📰 Take-Two пачынае паляваньне на аўтараў інсайдаў па GTA 6
Па дадзеных Kotaku Take-Two пачынае паляваньне на аўтараў нядаўніх уцечак.
Выдавец зьвярнуўся ў фэдэральны акруговы суд з патрабаваньнем, каб Microsoft і Discord падалі інфармацыю аб профілях, якія публікуюць і распаўсюджваюць канфэрэнцыйныя матэрыялы. Даныя ўключаюць: ідэнтыфікатары ўліковых запісаў, адрасы электроннай пошты, IP-адрасы рэгістрацыі й апошняга ўваходу, тэлефонныя нумары й ня толькі
Пад "раздачу" могуць патрапіць нават тыя хто не распаўсюджвалі, а проста абмяркоўвалі інфармацыю. У дакумэнтах для суда, свой нік выявіў стрымер DarkViperAU, які проста абмяркоўваў навіну ў Discord.
Сытуацыю з уцечкамі пракамэнтаваў і вядомы журналіст Джэйсан Шраер. Ён паведамляе, што маральны дух у самой Rockstar прыгнечаны, і супрацоўнікі, якім прыйшлося вярнуцца ў офіс пасьля ўзмацненьня жорсткасьці мер бясьпекі, лічаць, што ўсё было дарма.
Нагадаем, афіцыйна GTA 6 выходзіць 19 лістапада на PlayStation 5 і Xbox Series