WarsawŠpacyr (гід Варшава)


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


Бадзёрыя шпацыры па польскай сталіцы зь беларускім акцэнтам;)
Спасьцігаем цудоўную Варшаву разам!
Замовіць: +48780792440
@spacyrujma
Instagram: https://www.instagram.com/warsawspacyr_gid_warsaw?igsh=bnR5aHR2bzZ6dm83

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


01.12 - У ВАКОЛІЦАХ ДВУХ ПЛЯЦАЎ

У першы зімовы дзень запрашаю на экскурсію па прыгожых і цікавых мясьцінах варшаўскага Сьрудмесьця🚶‍♂️‍➡️🚶🏻‍♀️‍➡️

Вы даведаецеся пра варшаўскі Банкавы пляц, што яго зьвязвае зь вядомымі беларускімі радамі

Як называўся Банкаўскі пляц за сацыялістычным часам, а таксама гісторыю вакол помніка, які калісьці дамінаваў на пляцы

Пройдземся цікавымі вулачкамі: Bielańska, Miodowa, Senatorska. Вы дазнайцеся, наколькі разнастайныя й цікавыя гісторыі захоўваюць гэтыя калісьці "элітарныя" варшаўскія вуліцы

На Тэатральным пляцы пагаворым пра гонар Варшавы - Нацыянальны тэатар, як і калі ён станавіўся. Вы даведаецеся пра гісторыю мясьцін, якія яго аточваюць.

А таксама даведаецеся, каго ў Варшаве называлі"Тоўстая Каська" і "Пацееўскі дэндзі"😉

Экскурсія адбудзецца ў нядзелю, пачатак а 13:00.
Месца збору - будынак па адрасе Senatorska, 29.

(https://maps.app.goo.gl/fdr2yhRot1g4A4c3A)

@spacyrujma
Запіс праз асабістыя☝️! Не пазьней, чым за дзьве гадзіны да пачатку экскурсіі!

Да сустрэчы!


30.11 - КРЫМІНАЛЬНАЯ ВАРШАВА

Усіх пытлівых і адважных аматараў жудасных і адначасна цікавых гарадзкіх гісторый запрашаю на вандроўку па крымінальных кутках варшаўскае Прагі!
Вас чакае расповед гісторый пра варшаўскіх злодзеяў, маньякаў і забойцаў, з наведваньнем месцаў галосных злачынстваў!

Вы даведаецеся аб шалёных 90х у Варшаве: жыцьцё польскіх крымінальных груповак, найславуцейшыя асобы, падзеі, і драматычныя зьвядзеньні рахункаў...

Сустракаемся ў суботу, а 14:30 на Plac Koneser (https://maps.app.goo.gl/LyasSs3rJBu2fCHQ6)

@spacyrujma
Запіс на экскурсію праз асабістыя ("Крымінальная Варшава, колькасьць удзельнікаў)☝️Не пазьней, чым за дзьве гадзіны да пачатку экскурсіі!

Далучайцеся!


29.11 - ПЛОШЧА ТРОХ КРЫЖОЎ І ЕЙНАЕ АТАЧЭНЬНЕ

Запрашаю на пятнічны шпацыр па пляцы Трох Крыжоў!🏛

Плошча, празь якую бяжыць Каралеўскі шлях мае вельмі цікавую і разнастайную гісторыю☝️

Вы даведаецеся пра гісторыю яе ўзьнікненьня й назву

Бачыце касьцёл Сьвятога Аляксандра, у якім захоўваецца рэліквія 16 ст.

Пабачыце прыгожую архітэктуру заможнай Варшавы канца 19 ст.

Даведаецеся пра найстарэйшы варшаўскі гадзіньнік і маляўнічую вілу, якая калісьці была месцам спэцыфічгага "паляваньня";)

Убачыце колішні Дом Масонаў, рэшткі неверагоднай забаўляльнай пляцоўкі Казіміра Панятоўскага, а таксама дазнайцеся, дзе ў Варшаве можна ўбачыць бюст Пушкіна..)

Сустракаемся ў пятніцу а 17.30 ля помніку Шарля Дэ Голя(Pomnik Charles'a de Gaulle'а).

@spacyrujma
Запіс праз асабістыя("Плошча Трох Крыжоў, колькасьць удзельнікаў)☝️Не пазьней, чым за дзьве гадзіны да пачатку экскурсіі!

Да сустрэчы!


Pracіahvajem berlinskuju tematyku🚶‍♂️‍➡️🚶🏻‍♀️‍➡️
Monsterkabinett - undehraŭndna-tusavalnaje miesca sa specyfičnaje atmasferaj;)




ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: АДКРЫЦЬЦЁ КАЛЁНЫ ЖЫГІМОНТА ІІІ ВАЗЫ

24 лістапада 1644 г. у Варшаве быў завершаны й адкрыты адзін зь першых помнікаў у Эўропе з выявай сьвецкай асобы на калёне. З тых часоў ён  надзейна ўпісаўся ў архітэктурнае аблічча Старога гораду і зьяўляецца адным з  самых пазнавальных сымбаляў Варшавы.

Манумэнт уяўляе сабой 22-мэтровую гладкую гранітную калёну карынфскага ордэна, пастаўленую на пастамэнт, увенчаны бронзавай постацю караля. Статуя адлюстроўвае манарха ў рыштунку, з ордэнам Залатога Руна на грудзях, у каранацыйнай мантыі, з закрытай каронай на галаве, з шабляй у правай руцэ і вялікім лацінскім крыжом у левай руцэ.

З кожнага боку пастамэнту — бронзавыя дошкі з надпісамі на лацінскай мове, якія ўшаноўваюць караля Жыгімонта й ягонага спадчыньніка, які й усталёўваў помнік, - Уладзіслава ІV. Ён наняў да працы найлепшых мастакоў і творцаў. Скульптуру караля выканаў балёнскі скульптар Клемэнта Молі, а адліўкай скульптуры й дошак займаўся каралеўскі ліцейнік Даніэль Тым. Імёны абодвух можна ўбачыць на дошках у падножжа помніка.

На варшаўскім помніку Жыгімонт III быў прадстаўлены як рыцар і ўладар. Карона і плашч зьяўляюцца сымбалямі манархічнай улады, рыштунак і шабля - рыцарскай, а крыж - знакам адданасьці каталіцкай веры. Будаўніцтва калёны было элемэнтам дынастычнай палітыкі Уладзіслава IV, а таксама акуратным прапагандысцкім прыёмам😉

Калёна Жыгімонта зьяўляецца унікальным помнікам з шырокай ідэйна-палітычнай праграмай. Да адкрыцьця напалеонаўскай калёны на Вандомскай плошчы ў Парыжы ў 1810 годзе, яна была адзінай сьвецкай калонай у Эўропе☝️

Калёна пастамэнта мянялася двойчы, і першапачаткова Жыгімонт стаяў вышэй. Папярэднія калёны можна ўбачыць ля паўднёвай сьцяны замку: далейшая ад помніка найстарэйшая, XVII ст, бліжэйшая, зьнішчаная нацыстамі за гадамі Другой сусьветнай - XIX ст.

У цяперашні час, калі варшаўскі футбольны клюб Легія выйгрывае нацыянальны чэмпіянат, фанаты з дапамогай пажарных аздабляюць Жыгімонта клюбнай атрыбутыкай)




Дзе адбываюцца паказы беларускіх аўтарскіх фільмаў у межах фэсту "Bulbamovie" (22.11-24.11).
(https://www.facebook.com/bulbamovie)
Паглядзеў фільм беларуска-ўкраінскага рэжысэра Сяргея Лазьніцы "У тумане", паводле аповесьці Васіля Быкава. Агулам вельмі неблагая экранізацыя. Атмасфэра, гульне актораў і "карцінка" ўдалыя. Адзінае, што крыху выбівалася, амаль чыстая расейская мова, нават не трасянка, што дзіўна глядзіцца ў кантэксьце беларускае вёскі ў сярэдзіне ХХ ст. Але агулам падабайка!


МУЗЫЧНЫ ТВОРЦА КУПАЛІНКІ Й ГІМНУ БНР

23 лістапада 1871 г. у мястэчку Раманава на Случчыне нарадзіўся Ўладзімер Тэраўскі - славуты беларускі музыка, дырыжэр і кампазытар. Тэраўскі быў аўтарам музыкі да народнай беларускай песьні «Купалінка» і «Ваяцкага маршу» Макара Краўцоўва, які стаў гімнам БНР.

Нарадзіўшыся ў сям'і сьвятара, будучы дырыжор і кампазытар так і не атрымаў прафэсійную музычную адукацыю. Усе неабходныя веды Уладзімер здабываў саманавучаньнем і практыкай: зь 17 гадоў ён дырыжываў самадзейным школьным хорам падчас навучаньня ў Слуцку.

Пасьля расейскага перыяду жыцьця й гастрольным турам з хорам Агрэнева-Славянскага, у 1901 г. ён вяртаецца ў Беларусь, і служыць канцэлярскім чыноўнікам у Менскай кантрольнай палаце. І адначасова выкладае сьпевы й гімнастыку ў Губэрнскім папячыльніцтве дзіцячых прытулкаў☝️ А ў 1904 г. Тэраўскі быў прызначаны псаломнікам Менскай Петра-Паўлаўскай катэдры. Таксама ён быў памагатым рэгента Менскага архірэйскага хору.

У ліпені 1914 года Тэраўскі стварыў адзін зь першых беларускіх харавых калектываў зь 15 чалавек — аматарскі Менскі хор. Пасьля лютаўскай рэвалюцыі ў 1917 годзе хор пачалі называць Беларускі народны.

Ужо ў дваццатыя гады Уладзімер Тэраўскі сутыкнуўся з рэпрэсіўным апаратам: па сфабрыкаванай справе ў  верасьні 1921 года, «за ўкрываньне шпіёнкі Зайцавай і назаконнае захаваньне зброі» Тэраўскага разам з жонкай арыштавалі. Яны адбылі ў турме амаль два гады, але 24 траўня 1923 года іх датэрмінова вызвалілі, праз патрэбу выступа хору ў Маскве.

Але ўжо ў 1931 годзе  яго звольнілі звольнілі зь беларускага тэатру...

Па звальненьню Тэраўскі служыў у Пярэспенскай царкве, потым да 1935 года быў рэгентам царкоўнага хору Мікалаеўскага сабору ў Менску, музыка знаходзіўся ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

17 жніўня 1938 года, Тэраўскага арыштавалі як «удзельніка нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і "агента польскай выведкі". Асобная тройка НКВД прысудзіла дырыжэру й кампазытару расстрэл, які быў выкананы 10 лістапада 1938 года...




ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: УВЯДЗЕНЬНЕ Ў ЭКСПЛЮАТАЦЫЮ МОСТА КЕРБЕДЗЯ

22 лістапада 1864 года быў дабудаваны першы пастаянны мост у Варшаве з часоў Жыгімонта Аўгуста, які праектаваўся інжынэрам Станіславам Кербедзям. Мост злучаў абодва берагі ракі Віслы як працяг вуліцы Новы Зьязд на левым беразе Віслы, і вуліцы Аляксандраўская, цяпер Алеі Салідарнасьці на правым беразе, ў Празе.

Гэта быў аўтамабільны мост з каляінамі для конкі. Ён меў сталёвую апорную канструкцыю, складаўся з 6 пралётаў і меў даўжыню 474 мэтры. Слупы былі пабудаваныя з дапамогай наватарскага для таго часу кесоннага мэтаду. Афіцыйная назва — Александрыйскі мост, у гонар расейскага імпэратара. Але жыхары Варшавы называлі яго мостам Кербедзя, ці па-просту Кербедзяк, праз асаблівасьць варшаўскага дыялекту.

Пасьля аднаўленьня незалежнасьці гэтая назва была прызнана афіцыйнай.
Мост быў двойчы зьнішчаны падчас Першай і Другой сусьветных войнаў. У 1949 годзе на месцы, дзе ён знаходзіўся, на ягоных апорах быў пабудаваны цяперашні Сілезска-Дамброўскі мост.




Video is unavailable for watching
Show in Telegram


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Praciahvajem berlinskaje padarožža! Memaryał pryśviečany achviaram Hałakostu ŭ Berlinie.


МІХАСЬ З ЗАРЭЧЧА

20 лістапада 1901 г. у вёсцы Высокі Гарадзец на Віцебшчыне нарадзіўся Міхась Зарэцкі - беларускі пісьменьнік, драматург і перакладчык.

Дзяцінства Міхася прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам (цяпер частка Шклова) — адсюль і псэўданім. Па заканчэньні Магілёўскай духоўнай сэмінарыі працаваў перапісчыкам і царкоўным вартаўніком.

Як згадваў сам Зарэцкі, мэта стаць пісьменьнікам зьявілася не адразу, пераломным момантам стаў пабачаны сон, і яму так захацелася занатаваць моцныя ўражаньні, што ён стаў пісаць.

З 1922 г. творы Зарэцкага выходзяць у друк, у 1920х пісьменьнік актыўна супрацоўнічае з часопісам "Маладняк", пэўны час зьяўляецца ягоным рэдактарам.

У жніўні — кастрычніку 1927 года ў складзе дэлегацыі беларускіх літаратараў Зарэцкі наведаў Латвію, Чэхаславаччыну, Нямеччыну й Францыю, дзе выступаў у тым ліку перад беларускай эміграцыяй.

Даволі крытычныя выступы Міхася Зарэцкага ў друку (напр. «Чым пагражае нам Белдзяржкіно? (Да крытыкі тэматычнага пляну)»). былі расцэненыя як праявы нацыянал-дэмакратызму. Разам з Андрэем Александровічам і Алесем Дударом ён заявіў пра выхад з БДУ, а ў 1929 годзе быў выключаны з ВКП(б).

Арыштаваны 3 лістапада 1936 года ў Менску і асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 года як «актыўны удзельнік нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці...

Многія рукапісы Міхася Зарэцкага загінулі, у прыватнасьці, гістарычная драма «Рагнеда» (1929), працяг рамана «Крывічы».






Forward from: Белсат
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🏙️ «Беларуская Варашава»

Як не згубіць сувязь з радзімай у эміграцыі

Паглядзіце ☝️


ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: ЗАСНАВАНЬНЕ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ТЭАТРУ Ў ВАРШАВЕ

19 лістапада 1765 г. у няісным цяперака будынку Опэрнага тэатру па вул. Каралеўскай, акторы караля Станіслава Панятоўскага далі прэм'еру камэдыі Юзэфа Бяляўскага "Зламысьнікі".

Паколькі трупа мела ўсе рысы цалкам прафэсійнага і нацыянальнага калектыву (іграла па-польску і зарабляла на існаваньне), 19 лістапада ў Польшчы адзначаемэцца гадавіна заснаваньня Нацыянальнага тэатру. 

Стварэньне нацыянальнай сцэны было задумкай караля ў межах адукацыйных і культурных рэформаў, з мэтай агульнага ўздыму Рэчы Паспалітай.

Калектыў выступаў у Апэоальні два гады (1765–1767), яго дзейнасбць была перапынена хваляваньнямі, якія ахапілі краіну (Барская канфэдэрацыя і першы падзел Рэчы Паспалітай). Аднаўленьне спэктакляў зьвязана з прыняцьцем у 1774 годзе тэатральнай манаполіі.

Гурт выступаў у Радзівілаўскім палацы (сёньня рэзідэнцыя прэзыдэнта Рэспублікі Польшча) на Кракаўскім перадмесьці. Варта адзначыць, што на сцэне быў прадстаўлены мясцовы рэпэртуар, асабліва камэдыі Францішка Багамольца і Адама Чартарыйскага. Войцех Багуслаўскі дэбютаваў на гэтай сцэне ў 1778 годзе.

З 1779 г. пастаяннай сцэнай тэатру стала камяніца на плошчы Крамінскіх, а ў 1833 годзе быў адбудаваны вялікі будынак, які Вялікі тэатар займае дагэтуль.

Насупраць будынку тэатру разьмешчаны помнік нашаму выбітнаму суайчыньніку - Станіславу Манюшку☝️

Выявы - RadioPolskie.pl, Wikipedia.pl



20 last posts shown.