#dissidentby
🔵
Смерць палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра: новыя сведчанні былых зняволеных
➡️ 11 кастрычніка 2024 года ў ПК-15 у Магілёве памёр палітвязень
Дзмітрый Шлетгаўэр. Былыя зняволеныя, якія знаходзіліся побач з ім, распавядаюць пра сістэматычны псіхалагічны і фізічны ціск, якому Дзмітрый падвяргаўся на працягу многіх месяцаў.
Па словах сведак, Шлетгаўэр
адмаўляўся супрацоўнічаць з адміністрацыяй, "не здаваў" іншых і адкрыта выказваў нязгоду. Яго рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА нават нягледзячы на наяўнасць хранічнай хваробы і нядаўняе з'яўленне дзіцяці ў сям'і.
Ён трымаўся, але яны рабілі ўсё, каб зламаць,- кажа адзін з былых вязняў.
Супрацоўнікі калоніі, якіх згадваюць у сувязі з ціскам і знявагамі, гэта аператыўнікі
Юрый Арлоў (працуе ў ПК-15 з 2016) і
Ілля Кіслякоў (працуе ў ПК-15 з 2019). Асобную ролю, па сведчаннях, адыгрываў начальнік калоніі
Аляксей Лазарэнка. Былыя зняволеныя і праваабаронцы
неаднаразова паведамлялі пра жорсткае і зневажальнае стаўленне да палітвязняў з яго боку:
Праўду шукаеш? Я тут начальнік: хачу адпушчу, хачу - не.
З 2020 года ў СІЗА і калоніях Беларусі
загінулі ўжо сем палітвязняў.
Катаванні любяць цішыню. Менавіта таму так важна гаварыць пра гэта ўголас. Імя Дзмітрыя Шлетгаўэра павінна застацца не толькі ў справаздачах, а ў памяці як сведчанне несправядлівасці і чалавечай стойкасці.
📱 Калі вашыя родныя ці знаёмыя сутыкаюцца з рэпрэсіямі ў зняволенні - НЕ МАЎЧЫЦЕ. 🔴 Вы можаце паведаміць пра рэпрэсіі ананімна праз сайт
stayrebel.fun (без VPN) або па кантактах у апісанні каналу. Толькі так мы зможам тэрмінова аказаць вам неабходную юрыдычную і гуманітарную падтрымку.