📰 Ubisoft баіцца паказваць Assassin's Creed Shadows
У перадпачатку выставы Tokyo Game Show 2024, Ubisoft абвясьціла, што не прывязе свае гульні (у тым ліку скандальную Assassinʼs Creed Shadows) на шоў.
Прычынай назвалі "розныя абставіны". Выданьне Insider Gaming зьвязалася з Ubisoft для высьвятленьня сытуацыі, аднак у кампаніі адмовіліся даваць якія-небудзь камэнтары.
Цікавы факт, гэтыя "розныя абставіны" апынуліся настолькі моцнымі, што акрамя скасаваньня свайго ўдзелу ў шоў, па дадзеных інсайдэра Тома Хендэрсана, кампанія скасавала паказ Assassinʼs Creed Shadows для прэсы.
Прадставіць гульню журналістам Ubisoft зьбіралася на наступным тыдні. Цяпер гэтыя пляны былі адмененыя без тлумачэньня прычын.
Ubisoft ніяк не пракамэнтавала шматлікія запыты гульнявых выданьняў, але ў даце рэлізу Assassinʼs Creed Shadows пакуль што зьмен няма: гульня павінна выйсьці 15 лістапада на РС і кансолях. Аднак не выключана, што неўзабаве мы пачуем аб яе пераносе.