🌸🌸🌸🌸🌸
🖌Віншаванне рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Паважаныя калегі!
Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, з 80-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў. Дадзенае галоўное свята дзяржавы, якое сёлета з’яўляецца юбілейным, аб’ядноўвае розныя пакаленні і нагадвае пра доўгі шлях станаўлення беларускай дзяржавы. Гэта свята ўсіх, хто шануе мінулае сваёй Радзімы, ганарыцца ёю, хто ўласнай працай і талентам ўносіць штодзённы ўклад у развіццё рэспублікі.
Не выпадкова Дзень Незалежнасці звязаны з афіцыйнай датай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якая ўвайшла ў гісторыю яркай старонкай доблесці беларускага народа, што заваяваў свабоду і незалежнасць Айчыны. Ён адрадзіў Беларусь з попелу і руінаў, ператварыў яе ў сучасную суверэнную дзяржаву, якая, як пісаў класік беларускай літаратуры, народны паэт Янка Купала, заняла “свой пачэсны пасаг між народамі”.
3 ліпеня з’яўляецца сімвалам гераічнага мінулага беларусаў, іх адзінства, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў. Мы праслаўляем герояў-землякоў, якія пераадолелі жудасныя цяжкасці вайны дзеля вызвалення роднай зямлі. Дзякуючы іх самаадданасці, мужнасці і патрыятызму беларусы атрымалі права жыць пад мірным небам. Наш святы абавязак не забываць пра подзвіг народа-пераможцы, перадаваць дадзеную памяць наступным пакаленням, аберагаць і ўмацоўваць мір у сваёй краіне, рабіць яе больш прыгожай.
Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, стабільнасці, узаемаразумення і згоды. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю, цеплынёй і новымі дасягненнямі дзеля любімай Беларусі!
Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
доктар медыцынскіх навук, прафесар
Сяргей Рубніковіч
🖌