Беларуская_глыбіня #Грамыка