ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: УВЯДЗЕНЬНЕ Ў ЭКСПЛЮАТАЦЫЮ МОСТА КЕРБЕДЗЯ
22 лістапада 1864 года быў дабудаваны першы пастаянны мост у Варшаве з часоў Жыгімонта Аўгуста, які праектаваўся інжынэрам Станіславам Кербедзям. Мост злучаў абодва берагі ракі Віслы як працяг вуліцы Новы Зьязд на левым беразе Віслы, і вуліцы Аляксандраўская, цяпер Алеі Салідарнасьці на правым беразе, ў Празе.
Гэта быў аўтамабільны мост з каляінамі для конкі. Ён меў сталёвую апорную канструкцыю, складаўся з 6 пралётаў і меў даўжыню 474 мэтры. Слупы былі пабудаваныя з дапамогай наватарскага для таго часу кесоннага мэтаду. Афіцыйная назва — Александрыйскі мост, у гонар расейскага імпэратара. Але жыхары Варшавы называлі яго мостам Кербедзя, ці па-просту Кербедзяк, праз асаблівасьць варшаўскага дыялекту.
Пасьля аднаўленьня незалежнасьці гэтая назва была прызнана афіцыйнай.
Мост быў двойчы зьнішчаны падчас Першай і Другой сусьветных войнаў. У 1949 годзе на месцы, дзе ён знаходзіўся, на ягоных апорах быў пабудаваны цяперашні Сілезска-Дамброўскі мост.