Вялікая Рапушыная Літва


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Рапушыны блага-блог
Радовішча Радыкал-Цэнтрызму
(Цяпер экстрэміскі)

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Ненавіджу гэтую гульню


Стардзі Валі павінна прынесці маральныя сілы


Video is unavailable for watching
Show in Telegram


Гэта прыкол нейкі






Forward from: belarusiana


Forward from: MiAz #УкрАрт🇺🇦
💅цейво💅
я знаю що це ж було вже, та якщо цей тред форситься повторно...то чому мені не показати ці арти ще раз, га?)


А калі я куплю скалу, пабудую на ёй маяк, на якім буду вырошчваць сабе ежу і кураў, ці будзе гэта лічыцца тым, што там можна падтрымліваць жыццё чалавека і займацца самастойнай гаспадарчай дзейнасцю?




Канвенцыя пра марское права патужнічае




На підара




Скрыньце


Праз тры месяцы будзе крах эканомікі ЗША


Forward from: ‡ Р У Х ‡
1 лютага на Беласточчыне прайшоў KALINOŬSKI MARŠ 2025, прымеркаваны да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўшанаваньня памяці герояў Паўстаньня 1863-64 гадоў. Марш быў арганізаваны Беластоцкай філіяй Руху беларускіх нацыяналістаў, партнэрамі выступілі Беларуская дыяспара Беластоку, клюб гістарычнай рэканструкцыі "Invictus 1863", Беластоцкая Харугва і "Беларускі дом".

🔥 1 лютага зьяўляецца датаю пачатку Паўстаньня супраць расейскіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў 1863 годзе, а 2 лютага нарадзіўся адзін з галоўных герояў нашай нацыі – Кастусь Каліноўскі ⭐️.


Мерапрыемства пачалося ў мястэчку Гарадок. Многім беларусам яно вядома па фэстам "Басовішча" і "Тутака", а таксама, што сымбалічна, тут існуе вуліца Кастуся Каліноўскага. Пашыхтаваўшыся актывісты выступілі пешым маршам з Гарадку у бок вёскі Страшава. Па пуці луналі бела-чорна-белыя знамёны РУХУ, мноства нацыянальных бел-чырвона-белых і іншых сьцягоў. Ваколіцы грымелі ад воклічаў – Жыве Беларусь!, Niech żyje Polska!, За нашу і вашу вольнасьць!, Каго любіш?! – люблю Беларусь!, Слава Палку Каліноўскага! і іншыя.

Пешы марш склаў больш за 5 кілямэтраў і скончыўся ў Страшава. Тут была ўшанаваная памяць беларускага пісьменніка і грамадзкага дзеяча Аляксея Карпюка, які нарадзіўся ў гэтай вёсцы. Што сымбалічна, падчас Другой сусьветнай вайны ён кіраваў партызанскім атрадам імя Кастуся Каліноўскага. Таксама актывісты ўшанавалі памяць выбітнага беларускага вайсковага і грамадзка-палітычнага дзеяча Міколу Дзямідава, які нарадзіўся ў суседнім Гарадку і зьяўляўся сваяком Кастуся Каліноўскага. Каля прыдарожнай капліцы былі ўскладзеныя выявы дзеячоў разам са зьнічамі.

Пасьля ўдзельнікі маршу працягнулі шлях на машынах зладзеўшы аўтапрабег да вёскі Мастаўляны – месца, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Каб захаваць сымбалічнасьць агульная колькасьць маршруту, разам з пешым маршам, склала 26 кілямэтраў – менавіта столькі гадоў пражыў наш нацыянальны герой.

У Мастаўлянах, каля помніку Кастусю Каліноўскаму, пачалася ўрачыстая частка мерапрыемства. Яе адкрыў Васіль Калач і іншыя прадстаўнікі клюбу "Invictus 1863" апранутыя ў паўстанцкія мундуры. Яны зладзілі ганаровую варту і ваярскія ўшанаваньні нашага нацыянальнага героя. Неўзабаве да манумэнту былі ўскладзеныя вянок, кветкі і зьнічы. Праграму працягнула Кацярына Ваданосава, якая прачытала ўласны верш, прысьвечаны Паўстаньню – "Касінерскі баль". Пасьля гэтага ў Мастаўлянах загучалі неўміручыя запаветы Яські, гаспадара з-пад Вільні – "Лісты з-пад шыбеніцы". Таксама, гісторык Аляксей Трубкін распавёў аб ранейшых ўшанаваньнях памяці герояў Паўстаньня і гісторыю ўсталяваньня помніку ў Мастаўлянах. Напрыканцы, усе прысутныя атрымалі памятныя граматы за ўдзел ў KALINOŬSKI MARŠ 2025.


Адзначым, што з-за небясьпечнай сытуацыі з мігрантамі і правядзеньня паловы мерапрыемства ў памежнай зоне колькасьць удзельнікаў была абмежаваная да 50 чалавек, хоць ахвочых было нашмат больш. Мы спадзяемся, што KALINOŬSKI MARŠ стане штогадовым мерапрыемствам і ў наступным годзе ў нас атрымаецца правесьці яго ў большым фармаце па колькасьці і праграме.

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾

17 last posts shown.