📰 Ubisoft мае намер «зноў ствараць лепшыя гульні ў індустрыі»
На фоне мноства праблем і пераносаў, кіраўнік Ubisoft Іў Гійма правёў закрытую нараду з супрацоўнікамі кампаніі, зьмест якой раскрыў шырокай аўдыторыі інсайдэр Том Хендэрсан:
🛑Ubisoft прыйшла да высновы, што гульні павінны стварацца для гульцоў, і таму кампанія павінна значна папрацаваць над уцягваньне супольнасьці ў працэс стварэньня новых праектаў.
🛑Ubisoft — гэта "забаўляльная кампанія", і яна не зьбіраецца падтрымліваць якую-небудзь сучасную павестку;
🛑Кампанія павінна стала ўдасканальвацца, бо на сучасным, перанасычаным рынку, ґеймеры жадаюць бачыць на рэлізе ўражлівы й адшліфаваны праект, толькі ствараючы якасныя гульні Ubisoft зможа вярнуць сабе званьне "лепшай у індустрыі".
Падобныя ашаламляльныя й ґеніяльныя заключэньня зарадзіліся ў кампаніі на фоне імклівага падзеньня акцыяў.
У пачатку верасьня акцыі Ubisoft абваліліся да паказчыкаў 2015 году (шмат у чым з-за правалу продажаў Star Wars Outlaws), далей паказчыкі толькі пагаршаліся. Цяпер кошт акцыяў кампаніі дасягнуў новых нізоў: у Эўропе — 11,42 эўра за штуку, у ЗША — 2,35 даляра за штуку.