Віншуем Кацярыну з узнагародай тэлеканала «Белсат»!
Чаліня фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Кацярына Ваданосава стварае цудоўны праект «Нітка Зорка» — серыю выпускаў пра беларускую моду розных стагоддзяў. Некаторыя з гэтых выпускаў мы ўжо паказвалі вам у нашых сацсетках.
На святкаванні 17-годдзя «Белсата» Кацярына атрымала ўзнагароду «тэлевізійная асоба году» за цыкл праграмаў, які палюбіўся беларусам і стаў натхненнем для гледачоў.
«Гэты праект не задумваўся толькі як праграма пра адзенне на беларускім ютубе, але каб паказаць гісторыю Беларусі ў розных эпохах. Мода беларусаў залежала ад розных фактараў, у тым ліку ад палітычнай сітуацыі.
Мне важна было паказаць, як мода ўпісвалася ў нашу гісторыю, як яна змянялася, як насамрэч выглядалі нашы продкі ў розныя часы.
Мне было вельмі прыемна атрымаць узнагароду, і я ўдзячная ўсёй камандзе за вялікую працу, якую мы робім у праекце "Нітка Зорка"», — пракаментавала Кацярына Ваданосава.