Зянон Пазьняк


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Books


Неафіцыйны канал старшыні Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і народнай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ.

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Books
Statistics
Posts filter


ГОНАР БЕЛАРУСАМ!

25-ы Сакавік быў адзначаны сёлета разумна і вынаходліва. Беларусы не далі магчымасьці рэжыму выканаць сваю правакацыю з выбухам (пра што было папярэджаньне напярэдадні) і не далі падставы разгарнуць карныя сілы ды наладзіць пагром людзей. (Арышты карнікі рабілі наўгад і па разнарадцы. Але шмат што бандытам не ўдалося.)

Тым часам 25-га Сакавіка беларусы ўсюды засьведчылі беларускія сімвалы і свой дух. Нечаканасьцю для рэжыму былі грандыёзныя і ўражлівыя файервэркі ў гонар сьвята. Брава! Вось гэта эфэкт! І вельмі важна, што ніхто лішні пра падрыхтоўку гэтага пляну не даведаўся і не данёс ворагам. Беларусы засьведчылі розум, вытрымку і вынаходлівасьць.

У нядзелю, 27 сакавіка, трэба таксама сьвяткаваць разумна, памятаючы пра намеры бандытаў. Галоўнае -- ня йсьці ў цэнтар горада пад кулі, гранаты і палівачкі. Трэба расканцэнтравацца па раёнах і жыльлёвых комплексах. Абавязковыя дазорцы і г. д.

Беларусы павінны ведаць, што з рэгулярнымі збройнымі сіламі (нават калі на нас нападзе Масква) мы здольны змагацца і перамагаць толькі партызанскімі мэтадамі і партызанскімі сіламі (пакуль масава паўстане народ). Рыхтуймася сур'ёзна да барацьбы за Беларусь і за свабоду! Слава Айчыне!

26 сакавік 2021 г.
Зянон ПАЗЬНЯК


Інтэрвію Польскаму Радыё з нагоды Дня Волі 2021
24 сакавіка 2021 г.
@ZianonPazniak


Зараз у нас ёсць найвялікшая надзея! Выйшаў народ! Ён толькі зарыентаваўся, што гэта наша краіна, што гэта наша зямля, што мы павінны яе адстойваць. Людзі выйшлі пад нацыянальнымі сцягамі, яны выступаюць супраць злоснага рэжыму. Пакуль няма арганізацыі, але яна будзе, гэта толькі пытанне часу! Таксама было ў 1917 годзе. Толькі беларуская незалежнасць, толькі нацыянальная ідэя, толькі мова выратуе нас ад навалы з усходу. І ў людзях гэта ёсць. У нас ёсць найвялікшая надзея, яшчэ два гады таму яе не было.

Крыніца: PolskieRadio.pl


"НАШ БЕЛАРУСКІ ВОЛЬНЫ ДУХ"

Паважаныя землякі, дарагія Беларусы!

Сёньня 25-ы Сакавік – вялікае нацыянальнае сьвята – Дзень Волі, 103-я гадавіна аб'яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Горача віншую ўсіх нас. Няхай ідэалы 25-га Сакавіка нязгасна сьвецяць нам усім і вядуць да перамогі над крамлёўскім ворагам, цемрай і здрадай на нашай зямлі, якія нішчаць яе і глумяць народ.

Уздымем вочы ўгару і адчуем, што лёс народа запісаны ў Небе. Ён вечны, і будучыня будзе за намі, бо сам Гасподзь беражэ Беларусь на шляху праз пакуты і даў нам свой Сьцяг, абмыты нявіннай крывёй. Беражэм яго! За ім праўда і наша гісторыя, і наша перамога над злом.

Яшчэ не настаў час, каб "выйсьці шчыльнымі радамі". Але гэты дзень набліжаецца. І дзеля гэтага будзьма сьмелымі, разумнымі і абачлівымі, сьвяткуючы ў час вар'ята і маскоўскай чумы. Беларусы ведаюць, што трэба рабіць.

Хай ласка Гасподняя стане над Беларусяй! Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

25 Сакавік 2021 г.
Зянон ПАЗЬНЯК


АБ ІМІТАЦЫІ

Глупству няма мяжы. Новая прамаскоўская квазі-апазыцыя (газпрамаўскага кшталту) заклікае грамадзтва галасаваць за дыялог з Лукашэнкам і адзначыцца аб гэтым у Сеціве, а бізнэсовая канторская інтэрнэт-платформа “Голас” ужо пачала падлічваць аматараў дыялогу.

Лукашысцкі рэжым, які валодае палітычнай ініцыятывай, паўнатой улады, рэпрэсіўнымі сродкамі і магчымасьцямі, зразумела, на гэта не зьвяртае ўвагі, бо пабуджальнікі да дыялогу ёсьць у яго разуменьні палітычныя паражэнцы; другое — не ўяўляюць самастойнай палітычнай сілы, ня маюць рэальнай структурнай арганізацыі і ня маюць рэсурсаў, бо існуюць на падтрымку заходніх дапамаговых арганізацыяў.

Таксама яны ня маюць шырокага ўплыву на грамадзтва і пры гэтым характарызуюцца неадэкватнасьцю ўяўленьняў аб рэчаіснасьці.

Патрабуюць, напрыклад, каб ня толькі Лукашэнка, але каб і Пуцін сустракаўся зь імі і ўступіў у перамовы.

Усё гэта выглядае палітычным ідыятызмам. Новыя “квазі” не разумеюць, што ў палітычным плане яны ва ўяўленьнях Пуціна і Лукашэнкі — мізэр, нікчэмнае аматарства (амаль нішто), і ніякая варожая ўлада перамаўляцца зь імі ды ўступаць у дыялог ня мае патрэбы, ня гледзячы на іхныя спэктакулярныя ваяжы па Эўропе і запрашэньні гэтых падстаўных асобаў з боку заходняга “істэблішмэнта”.

Другое — больш істотнае. Ні на якія дыялогі з новай квазі-апазыцыяй (нават калі б яна нешта ўяўляла) Лукашэнка, які адмовіўся гаварыць з Мэркель і парваў дачыненьні з Захадам, — ня пойдзе.

Ня пойдзе ніколі і ні з кім, пакуль у яго будзе ўлада і заплечча ў Маскве (і па сваёй псіхапатычнай натуры таксама).

І тады пытаньне: навошта, ня гледзячы на абсурд, узьнікае чарговая пустапарожняя ініцыятыва і ілюзія дзейнасьці квазі-апазыцыі №2?

Дакапацца да зьместу можна, паставіўшы рытарычнае пытаньне: каму гэта трэба і каму гэта выгадна?

Выгадна найперш Маскве, каб справакаваць у Беларусі псэўдапалітычную “бадзягу”, пустапарожнюю ініцыятыву, якая адцягне ўвагу людзей на дасягненьне ілюзій.

А сама Масква ў гэты час будзе пасьлядоўна душыць свайго сатрапа, якога загнала ў тупік, каб ціха ўводзіць у Беларусь свае войскі, самалёты, ствараць ваенныя базы падрыхтоўкі агрэсіі супраць Украіны і Польшчы, заграбаць беларускія прадпрыемствы і душыць беларушчыну рукамі Лукашэнкі.

А вы, “беларусцы”, галасуйце, галасуйце, наша платформа “Голас” усё падліча.

Рычагі ўплыву на Лукашэнку ў Захада ёсьць. Але гэта, найперш, павінен бы быў быць уплыў Амэрыкі і яе ціск на Пуціна (каб вывесьці рускія войскі зь Беларусі, не падтрымліваць і не ўзбройваць антыбеларускі рэжым, выдаліць рускую авіацыю зь Беларусі, перастаць фінансаваць рэпрэсіі і гвалт над беларускім народам і інш.).

Але гэта ўжо палітычныя задачы для іншых людзей.

20 сакавік 2021 г.
Зянон ПАЗЬНЯК


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
200 ГОД ЗМАГАНЬНЯ
Ліпень, 2019 г.
Крыніца:
belarusworld


ДЗЕНЬ ВОЛІ

Складваецца нядобрая сітуацыя ў сувязі з сьвяткаваньнем Дня Волі 25 Сакавіка.
Зыходзячы з тактычных інтарэсаў, у абставінах рэпрэсіўнай антыбеларускай вайны, публічнае сьвяткаваньне Дня Волі з выхадам на вуліцы трэба было адкласьці, прадбачліва зьмяніць форму сьвята.

Грамадзтва не падрыхтаванае яшчэ да моцнага масавага выступу ў гэты дзень. Выхад на вуліцу (ня важна, у якой форме) будзе не своечасовы і можа даць повад карнаму рэжыму пачаць пагром беларусаў. Менавіта на гэта разьлічвае рэжым. Задзейнічаны ўсе карныя сілы.

У вайне вельмі важна правільна скарыстаць час, накапіць сілы, зьберагчы армію дзеля рашучай перамогі ў будучыні. Наша армія — гэта наш народ.

Перад такой задачай (як паказвае вопыт вайны) не існуе нічога вышэйшага, ня ўлічваецца нічога сакральнага.

Дзень Волі 25 Сакавіка ёсьць сакральным нацыянальным сьвятам.
Тым ня менш дзеля будучай перамогі неабходна карэктаваць традыцыі, адзначыць, напрыклад, гэты дзень сямейнымі міжлюдзкімі ўрачыстасьцямі, не выходзіць пад кулі, выйграць час.

У вайне за незалежнасьць ЗША быў такі выпадак (бітва ля Трэнтана). Моцна пабітая армія Джорджа Вашынгтона адступіла за раку Дэлавэр. Гэта было перад нараджэньнем Хрыстовым. Англічане спыніліся, каб адзначыць Раство. 25-га сьнежня ўсе ангельцы сьвяткавалі, пілі алькаголь.

Вашынгтон сабраў свае пашкамутаныя сілы, ноччу пераправіўся праз Дэлавэр, зьнянацку напаў і разьбіў п’яных сьвяточных ангельцаў ушчэнт. Шлях для наступу быў адчынены. Бог дапамог не застольнікам рэлігійнай традыцыі, але сьмелым і разумным.

Выхад на вуліцы, аднак, цяпер спыніць ня ўдасца ніякімі аргумантамі.
Моцна папрацавала прапаганда з боку квазі-апазыцыі і агентуры, заклікаючы ўсіх да несвоечасовага масавага выхаду на вуліцы.
Няма пакуль што адзінага нацыянальнага кіраўніцтва і адзінай беларускай арганізацыі нацыянальнага руху, выступаюць у Сеціве розныя “нэксты” ды тлумяць сьвядомасьць людзей.

Стварэньне абарончых дружынаў — даўняя неабходнасьць. Але ў сітуацыі рэпрэсіўнай вайны яно можа (і мусіць) быць пакуль што толькі дыскрэтнай справай. Гэта зразумела.
Публічнага адкрытага аб’яўленьня аб стварэньні дружыны з пазначэньнем структураў, раёнаў і асобаў трэба асьцерагацца, бо ў гэтым, як правіла, выяўляецца арганізацыйная мэтодыка “канторы”, якая заканчваецца арыштамі.

У гэтай сітуацыі, калі ўжо нельга перамяніць падзеі, ёсьць розныя варыянты амартызацыі ўдару, пра якія не пажадана тут гаварыць (бо не публічная гаворка).
Важна прасторавае пашырэньне прысутнасьці людзей у горадзе, не канцэнтрацыя ў цэнтры Менска, дакладнае вызначэньне зьместу, пачатку і заканчэньня акцыі ўхваленьня гадавіны БНР.

Няхай жа сёлетнае адзначэньне Дня Волі будзе разумным і аб’яднае беларусаў вакол ідэалаў 25-га Сакавіка, дасьць вопыт, сілы і беларускі імпульс дзеля адраджэньня нашай славы і свабоды.

20 сакавік 2021 г.
Зянон ПАЗЬНЯК


Напамін аб чужой прапагандзе
(Зацемка для сяброў КХП-БНФ)

Расейская прапаганда нянавісьці супраць Беларускага Адраджэньня і маёй асобы працягваецца ўжо 32 гады з дня ў дзень. У час змаганьня з рускім камунізмам лічылася, што подлы ўзровень -- гэта характэрнасьць камуністычнай антымаралі і ідэалёгіі. Наступны час паказаў, што камунізм тут мала значыў. У аснове антыбеларускай прапаганды была і ёсьць руская імпэрская нянавісьць да ўсіх народаў, але да беларусаў, украінцаў, палякаў -- асасабліва як да непасрэдных і цывілізацыйна вышэйшых сьведкаў маскоўскай агрэсіўнай тыраніі ды нізкага становішча грамадзтва.

З прыходам КГБ да ўлады ў Расеі стварыліся і працуюць на пашырэньне ілжы цэлыя арганізацыі на дзяржаўным бюджэтным забесьпячэньні. Актыўнасьць рускай нянавісьці ідзе хвалямі, але ніколі не спыняецца.

Мэтады маскоўскай прапаганды ілжы добра вядомыя: выдумкі, зьнявагі, прыніжэньне, хлусьня, падлог, дыскрэдытацыя, фабрыкацыя фактаў, фалсіфікацыя падзей, стварэньне скрыўленага вобразу і г. д.

Сярод агентуры ў друку, каб схаваць сутнасьць напісанага аўтарам, які падвяргаецца нападкам, распаўсюджаны спосаб вылучэньня з тэксту пабочнай прахадной тэмы (сказаў, абзацаў) і стварэньня інфармацыйнага вэрхалу ахайваньня аўтара, падмяняючы і замоўчваючы зьмест працы. Такі мэтад распаўсюджаны ня толькі сярод троляў і журналістаў. Таму я раіў бы людзям, якія «ня ў тэме», старацца прачытаць арыгінал тэксту.

Цяпер якраз назіраецца чарговая хваля нянавісьці супраць Беларускага Адраджэньня. Прычыны яе вядомыя. Мы, адраджэнцы, не даем маскоўскім палітыканам ашукаць беларусаў. Праўда выплывае наверх, падступныя планы выяўляюцца, схаванае робіцца відавочным. І пачынаецца ў адказ чарговы ўсплеск прапаганды ілжы. Ацэнка яе грамадзтвам і абвяржэньне павінны быць. Але нагадваю: самая моцная зброя праўды супраць ілжы і паклёпаў – гэта выніковая станоўчая праца і пазітыўнае вырашэньне задач.

Жыве Беларусь!

27 люты 2021 г.
Зянон Пазьняк


КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ
(6/6) Аб гібрыдах


У стратэгічных пытаньнях суверэннай дзяржаўнай будучыні Беларусі, практычна, няма істотнай розьніцы паміж пазыцыямі лукашысцкай антынацыянальнай палітыкі і рыторыкай актывістаў электаральнай газпрамаўскай апазыцыі, якая ўтварылася на выбарах 2020 года. Вакол Ціханоўскай і Латушкі зьяўляюцца людзі невядомыя і “ні адкуль”, разыгрываюць ролю апазыцыянераў, езьдзяць у Маскву, вядуць “палітычныя” размовы ў кавярні Лубянка, даюць інтэрв’ю аб “Белоруссіі” і т. п. Зьявіліся былыя функцыянеры з консульстваў Лукашэнкі (антыфронтаўскія пазыцыі якіх мы ведаем) і нават прэтэндэнт на “сілавы блок” (у гэтай пацыфісцкай кампаніі). Усю сваю кухню ўдзельнікі дачыненьняў выкідваюць на Юцюб, бо для левакоў палітыка — гэта сцэна. На “сцэне” выказана ўсё і пра “чый Крым”, і пра спадзевы на Расею, і пра “мудрага” Пуціна, і пра “тры государственных языка” (рускі, ангельскі, “белорусскій”) і т. п.

Часткова паўтараецца сітуацыя, як зь вікаўскай псэўдаапазыцыяй — супернічаюць два прамаскоўскія праекты, абодва зручныя для Пуціна і абодва (на розным узроўні) супраць Беларускага нацыянальнага Адраджэньня. Толькі Лукашэнка для Масквы лепшы, бо рэальны і цяпер поўнасьцю падначалены.

Але нацыянальна-вызвольны рух беларускага Адраджэньня, калі ён узмацнее, мог бы перакуліць падвойную палітыку Крамля і абваліць маскоўскія планы.

Паўтаруся, у сітуацыі расейскай гібрыднай вайны супраць Беларусі перамагчы імпэрскі каланіялізм можа толькі нацыянальна-вызвольны рух.

Беларусь — перад усім. Слава Айчыне!

25 люты 2021 г.
Зянон Пазьняк




КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ
(5/6) Наканаваньне саўка (эсэ)


Ёсьць зьявы, цалкам зразумелыя чалавеку, відавочныя і прагназуемыя ў існаваньні. І тым ня менш, яны працягваюць зьдзіўляць, насуперак розуму выклікаюць эмоцыі зьдзіўленьня.

Такой зьявай для мяне зьяўляецца “савок”, савецкі чалавек, згрупаваны ў грамадзтва. У 90-х гадах мы, дэпутаты Незалежнасьці, да драбніц ведалі неадэкватнага, крыклівага, закамплексаванага і сканцэнтраванага на нянавісьці дэпутата Лукашэнку. Ніхто й падумаць ня мог, што гэты каснамоўны малакультурны крыкун будзе кіраўніком улады ў краіне і рэалізуецца катам нацыі.

Усё было тады відаць, як у люстэрку, як на далоні. Тым ня менш Масква, абапіраючыся на КГБ, на камуністаў і на “саўкоў”, змагла яго праштурхнуць на дзяржаўны пасад. Грамадзтва дэманстравала масавае асьляпленьне. Мы папярэджвалі, пісалі, казалі. Але казаць, паказваць рэчаіснасьць саўкам было марным заняткам, як гарохам кідаць аб сьцяну. І гэтак усе 26 гадоў.

Зь першых жа дзён на пасадзе Лукашэнка адкрыта дэманстраваў сваю нянавісьць да незалежнай Беларусі, да суверэнітэту, да культуры, мовы і адукацыі, да ўсяго сьветлага, добрага і чыстага, хваліў Гітлера, казаў пра Скарыну ў Піцеры, хлусіў, зьдзекваўся зь беларусаў, хваліўся забойствамі і расстрэлам нявінных людзей, поўзаў, артачыўся і зноў поўзаў перад Масквой.
Усім савецкім было відаць, што на пасадзе вар’ят, псіхічна нездаровы чалавек, беларусафоб, маскоўскі халуй, нягоднік, які адрокся ад жонкі, зрабіў дзіця іншай жанчыне, зьбіў яе і пазбавіў мацярынства, завёў гарэм пад выглядам эскорту суправаджэньня, завёў у тупік эканоміку, прыватызаваў уладу і вынікі народнай працы. І ўсё гэта дэманстратыўна, і ўсё гэта савок бачыў, і ўсё тое яму было добра, і не было яму ніякіх маральных, нацыянальных і сацыяльных перажываньняў і ацэнак паскудзтва.

Усё гэта зразумела. Але гэта ўражвае. Вось што можа зрабіць зь людзьмі антылюдзкая ідэалогія і чужая антынацыянальная прапаганда. Цяпер пад ценем Крамля на палітычную сцэну вышлі новыя “газпрамаўскія” лукашэнкі. Яны ўжо ня любяць першага Лукашэнку, яны супраць яго, ён іх “дастаў”. Але яны таксама, як і ён, ня хочуць законнай Канстытуцыі (якую сатрап стаптаў). Яны таксама за імпэрскі “язык”, яны таксама глядзяць у Маскву і чакаюць адтуль дапамогі. Абы ня Лукашэнка. Так замыкаецца каланіяльнае кола саўка у нянавісьці да былога куміра.

Гэта скончыцца, скончыцца толькі тады, калі грымне Вольная Беларусь без глядзеньня на Расею, без дзяржаўнай імпэрскай мовы, без прамаскоўскага прэзыдэнта і маскоўскай рэзідэнтуры. І пачнецца апошні бой з Савецкім саюзам. “Будзьце спакойныя і вастрыце косы” (Каліноўскі).

20 люты 2021 г.
Зянон ПАЗЬНЯК


Значная доля віны ў разбурэньні тэатра ляжыць на былым лукашысцкім чыноўніку, на той час дырэктары тэатра, спадару Латушку. Рэжым яго звольніў за недагляд настрояў у тэатры.

Гэта абурыла актораў. Тут жа ўзьнік абсурдны покліч звальняцца з тэатра ў знак пратэсту. На гэта наклалася яшчэ абурэньне за забойствы мірных дэманстрантаў рэжымнымі карнікамі, за хапун і катаваньні людзей. Акторы часта людзі імпульсіўныя.

Латушка не паўстрымаў купалаўцаў, не патлумачыў, не прадухіліў памылковых разбуральных дзеяньняў. Праўда, можа, ён не разумеў, што робіцца і што будзе. Але гэта не мяняе справы.

Паўтаруся, тэатр ёсьць мастацтва асаблівае, узьдзеяньне яго на чалавечы дух глыбокае і непасрэднае, творчасьць — калектыўная, жывая і тымчасовая. Нацыянальны тэатр — гэта вобраз нацыі, павялічаны і сфакусаваны на сцэне. У нацыянальным тэатры важна зьберагчы трупу і захаваць традыцыю, якая робіць працяг.

Разьбітую на кавалкі вазу ці прыгожы посуд можна склеіць, але яго не паставіш ужо на агонь, не наліеш, не нагрэеш вады. Яшчэ праз некалькі месяцаў пасьля эксодусу тэатр можна было б вярнуць, аднавіць.

Але час няўмольна бяжыць, і чым далей, тым незваротна зьнікае пэрспэктыва вяртаньня. І нават калі абрынецца акупацыйны рэжым, гэта ня значыць, што адразу адновіцца ўсё ў культуры, калі беларусы ня стануць гаспадарамі ў сваёй дзяржаве.

22 люты 2021 г.
Зянон ПАЗЬНЯК


КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ
(4/6) Найвялікшая страта ў культуры


За 26 гадоў антыбеларускага рэжыму Беларусь пацярпела вялікія страты ў мастацтве, літаратуры і ў гуманітарнай культуры.

Найвялікшай стратай, якая сталася нядаўна, — гэта катастрофа, якую немагчыма было ўявіць, — ліквідацыя сакральнай зоркі беларускага мастацтва, альфы беларускай нацыянальнай культуры — трупы Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Цяперашняе грамадзтва, прыніжанае за 26 гадоў зьдзеку над нацыяй, нават не разумее, што сталася.

“Тэатр — гэта нацыя” — азначэньне, выказанае расейскім драматургам Аляксандрам Астроўскім 150 гадоў таму, стала формулай тэатра і прыкметай зьяўленьня нацыі. Вобразам нацыі быў тэатр.

Тэатр імя Янкі Купалы стварыў нацыянальную тэатраньную школу сцэнічнага і акторскага мастацтва высокага ўзроўню і дасканалай якасьці. Гэтая школа была сістэматэзаваная ў традыцыю, што забясьпечвала пераемнасьць.

Антыбеларускі рэжым ужо амаль зьнішчыў нават беларускую літаратуру, разбурыў Саюз пісьменьнікаў, ліквідаваў Дом літаратара, але, магчыма, ведаючы вагу нацыянальнага тэатра ў культуры, сатрап асьцерагаўся рэзанансу ад яго разбурэньня, абмяжоўваўся тут забаронамі і кантролем.

І вось катастрофа сталася раптам за некалькі дзён.
Практычна, уся легендарная трупа пакінула тэатр у знак пратэсту і абурэньня дзеяньнямі крымінальнай улады, што забівае і катуе людзей. Суіцыдны падарунак тэатра рэжыму тут жа быў прынялы варожай уладай. Дарога вяртаньня зачынена. У імгненьне тэатр перастаў існаваць.

Гэта жахліва. Дэмарш з пагрозай існаваньню тэатра ў сітуацыі антыбеларускай палітыкі прамаскоўскага рэжыму і ў сітуацыі ўнутранай акупацыі ўлады ў краіне — недапушчальны, бо самазабойчы.

Гэта тое самае, калі б аб’яўляць дэмарш ці галадоўку на Калыме ці ў Асьвенцыме супраць рэжыма ўтрыманьня ў лагеры, пратэстуючы пагрозай сваёй сьмерці супраць палітыкі Гітлера, Сталіна, ці тым жа самым палохаць Хусэйна альбо Лукашэнку.

Мы бачым, як гэткім чынам аб’яўляюць галадоўкі і пратэстуюць у Беларусі асобныя людзі, жывучы ў ілюзорнай рэальнасьці, бачым, чым канчаецца гэтая пагроза памерці ў беззаконьні перад людаедамі (якім не абходзіць жыцьцё чалавека). Ідзе вайна супраць Беларускай нацыі не на жыцьцё, а на сьмерць.

Не палохайце ворагаў магчымасьцю сваёй сьмерці. Яны гэтага не баяцца, бо самы імкнуцца ўгробіць нас і адкрыта пра тое кажуць. Ці ўсе асьлеплі? Ці ўсе аглохлі?

У краіне паўзучы генацыд, які цягнецца ўжо 27-мы год. Беларусаў хапаюць на вуліцах па плану, па разнарадцы за нацыянальны колер адзеньня, за чытаньне беларускіх кніг, за размову па-беларуску, за колер фіранак, выламваюць дзверы, зьбіваюць 80-гадовых людзей.
У беларусаў даўно няма ні правоў, ні законаў. Гэтая вар’ятня, гэты абсурд мае назоў — зьнішчэньне Беларускага народа. Спачатку трэба тое зразумець, а потым рабіць.

Тэатр ёсьць мастацтва калектыўнае і разбурэньне яго незваротнае. У гісторыі беларускай сцэны пад савецкай акупацыяй быў выпадак, калі акупанты расстралялі ў 1930-х гадах увесь тэатр БДТ-3 Уладзіслава Галубка, усю акторскую трупу сьцерлі з твару зямлі. Цяпер жа, што крыўдна, калектыў тэатра Янкі Купалы сам падставіў сябе пад разгром.

Нельга было кідаць пэрлы перад сьвіньнямі і рабіць дэмарш самазьнішчэньня перад ворагамі нацыі. Гэта ня нашая ўлада. Яна чужая, прамаскоўская, непадкантрольная народу і закону.
Ёй начхаць на беларускае тэатральнае мастацтва і на акторскае існаваньне. Трэба было змагацца з рэжымам сваім мастацтвам, выцерпець і захаваць трупу нават у цяжкіх і невыносных умовах. Трэба было адчуваць адказнасьць за лёс беларускай сцэны і зьберагчы калектыў. Час мінае, і мастацтва мусіць быць.

Будучы за акіянам, я прасіў сяброў-адраджэнцаў у Беларусі сустракацца і гаварыць з акторамі, паўстрымаць іх ад неразважных дзеяньняў, пісаў пра тое. Былі размовы і сустрэчы. Не дапамагло.


КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ
(3/6) Ілюзіі і рэальнасьць

Мэтадычна зьяўляюцца эйфарычныя разважаньні людзей у стане ілюзій аб тым, што вось-вось (можа, ужо вясной) бандыцкі рэжым упадзе і народ стане вольным. Пры гэтым абавязкова жуецца памылковае і шкоднае сцьвярджэньне аб раптоўным стварэньні беларускай нацыі ў 2020 годзе, аб тым, што гэта будзе небывалая нацыя ўсіх грамадзян без увагі на сацыяльныя падзелы і нацыянальныя асаблівасьці, на мову, рэлігію і т. п. лявацкая рыторыка. І ўсе разам, маўляў, зьяднаюцца, створаць такую салідарную нацыю ды й перамогуць антыбеларускі рэжым.

Лібэралы на Захадзе гэта падтрымліваюць. Ім прыемна такое чуць — нацыя без нацыянальнай сьведамасьці, без нацыяналізму і без нацыянальнай мовы.

Мушу расчараваць. Хуткай перамогі ня будзе (і “нацыі” такой ня будзе). Прамаскоўскі рэжым завостраны на зьнішчэньне беларускай нацыі. Калі спатрэбіцца, ён ня спыніцца (ён здольны і мае магчымасьці) зрабіць тое фізічна і разбурыць дзяржаву.

Супрацьстаяць зьнішчэньню і перамагчы можа толькі нацыянальна-вызвольны рух і нацыя, заснаваная на ўсьведамленьні сваёй нацыянальнай мовы, нацыянальнай сьведамасьці, культурнай і гістарычнай велічы.

Для дасягненьня гэтай вышыні яшчэ патрэбны час, дух змаганьня, калектыўны розум, вытрымка, асьвета і праца. “Будзьце спакойныя і вастрыце косы” (Каліноўскі)

20 люты 2021 г.
Зянон ПАЗЬНЯК


КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ
(2/6) Гульня ў напарстак


Зноў прагучэла Ганна Канапацкая. Трэба разумець, што на лукашысцкі сход яна магла быць дапушчана толькі рашэньнем Лукашэнкі, толькі ў якасьці госьця з магчымасьцю выступіць толькі ад мікрафона і пры адключанай трансьляцыі.

Для банды ўлады важна было, каб прысутнічаў нехта ад так званай “апазыцыі” і каб зь яго вуснаў прагучэла прызнаньне аб паражэньні народа і канстатацыя перамогі ўлады над народам.
Правячая банда жадала прызнаньня народнай капітуляцыі (каб потым скарыстаць тое ў прапагандзе). Усё астатняе, што было б сказана, ня мела істотнага значэньня.

На ролю апазыцыянера зьявілася Ганна Канапацкая. Яна і агучыла словы капітуляцыі. Ведаючы норавы банды, не сумняваюся, што тэзісы выступу Канапацкай былі правераныя цэнзурай сходу.

Ня думаю, што рэжым, які стаіць па горла ў крывавых злачынствах, здолее гэты выступ скарыстаць. Але для Канапацкай, якая не ўпершыню пагадзілася на ролю Гайдукевіча, тут мінус, якімі б добрымі намерамі яна сябе ні пераконвала.

Відавочная яе дзяржаўніцкая і антыімпэрская пазыцыя (якую яна таксама агучыла ў выступе), але падыгрываць тут узурпатару ў яго крымінальных сварках з Крамлём, спадзяючыся на выгады Беларусі, — гэта хутчэй ніўны ўчынак тупіковай безвыходнасьці, чым рацыя палітычнага разьліку.
На жаль, некаторым так хочацца пагуляць з напарстачнікам.

20 люты 2021 г.
Зянон ПАЗЬНЯК


КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ
(1/6) Стварэньне дзьмутых фігур

Працягваецца мэдыйная прапаганда па стварэньні з В. Бабарыкі вялікага палітыка, любімца беларускага народа і магутнага “апанэнта” Лукашэнкі, якога Лукашэнка нібы та найбольш баіцца. Хвальцы — публіка аднародная: найбольш журналісты (што ня дзіўна) і тэарэтыкі ад палітыкі. (Пра агентуру Масквы нават не ўспамінаю.) Натуральна, ніхто зь іх ня кажа (быццам ня чулі), што Бабарыка — крэатура Крамля (праз Газпрам) і што асабіста Пуцін спрычынены да газпрамаўскага праекту. Хвалебшчыкі гэтага, зразумела, як быццам ня ведаюць і “адкрываюць” у Бабарыку ўсялякія невядомыя палітычныя таленты, волю, розум, папулярнасьць у народзе і т. п.

Рэальнасьць, аднак іншая. Ды й становішча ў “стратэгаў” прапаганды канфузнае, бо зразумела, што Бабарыку не падымеш на нумар адзін, не апусьціўшы Ціханоўскую, якую самы ж зьляпілі. Яе незаўважна, дарэчы, якраз і апускаюць. У апошні час Ціханоўская без перапынку вяшчае сэрыйныя глупствы (пра сьвяткаваньне 23 лютага ў новым значэньні і т. п.).

Увогуле, назіраючы за гэтай групай газпрамаўскіх аматараў, слухаючы іхныя выказваньні супраць законнай Канстытуцыі 1994 года, ускліканьні пра вялікую Расею, назіраючы ў Сеціве за іхняй амаль публічнай сваркай і дзяльбой чужых грошай, у каторы раз бачым, што ніякіх нацыянальных беларускіх інтарэсаў для іх не існуе. Беларусь у іх толькі на губах і падразумевае “страну для жызьні” ў складзе Расеі, але ня вольную беларускую нацыю. Для іх беларуская мова ня ёсьць дэмакратыяй, а гісторыя змаганьня за беларускую незалежнасьць — чужая і ненавісная.

Для нацыянальнай будучыні Беларусі гэтыя прафаны такія ж небясьпечныя, як і Лукашэнка. Ні з Лукашэнкам, ні зь імі нацыянальнай будучыні ў Беларусі няма.

Няхай жыве яднаньне за беларускую Беларусь, за нашу мову, свабоду, гонар і волю.

19 люты 2021 год
Зянон ПАЗЬНЯК




АБ ДЗЕЯНЬНЯХ

Пайшла прпаганда (найбольш з боку “Нэксты”) што беларусы павінны масава выйсьці з пратэстам супраць лукашысцкага “Народнага сходу” і ўдарыць па рэжыму. Гэтая інфармацыя разгледжана кіраўніцтвам Партыі. Сябрам партыі катэгарычна не раім выходзіць на правакацыйны і абсурдны “пратэст” супраць “сходу”. Абсурдны, бо “сход” неканстытуцыйны, ня мае законнага значэньня. Пратэстны выхад несвоечасовы, прывядзе да дрэнных вынікаў

Тым ня менш да пагаршэньня бяспраўя трэба быць гатовымі (бо грамадзтва некіруемае і пэўныя групы выйдуць). Паказьнікам нядобрых вынікаў ёсьць паводзіны так званых “дэмСМІ”, якія ў гэтай сітуацыі схавалі ацэнку “сходу”, зробленую нашай Партыяй яшчэ ў сьнежні мінулага года і пацьверджаную нядаўна.

8 сьнежань 2021 г. Зянон Пазьняк


Датычна лукашысцкага «сходу»

Цяперака назіраецца чарговая агентурная «хвалька» супраць нашай партыі КХП-БНФ. Хіхікаюць наконт лукашысцкага «Усебеларускага народнага сходу», маўляў, мы «апошняя партыя», ці заказалі білеты на сход і т. п. (узровень, канешне...)

Тым ня менш у сувязі з «хвалькай» зьмяшчаю тут для веданьня людзям афіцыйны ліст КХП-БНФ у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Гэты ліст (як і шмат што з афіцыйнай перапіскі з «уладамі») мы публічна не друкавалі, але цяпер прыходзіцца. Ад ацэнак «нізасьці» устрымліваюся.

Заўвага: правапіс ліста «наркамаўскі», як таго вымагае рэжым (інакш – пад суд).

(Зянон Пазьняк)


Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя – БНФ

7 снежань 2020 г.

Намі атрымана пісьмо Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2020 г. за нумарам 10/1-ВНС.

У адпаведнасці з пісьмом Партыя можа ўнесці прапановы ў “аргкамітэт па падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу па далейшым грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны”.

Звяртаем вашую ўвагу на тое, што Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь не прадугледжана такая інстытуцыя (орган) дзяржаўнага кіравання як “Усебеларускі народны сход”, у сувязі з чым мы лічым, што ўсе дзеянні па арганізацыі і правядзенні гэтага мерапрыемства з’яўляюцца антыканстытуцыйнымі.

Намеснік старшыні КХП-БНФ Ю.А. Беленькі


ПАРАЗІТЫ
(Ліст да сяброў народнай партыі КХП-БНФ)

Усё што не нацыянальнае, але выступае пад выглядам нацыянальнага дзеля дасягненьня пабочных альбо супроцьлеглых мэтаў, усё гэта рана ці позна прыходзіць да маразму. Нядаўна група вакол Ціханоўскай зьмясьціла ў Сеціве пад яе подпісам заклік да міжнароднай супольнасьці адзначыць 7-га лютага дзень салідарнасьці зь Беларусяй флэшмобамі і дэманстраваць беларускія нацыянальныя сімвалы, якія, згодна іхняга тэксту, -- гэта белае і чырвонае сэрцы.

На мове расейскай канторы гэта называецца "ход канём". Падмена палітычнага змаганьня тэатральшчынай ("мобамі-шмобамі" як называлі такую дыверсію ў псэўдаапазыцыі 2000-2020 гг.) – гэта прадукт "галаўнога мозгу" эўра-лібэралаў, вынік іхняй "дапамогі" "дэмакратычнай" Беларусі.

Тым часам падмена нацыянальнай беларускай сімволікі рознымі выдумкамі – гэта сур'ёзная праца гэбоўскай Масквы і яе агентуры. Псэўдаапазыцыя ўжо дэманстравала раней замест Пагоні "бусьлікаў" і "зубрыкаў", і джынсавыя анучкі (Мілінкевіч уводзіў іх замест сьцяга). І вось цяпер яны (ужо ў другім пакаленьні) пішуць для заходняга лібэрала, што беларускімі нацыянальнымі сімваламі ёсьць чырвонае і белае сардэчкі. (У запасе яшчэ ёсьць чырвоны кулачок, белы кулачок і г. д.).

Скончыцца гэтае драньства тады, калі скончацца для яго заходнія грошы. Але грошы яшчэ ня скончацца, бо яны ня толькі заходнія. І ўжо дакладна скончыцца гэты палітычны маразм, калі здрыганецца рэжым і выйдуць з турмы нармальныя беларусы, і вернуцца з выгнаньня сапраўдныя беларускія змагары, калі зноў уздымецца беларускі нацыянальна-вызвольны рух, які выветрыць атмасфэру, здзьме ўвесь гэты атрутны смог і чужую паразітную шалуху.

22 студзень 2021 г.
Зянон Пазьняк



ДАДАТАК.

Sviatlana Tsikhanouskaya
@Tsihanouskaya
January 13
Join the Day of Solidarity with Belarus on Feb 7, 2021!
I call on all friends of Belarus to show solidarity with us by organizing performances & rallies, releasing publications & statements, displaying national Belarusian White heartRed heartWhite heart colors, hosting competitions, online flash mobs.)



POST SCRIPTUM.

Усялякае дзеяньне ў палітыцы (у тым ліку і словы) вымагаюць сваайго моманту і свайго часу. Пра Бабарыку трэба было сказаць адразу ва ўвесь голас яшчэ ў чэрвені мінулага года. Бо гэта быў стаўленьнік Крамля, акуратна падрыхтаваны Масквой-Газпрамам. Ад такіх заўсёды больш шкоды, чым ад адкрытых маскоўцаў (тут "палітычная анкалогія"). Таму адразу быў прапанаваны выбар і падзел, нягледзячы на суадносіны ацэнак і стан розумаў.

З планам "Ціханоўская" справа вымагала вытрымкі. Гэта відавочная прадумана падрыхтаваная афёра, але яе паступова мусілі б разглядзець беларусы. Адразу не атрымалася б. Цяпер крытычная маса яшчэ не нарасла, але ўжо зьявілася. Афёра даўно дайшла да дна. Усе прапановы, падпісаныя прозьвішчам "Ціханоўская" -- на шкоду Беларусі. Самаацэнка спадарыні сябе самой і сваёй ролі -- неадэкватная, рыторыка фальшывая.

Маніпуляцыі супраць нацыянальнай сімволікі -- гэта рубеж, які перапаўняе келіх цярпеньня. Далей талераваць такую публіку нельга. Мы ведаем яе працяг. Цяпер патрэбны шэраг захадаў, каб іхнюю прапаганду (што вылезла ўжо на міжнародны ўзровень) спыніць. Захады будуць.

зп.

ДАДАТАК З АРХІВУ.

ПРЭЧ З БАБАРЫКАМ!

20 last posts shown.

1 430

subscribers
Channel statistics