Найважнейшыя сустрэчы кіраўніцы Кабінета ў Бруселі
Падчас Дзён Беларусі, якія ладзіліся з 9 па 13 снежня 2024 года ў Бруселі, Святлана Ціханоўская сустрэлася:
☑️ з прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсола, з якой абмяркоўвалі непрызнанне «выбараў» Лукашэнкі, працяг рэпрэсій і ролю ЕС у падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл;
☑️ з вярхоўнай прадстаўніцай ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі Каяй Калас, з якой гаварылі пра стратэгію ЕС у дачыненні да Беларусі, у тым ліку санкцыі, непрызнанне фальшывых выбараў, важнасць захавання Беларусі на парадку дня ЕС і інш.;
☑️ з еўракамісарам па пытаннях абароны Андрусам Кубілюсам, з якім абмяркоўвалі пытанні рэгіянальнай бяспекі, мілітарызацыю Беларусі і супрацоўніцтва рэжыму ў пастаўках узбраення Расіі;
☑️ з еўракамісаркай па пытаннях добрасуседства і пашырэння Мартай Кос, з якой засяродзілі ўвагу на падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці, уключаючы 30 мільёнаў еўра на 2025 год, а таксама на праграмах мабільнасці і ўстойлівасці дэмакратычных ініцыятыў;
☑️ з прэзідэнтам-міністрам Фландрыі Матыясам Дзіпендэле, якому кіраўніца Кабінета падзякавала за падтрымку Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці; абмяркоўвалі дадатковае выдзяленне 100 000 еўра на падтрымку медыя і ўмацаванне партнёрства;
☑️ з прэзідэнтам Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта Оліверам Ропке, з якім абмяркоўвалі ролю грамадзянскай супольнасці ў дэмакратычным пераходзе і магчымасці падтрымкі ініцыятыў ЕЭСК;
☑️ з дэлегацыяй па сувязях з Беларуссю, у тым ліку з яе лідарамі Малгажатай Гасеўскай і Міхалам Кабоскам, а таксама дакладчыкамі па Беларусі, з якімі абмеркавалі санкцыі, сітуацыю з палітзняволенымі, умацаванне сувязей з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, ролю ЕС у супрацьдзеянні рэжыму Лукашэнкі і садзейнічанні еўрапейскай інтэграцыі Беларусі;
☑️ з еўрапейскімі амбасадарамі і спецпасланнікамі па Беларусі, з якімі абмяркоўвалі планы на 2025 год і пытанні міжнароднай каардынацыі;
☑️ з дэпутатамі Еўрапарламента Хельмутам Брандштэтэрам, Анджэем Колажам, Давідам Макалестарам, Петрасам Аўштравічусам і іншымі для абароны падтрымкі Беларусі з боку ЕС.
@CabinetBelarus