Справа ў тым, што Мадгва знаходзіўся пад наўпроставым уплывам аўраамічных рэлігій, таму ягоную думку можна не лічыць паганскай. Яго тлумачэнне шастраў у дусе дваістасці асабіста мне здаецца нацягнутым. Да таго ж, у кананічным паданні аб яго жыцці захоўваюцца звесткі аб добрых стасунках з мусульманамі, тым часам як ведантыстаў-шанкарачарынаў (якія мелі супрацьлеглую пазіцыю) ён лічыў створанымі для вечных пакутаў.
У сваю чаргу, паламізм — даволі спецыфічная з'ява, паходжанне якой з хрысціянства мне падаецца спрэчным.
У крыўскім фальклоры добра праяўляецца выключна маніфестацыянізм. Багі не ствараюць свет "з нуля", а ўпарадкоўваюць праяўленае.
Такім чынам, я бачу крэацыянізм пазіцыяй не ўласцівай паганству.