Гульні рабіць - гэта вам не гэта!
Дырэктар выдаўца Manor Lords - Hooded Horse, распавёў, чаму творцы відэагульняў не вінаватыя ў хвалях скарачэнняў.
Ён лічыць, што публічныя кампаніі робяцца закладнікамі “прадказальнагу даходу”. А гульнявая галіна непрадказальная як па тэрмінах, так і па выніках - падобныя ўмовы не могуць забяспечваць стабільныя фінансавыя вынікі ад квартала да квартала.
Тым болей у цяперашніх рэаліях выдаўцам неабходна даказваць сваю каштоўнасць, бо самастойная публікацыя гульняў даступная як ніколі раней. Каб узяць пад сваё крыло распрацоўшчыкаў і атрымліваць працэнт ад іх продажаў, трэба забяспечыць ім добрыя ўмовы - у іншых выпадках “сам сабе выдавец” з'яўляецца добрай альтэрнатывай.
Выдаўцы заўсёды хочуць збалансаваць элементы "рызыкі" і "бізнэсу". Прадказальны каталог гульняў і іх высокая хуткасць вытворчасці - заклад стабільнасці. А вось інвеставанне ў новыя франшызы заўсёды нясе рызыкі, хоць можа быць вельмі ўдалым - менавіта так было з Manor Lords.
Прагназаванне поспехаў у гульнявой індустрыі з'яўляецца "невыканальнай задачай". Большасць індыкатараў, на якія глядзяць пры адзнацы паспяховасці гульняў, выяўляюцца толькі пасля рэліза.