“На працягу ўсяго дазнання перыядычна ўзнікала пачуццё пазнавання, што вось гэта і гэта я недзе чытаў. Гэтая думка вельмі выцвярэжвае: пацвярджалася, што ўсё гэта — інсцэніроўка. Бо ўсё роўна ўзнікала адчуванне нейкай адарванасці, падсвядома хацелася паверыць у іх аргументы і тым самым усё спыніць. Псіхалагічная ахоўная рэакцыя. Ад яе нікуды не падзецца”.
Вышэй фрагмент з апісаннем першага допыту Аліневіча, калі яго толькі перавезлі ў Беларусь пасля выкрадання ў Маскве. Як і астатнія сведчанні ў дзённіку, тут маем яркае апісанне злачынства, але зачапіла мяне не толькі гэта.
Я ведаю багата гісторый пра тое, што адбываецца на допытах і размовах з следчымі. Вялізарная частка вопыту розных людзей вельмі перасякаецца, розныя людзі ў розных сітуацыях у розныя часы апісваюць тыповыя ўмовы, абставіны, паводзіны, стаўленне да сябе і іншых. Таксама перасякаюцца і магчымыя рэакцыі, аптымальныя паводзіны ў такіх умовах, рэкамендацыі – рознымі словамі сфармуляваныя версіі запавету “Не вер, не бойся, не прасі”.
Што характэрна, як чытач, я заўсёды адчуваў сябе на баку тых, каго дапытваюць, я суперажываю ім, а следчыя і іх памагатыя выглядаюць у маіх вачах як безумоўныя злачынцы, нягледзячы на тое, што дзейнічаюць нібыта ад імя дзяржавы і закона.
Падзел ва ўсіх гэтых сітуацыях допытаў відавочны: з аднаго боку чалавек, з іншага – прадстаўнік сістэмы. Апошні звычайна настолькі яўна парушае працэдуру таго, як згодна з законам павінен адбывацца допыт, каб нават не-юрысты зразумелі, што гэта не па закону. Выразна дэманструе сваю ўладу і магчымасці рабіць злачынства, якія не будуць пакараныя, непавагу і стаўленне не як да жывога чалавека і роўнага сабе.
Іншымі словамі, актыўнае непрыхаванае зло.
Якому працягвае супрацьстаяць чалавек. Які адчувае натуральныя чалавечыя страхі і боль. Які хоча “ўсё спыніць” і каб “усё хутчэй скончылася”. Які ў нечалавечых умовах выклікае сваёй чалавечнасцю вялікую эмпатыю, якому хочацца дапамагчы і падтрымаць.
І вось гэтая чалавечнасць надае вялікую вартасць і моц такім сведчанням, бо праводзіць выразную мяжу, паказвае, дзе чалавечнасць заканчваецца і пачынаецца анты-чалавечнасць.
#Беларуская_глыбіня #Аліневіч #Палітвязні