МІХАСЬ З ЗАРЭЧЧА
20 лістапада 1901 г. у вёсцы Высокі Гарадзец на Віцебшчыне нарадзіўся Міхась Зарэцкі - беларускі пісьменьнік, драматург і перакладчык.
Дзяцінства Міхася прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам (цяпер частка Шклова) — адсюль і псэўданім. Па заканчэньні Магілёўскай духоўнай сэмінарыі працаваў перапісчыкам і царкоўным вартаўніком.
Як згадваў сам Зарэцкі, мэта стаць пісьменьнікам зьявілася не адразу, пераломным момантам стаў пабачаны сон, і яму так захацелася занатаваць моцныя ўражаньні, што ён стаў пісаць.
З 1922 г. творы Зарэцкага выходзяць у друк, у 1920х пісьменьнік актыўна супрацоўнічае з часопісам "Маладняк", пэўны час зьяўляецца ягоным рэдактарам.
У жніўні — кастрычніку 1927 года ў складзе дэлегацыі беларускіх літаратараў Зарэцкі наведаў Латвію, Чэхаславаччыну, Нямеччыну й Францыю, дзе выступаў у тым ліку перад беларускай эміграцыяй.
Даволі крытычныя выступы Міхася Зарэцкага ў друку (напр. «Чым пагражае нам Белдзяржкіно? (Да крытыкі тэматычнага пляну)»). былі расцэненыя як праявы нацыянал-дэмакратызму. Разам з Андрэем Александровічам і Алесем Дударом ён заявіў пра выхад з БДУ, а ў 1929 годзе быў выключаны з ВКП(б).
Арыштаваны 3 лістапада 1936 года ў Менску і асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 года як «актыўны удзельнік нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці...
Многія рукапісы Міхася Зарэцкага загінулі, у прыватнасьці, гістарычная драма «Рагнеда» (1929), працяг рамана «Крывічы».