Беларускі геймер


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Games


Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!
Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Games
Statistics
Posts filter


Forward from: ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
🎉Пераклад Portal на беларускую гатовы! 🎉

Пакуль меў вольны час, заняўся ручным перакладам гульні Portal на беларускую мову. Гульня не вельмі вялікая, таму атрымаўся поўны і чытабельны пераклад.

Што было зроблена:
✔️ Цалкам перакладзены ўвесь тэкст гульні.
✔️ Улічаны асаблівасці беларускай мовы, каб перадаць атмасферу Portal.
✔️ Гульня была пратэставана двойчы, каб усё працавала без памылак.

Дзе спампаваць пераклад:
📥 Nexus Mods
📥 Google Drive

Калі хочаце падтрымаць маю працу, можаце зрабіць данат:
💰 Patreon
💰 DonationAlerts


Forward from: ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
🎙️ПАЧЫНАЕЦЦА ПРАЦА НАД АГУЧКАЙ HL2!

Нарэшце распачалася праца над поўнай лакалізацыяй HL2, уключаючы шматгалосную агучку! 😍 Гэта можа стаць першым выпадкам поўнай лакалізацыі гульні на беларускую.

Хто дакладна займаецца праектам і калі ён будзе гатовы – пакуль загадка, але галоўнае, што праца ідзе цяпер! 🎬🎧

Будзе моцна, будзе атмасферна – будзе па-беларуску!🔥💙


Forward from: ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
Сёння цалкам пераклаў Half-Life 2: Deathmatch!✅

Цяпер увесь інтэрфейс даступны па-беларуску — як для гульцоў, так і для адміністратараў сервераў. Ніякіх праблем з выбарам сервера, усё працуе як трэба!

📥 Спампаваць пераклад можна тут:
🔹 Google Drive
🔹 Nexus Mods

❣ Калі хочаце падтрымаць маю працу, можна заданаціць:
🔸 Patreon
🔸 DonationAlerts
Гуляйце па-беларуску! 🎮🔥


📢 У Steam выйшла дэмавэрсія Gothic 1 Remake

У гонар фэсту дэма-вэрсіяў Alkimia Interactive і THQ Nordic даюць магчымасьць усім прыхільнікам культавай ролевай гульні "Ґотыка" пазнаёміцца ​​з яе доўгачаканым будучым рэмэйкам.

Азнаямленчы фрагмэнт называецца Nyras Prologue, і ён аформлены як самастойная прыгода. У гэтым пралёгу сьвет гульні мы ўбачым вачыма нядаўна асуджанага Ніраса. Нас чакае барацьба за выжываньне ў бязьлітасным асяродзьдзі, дзе небясьпека падсьцерагае за кожным кутом.

Gothic 1 Remake ствараецца для PC, PlayStation 5 і Xbox Series, даты рэлізу ў рэмэйку пакуль няма.
Дэма будзе даступна да 3 сакавіка.


🗣 The Elder Scrolls VI атрымала новую порцыю інсайдэрскай інфармацыі

Вядомы інсайдэр eXtas1s падзяліўся з фанатамі сьвету "Старажытных скруткаў" новым падрабязнасьцямі гульні (само сабой, гэта не пацьверджаная афіцыйна інфармацыя й да яе варта ставіцца зь лёгкім недаверам):

Па дадзеных інсайдэра вядома наступнае:

🔸Дзеяньне гульні будзе разгортвацца ў Хамерфел (што меркавалася й раней, бо з пункта гледжаньня лора гульні гэта самае прыдатнае месца);
🔸У гульні будуць марскія бітвы, а гэтак жа сыстэма будаўніцтва короблей, падобная на сыстэму са Starfield;
🔸У гульні будзе падводны сьвет;
🔸У гульні будуць цмокі;
🔸Буйных гарадоў трэба чакаць каля 12-13;
🔸Больш гнуткая сыстэма прагрэсіі без клясаў;
🔸Палепшаная баявая сыстэма;
🔸Будаўніцтва ў крэпасьцях, вёсках і паселішчах;
🔸У гульні будзе больш прапрацаваная RPG сыстэма;
🔸Хуткія загрузкі.

Таксама, са словаў інсайдэра, новая афіцыйная прэзентацыя гульні пройдзе ўжо ў ліпені гэтага году.

*Вокладка носіць ілюстрацыйны характар

740 0 17 4 38

Forward from: ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
🎉 Першая серыя другога сезона Arcane ўжо тут! 🎉

Доўгачаканы другі сезон *Arcane* нарэшце стартаваў, і я ўжо атрымаў спасылку на першую серыю! Пасля выбуховага фіналу першага сезона інтрыга дасягнула максімуму – вось спасылка 🚀 (падзяка чалавеку за пераклад)


Forward from: AniBel — анімэ і манга на беларускай мове
Віншаванне ад Anibel на дзень роднай мовы

Miside
— на беларускай мове!

Прадстаўляем вам пераклад ад гульнявога аддзелу Anibel.

Вы возьмеце на сябе ролю безыменнага пратаганіста, якога нечакана зацягнула ўнутр сваёй любімай гульні. Вам трэба пазнаёміцца з Мітай — мілай дзяўчынай-маскотам гульні, што атрымала ўладу над праграмным кодам, і зацягнула вас да сябе проста дзеля кампаніі. Але, якія ў яе матывы, і ці можна ёй давяраць? І што наогул адбываецца ў гэтым месцы, настолькі далёкім ад нашай звычнай рэальнасці?

Пераклад: #Mocik
Рэдактура: #RCH , #Dolcik

Спасылка на спампоўку і ўсталяванне:
https://anibel.net/games/MiSide

#game #anibel

485 0 10 3 32

Forward from: trojan.translation
📣 Анонс перакладу Valheim

Мы радыя абвясціць, што рухаемся далей з лакалізацыямі гульняў. Наступная нашая «ахвяра» — Вальгэйм (Valheim), кааператыўны выжывач у скандынаўскім стылі. Работы над ім толькі пачаліся, таму прыйдзецца ўзброіцца цярплівасцю — але яно будзе таго вартае!

Калі вы хочаце памагчы нам з перакладам - гэта ваш шанец, бо рабочыя рукі і новае бачанне ў нас заўсёды вітаюцца! Каб далучыцца да нашай каманды, запоўніце гэтую форму.

❤️ Падзякаваць нам
Patreon
Boosty

📣 Нашыя сацсеткі
Twitter (X)
Telegram
Discord


🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: World War Z: Aftermath і Garden Story

World War Z: Aftermathгэта напружаны баявік для сумеснага праходжаньня з выглядам ад трэцяй асобы, у якім гульцам (да 4 чалавек) трэба будзе змагацца з сотнямі зомбі. Гульня створана па матывах блёкбастара Paramount Pictures і пакарыла сэрцы ўжо больш за 20 мільёнаў гульцоў. У World War Z вас чакае дынамічны гульнявы ​​працэс і сюжэт, дзеяньне якога разгортваецца ў самых розных кутках зямнога шара.

Распрацоўнік — Saber Interactive Inc (ЗША).

Garden Storyадпраўляйцеся ў душэўнае падарожжа, каб выратаваць Гай! Запасьце рэсурсы, біцеся са злоснай гнілатой і дапамагайце суседзям. Расслабцеся й спазнаеце плён сваёй працы ў цудоўнай прыгодніцкай RPG зь вінаградзінкай у галоўнай ролі.

Распрацоўнік — Picogram (?).

❗️Забраць гульні можна да 27 лютага.


⚡️ Deep Rock Galactic атрымала афіцыйны беларускі пераклад

Прайшло ўжо шмат часу з моманту як намі была абвешчана праца над перакладам знакамітай Deep Rock Galactic!
І сёньня, каманда распрацоўшчыкаў з Ghost Ship Games паведаміла, што беларуская мова ўжо дададзена ў гульню. Цяпер гульцы могуць здабываць рэсурсы й выпіць "Крыніцы" ад Лойда!

Адзначым, што праца над перакладам усё яшчэ працягваецца й вызначана знакам WIP (Work In Progress).

Дзякуй кожнаму, хто працуе/працаваў/будзе працаваць над перакладам на Сrowdin!


📢 Obsidian Entertainment выпусьціла ў рэліз RPG Avowed

Avowed — фэнтэзійная ролевая гульня з выглядам ад першай асобы, распрацаваная знакамітай студыяй Obsidian Entertainment. Яе дзеяньне разгортваецца ў сьвеце Эоры, ужо знаёмым гульцам па серыі Pillars of Eternity!

Гульня даступная ў каталогах Game Pass Ultimate і PC Game Pass.
Кошт звычайнага выданьня $69,99.
❗️ Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі.


Forward from: ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
🔥 Half-Life 2: Episode Two цяпер па-беларуску! 🔥

Я скончыў пераклад Half-Life 2: Episode Two на беларускую мову! Гэта ўжо не проста ШІ-версія — цяпер пераклад значна больш ручны, тэкст быў апрацаваны, адрэдагаваны і правераны.

📌 Што зроблена:
✅ Большасць радкоў перакладзены ўручную, а не ШІ
✅ Тэкст стаў значна чытабельнейшым і натуральнейшым
✅ Праведзены тэсты ў гульні — усё працуе як мае быць

💾 Спампаваць пераклад можна тут:
👉 [Nexus Mods] - спасылка
👉 [Google drive] - cпасылка

💙 Падтрымай маю працу:
👉 [Patreon] - спасылка
👉 [DonationAlerts] - спасылка

Дзякуй усім за падтрымку! Прыемнай гульні! 🚀


📰 Ubisoft анансавала прэзентацыю Rainbow Six Siege X

Ubisoft анансавала прэзентацыю Rainbow Six Siege X, прысьвечаную "новай эпохе" Tom Clancyʼs Rainbow Six Siege. Яна пройдзе 13 сакавіка, а 20:00 паводле Менскага часу!

Каманда R6 працавала не пакладаючы рук, каб увасобіць самую маштабную ў гісторыі гульні трансфармацыю. Яна заклікана ўмацаваць становішча Rainbow Six на вяршыні тактычных шутэраў ад першай асобы, прадставіўшы новыя спосабы гульні, паглыблены тактычны ґеймплэй, палепшаныя адчуваньні ад гульні й буйныя ґлябальныя зьмены!


Надыходзячы сэзон (1 сэзон 10 году падтрымкі) атрымаў назву Operation Prep Phase, а новым апэратыўнікаў стане Rauora з Новай Зэляндыі. Гераіня паходзіць з народу маоры, працуе ратаўніцай на валянтэрскай аснове й захапляецца рэгбі.


📢 Распрацоўнікі Lies of P анансавалі прыквел

Стваральнікі нашумелага soulslike-экшэна Lies of P анансавалі прыквел да гульні, з падзагалоўкам Overture, які будзе распаўсюджвацца ў якасьці DLC для асноўнай гульні.

Lies of P Overture — гэта драматычны прыквел да вядомай ролевай гульні ў жанры soulslike, Lies of P. Ён перанясе вас у горад Крат у яго апошнія дні чароўнай прыгажосьці эпохі Belle Époque канца 19-га стагодзьдзя. У гэтым Лялечным варʼяцтве вы будзеце ісьці па сьледзе леґендарнага Сталкера — таямнічага правадніка — празь невыказаныя гісторыі й страшныя сакрэты!

Рэліз адбудзецца ўжо сёлета!


📢 Распрацоўнікі Game of Thrones Kingsroad паказалі баі зь мітычнымі стварэньнямі

Паўднёвакарэйская кампанія Netmarble прадставіла сьвежы трэйлер гульні Game of Thrones: Kingsroad, натхнёнай, у першую чаргу, сэрыялам "Гульня тронаў" ад HBO, па матывах цыклу "Песьні лёду й полымя" Джорджа Мартына.

Новы ролік дэманструе баі з такімі істотамі як грыфон, цмок, аднарог, базыліск і ледзяны павук!

Распрацоўнікі расказваюць, што кожны супернік будзе сустракацца ва ўнікальнай лякацыі: напрыклад, базыліскі — у пустыні, а ледзяныя павукі — у сьнежных пячорах.

Нагадаем, што гульня была паказана ў рамках The Game Awards 2024, дзе карэйскія распрацоўшчыкі паабяцалі велізарны адкрыты сьвет і мноства магчымасьцяў!

На дадзены момант Game of Thrones: Kingsroad анансаваная толькі для плятформаў Android, iOS і Windows, а дакладная дата рэлізу не вядома.




📰 Crytek спыніла распрацоўку новай Crysis і скараціла штат супрацоўнікаў

Студыя Crytek нечакана паведаміла, што прыняла рашэньне звольніць каля 15% супрацоўнікаў (у студыі працуе 400 чалавек). Скарачэньне закране ўсе аддзелы кампаніі. Віной гэтаму — "неспрыяльная дынаміка" у гульнявой індустрыi, якая перашкаджае фінансавай стабільнасьці.

Таксама каманда паведаміла, што распрацоўка Crysis 4 была прыпынена. Гэта адбылося яшчэ ў чацьвёртым квартале 2024 году. У Crytek жадаюць сфакусавацца на сваім іншым шутэры — Hunt: Showdown 1896. Ён "усё яшчэ расьце" і дазваляе распрацоўнікам верыць у сьветлую будучыню.

Кіраўніцтва Crytek запэўнівае, што звольненых супрацоўнікаў не пакінуць на волю лёсу, выплаціўшы ім выходныя дапаможнікі й забясьпечыўшы дапамогу ў карʼерным росьце.


Forward from: trojan.translation
🤩 Рэліз перакладу Mouthwashing на беларускую мову!

Экіпаж з пяцярых асоб на караблі «Тульпар» захрас у пустэльных прасторах космасу, ахутаны бясконцым змрокам. І бог іх не пільнуе.

Спампаваць пераклад:
Google Drive
Nexus
Гайд да ўсталявання

Іншыя сацсеткі каманды:
Twitter
Сервер у Discord

*Гэта бэта-версія перакладу, таму яна можа мець пэўныя хібы і патрабуе тэставання. Па выпраўленне памылак звяртацца ў наш Discord сервер.

🤩 Падтрымаць нашую каманду можна на Boosty ды Patreon. Прыемнай гульні

552 0 10 2 34

🗣 Neverwinter Nights 2 можа атрымаць рэмайстар

Карыстальнікі плятформы Steam зьвярнулі ўвагу на зьяўленьне ў базе дадзеных крамы старонкі Neverwinter Nights 2: Enhanced Edition.
З наяўнай інфармацыі вядома, што старонка створана 11 лютага, гульня будзе важыць 36 ГБ, атрымае падтрымку сямі моваў, а таксама будзе сумяшчальная са Steam Deck.

За распрацоўку адказвае студыя Aspyr Media (якая, дарэчы, у 2022 годзе набыла студыю Beamdog — аўтараў шматлікіх рэмайстраў олдавых гульняў, да прыкладу Baldurʼs Gate, Icewind Dale, Neverwinter Nights і інш.)

З усёй гэтай інфармацыі, можна выказаць здагадку, што хуткім часам, нас можа чакаць навіна аб рэлізе рэмайстра култавай RPG!

Нагадаем, арыґінальная Neverwinter Nights 2 была створана Obsidian Entertainment ва ўжо далёкім 2006-м годзе! Гэта клясычная RPG па сыстэме Dungeons & Dragons 3.5, дзеяньне якой разгортваецца ў сусьвеце Forgotten Realms.


📢 Сімулятар манаха-бровара Ale Abbey хутка выйдзе ў раньні доступ

Будуйце манастыр, распрацоўвайце рэцэпты й варыце сьвятыя элі ва ўнікальным сімулятары бровара. У Ale Abbey няма гатовых рэцэптаў! Піўныя альхімікі цалкам вольныя ў сваіх дзеяньнях. Усё проста: зварыць, выпіць, паўтарыць. Сардэчна запрашаем у наша абацтва!

У Ale Abbey гульцам трэба будзе ўзяць на сябе кіраваньне цэлым абацтвам, якое займаецца варэньнем піва. У працэсе праходжаньня трэба будзе глыбока вывучыць мясцовую эканоміку, адкрываць рэцэпты, праводзіць дасьледаваньні, паляпшаць абсталяваньне й шматлікае іншае!

Гульня выйдзе ў раньні доступ на PC ужо 18 лютага!

757 0 13 3 22
20 last posts shown.