Е. Шмідт пра КСПДК
Першапачаткова КСПДК сфармавалася ў межах тэрыторый усходняй Літвы і
прылеглых абласцей Латвіі, дзе ўся матэрыяльная культура насельніцтва, пачынаючы з сярэдзіны I тыс. н.э., мела асноўныя тыпы рэчаў, на аснове якіх толькі і магла скласціся КСПДК. Насельніцтва эпохі доўгіх курганоў большасцю археолагаў прынята называць крывічамі.
Рэчавы комплекс і элементы пахавальнай абраднасці насельніцтва КСПДК не маюць аналогій у славянскіх старажытнасцях гэтага і папярэдняга часу, таму КСПДК ім не роднасная, а
з'яўляецца часткай балцкіх старажытнасцяў другой паловы I тыс. н.э.. У яе фармаванні, акрамя мясцовых балцкіх плямёнаў пазначанай намі тэрыторыі, не
маглі прыняць удзел іншародныя групы насельніцтва.
Рэчыўныя археалагічныя матэрыялы з доўгіх курганоў, якія змяшчалі цэлыя рэчавыя комплексы балцкага круга
старажытнасцяў, даюць бясспрэчныя сведчанні для вызначэння агульнага высокага ўзроўню
сацыяльна-эканамічнага развіцця насельніцтва і аднясенні яго да балцкай этнакультурнай прасторы.