У аснове балцкага паганскага разумення грамадства знаходзіцца непадзельнасць "палітычнага" і "рэлігійнага". Гэта выяўляецца з вобраза Брутэна і Відэвута. Іх міфалагічны вобраз адпавядае вобразу першачалавека і першаправадары. У рымскай традыцыі аналагічны вобраз Ромула і Рэма, у англасаксаў вядомыя першаправадары Хенгіст і Хорса.
Для раскрыцця сэнса вобраза святых братоў трэба звярнуцца да крыўскага Бая. Яго імя літаральна значыць "двайны" (тое ж значыць і імя германскага Туіста). Бай — гэта і ёсць браты Свайброта і Варскайта. Старапрускі гістарычны кантэкст не павінен нас аддаляць ад сэнсу першавобраза. У Брутэне мы бачым уладу жрэцкую, а ў Відэвуце — палітычную. Адзінства Брутэна і Відэвута як братоў-блізнятаў паказвае, што ў нашай традыцыі "палітычнае" і "духоўнае" ўяўляе з сябе нешта адзінае, непадзельнае.
Індаеўрапейская філасофія будуецца на імкненне да тагасветнага ідэала ва ўсім.
Іванаў зазначаў, што дыархія — найстарэйшая форма ўлады нашых продкаў, якая зазначаецца і ў Іліядзе, старажытнай Індыі, захоўвалася ў Спарце. Але даўжэй за ўсё яна захоўвалася ў паганскай літвы, як напрыклад у выпадку Альгерда і Кейстута. Яна ж ёсць адным з вытлумачэнняў сімвалізму Калюмнаў.
Совіца, як і любая паганская традыцыя, не з'яўляецца нейкай "рэлігіяй", сацыяльным інстытутам, якому вымерана нейкая ніша, якую ён займае побач з іншымі сферамі жыцця. Традыцыя вызначае ўвесь чалавечы светапогляд абсалютна ва ўсіх сферах. Усе сферы жыцця разам падпарадкуюцца сакральнаму аўтарытэту, паводле якога і выбудоўваюцца.