ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


Беларускі вызвольны рух Вольная Беларусь.
Сайт Руху:
https://www.bns-volnayabelarus.org
Чат:
https://t.me/chat_vb
Зваротная сувязь:
@vb_contact_bot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


5. Лічым неабходным падкрэсьліць што прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі накіраваны на зьнішчэньне беларускай культуры, беларускай мовы і беларускай ідэнтычнасьці, зьяўляецца антынацыянальным па сваёй сутнасьці і ўзьнік у 1994 годзе як вынік унутранай гібрыднай акупацыі Беларусі Расеяй.

Беларускім народам і міжнароднай супольнасьцю ўлада Лукашэнкі не прызнаная законнай і легітымнай. Лукашэнка ёсьць узурпатар улады ў Беларусі.


4. Дзеля вызваленьня палітвязьняў (улічваючы ўмовы гібрыднай вайны) мусіць быць кантакт і перамовы прадстаўнікоў эўрапейскіх структураў са злачынным рэжымам Лукашэнкі, па розных аспэктах абмену і дзеяньняў па выратаваньні вязьняў у тым ліку дамоўленасьці на выпушчэньне палітзьняволеных у абмен на частковые, кропкавае зьняцьцё эканамічных санкцыяў, якія могуць быць рознага ўзроўню і маштабу у інтарэсах Беларускага народа і насуперак агрэсіўнай палітыцы Масквы. Гэта магчыма пры актыўнай палітыцы заходніх краін.

Варта зазначыць, што эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі па факце пераўтварыліся ў маштабныя санкцыі супраць дзяржавы і Беларускага народа, яны ня толькі не апраўдалі сябе, але спрыялі ізаляцыі Беларусі, усебаковай расейскай дамінацыі над Беларусяй, выклікалі паварот нацыянальнай эканомікі, гандлю і настрояў грамадзтва ў бок Расеі, аслабілі дэмакратычныя праэўрапейскія прыхільнасьці людзей, былі вынікам непрадуманай эўрапейскай палітыкі.


3. Шляхам рэпрэсій і выкарыстаньня пенітэнцыярнай сыстэмы адбываецца закамуфляваны генацыд беларускага народа. Палітвязьні у Беларусі асуджаныя шляхам палітычных рэпрэсіяў незаконна, па прыдуманных абвінавачаньнях. Яны зьяўляюцца, фактычна, палітычнымі палоннымі і закладнікамі рэжыму -- ахвярамі расейскай акупацыі і гібрыднай вайны супраць беларускага народа.

Улічваючы асаблівую небясьпеку для жыцьця і здароўя палітвязьняў у турмах Лукашэнкі, мы сцьвярджаем, што чалавек ёсьць найвышэйшай жыцьцёвай каштоўнасьцю і настойваем на неабходнасьці вызваленьня беларускіх палітвязьняў усімі даступнымі спосабамі.

Сцьвярджаючы тэзіз «вызваляць палітвязьняў усімі даступнымі спосабамі», мы чуем і падтрымліваем заклік людзей, якія маюць перадусім маральнае права выказвацца ў пытаньнях вызваленьня палітвязьняў. Гэта беларусы, якія адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю (колішнія палітвязьні) і сваякі вязьняў, што якраз цяпер пакутуюць у турмах.


2. Паводле сьведчаньняў і зьвестак, якімі мы валодаем, мы сцьвярджаем, што прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі стварыў адмысловы тып турмы для беларускіх палітвязьняў, якая ўключае ў сябе вырабленыя фізычныя і псіхічныя катаваньні людзей, пазбаўленьне іх здароўя і жыцьця. (Некаторыя вязьні былі забітыя альбо памерлі ў турме ад пабояў.) Прытым арышты адбываюцца кожны дзень. Створана сістэма схаванага генацыду беларусаў.


1. НВР "Вольная Беларусь" стаіць на пазыцыях права і дэмакратыі і патрабуе вызваленьня з турмаў рэжыма Лукашэнкі ўсіх палітвязьняў, незалежна ад іхнай палітычнай арыентацыі.

Неабходна зазначыць, што ў выніку рэпрэсій за кратамі апынуліся таксама публічныя асобы і палітыкі, якія пад час выбарчай кампаніі 2020 году стаялі на прарасейскіх пазіцыях, але адначасова выступалі супраць рэжыму Лукашэнкі. Арыентацыя на Расею, чым бы яна не тлумачылася, супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі і стала прычынай крытычных выказваньняў у дачыненьні да такіх асбаў.

Тым ня менш, мы, прадстаўнікі НВР, лічым, што, зыходзячы з прынцыпаў права і прававой дзяржавы, якую мы хочам адбудаваць, палітычная матывацыя заключэньня ў турму не справядлівая, не адпавядае правілам дэмакратыі і ня можа падмяняць заканадаўства. Усе палітвязьні павінны быць вызваленыя.

Палітычная матывацыя дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі аб арышце і асуджэньні людзей зыходзіла з пагрозы для асабістай улады Лукашэнкі.


Пазыцыя Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" па пытаньні вызваленьня палітвязьняў у Беларусі
(рэліз)


Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на сеньняшні дзень. Тысячы людзей кінутыя за краты па сфабрыкаваных абвінавачваньнях. У рэчаіснасьці іх можна лічыць закладнікамі ў руках антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі. Кожны дзень людзі ў зьняволеньні праходзяць праз псіхалагічныя і фізічныя бесчалавечныя катаваньні. Улада выкарыстоўвае сістэмную палітыку па адмысловаму ўздзеяньню на людзей, пазбаўленых свабоды з прычыны іх палітычнай актыўнасьці і гэта прыводзіць да сур’езных праблем са здароў’ем, калецтвам і забойствам. Мы маем дачыненьне ня толькі з фактам палітычных рэпрэсій, але з генацыдам супраць беларускага грамадзтва, як культурнага, так і этнічнага, які праводзіцца прарасейскім рэжымам Лукашэнкі ў інтарэсах Масквы. Мэта апошняй – сістэмная дэбеларусізацыя рэспублікі Беларусь.

На нашу думку да гэтага часу так і не была сфармаваная ясная канцэпцыя, план дзеяньняў скіраваны на вызваленьне беларускіх палітвязьняў. Апошнія чатыры гады паказалі, што практычныя дзеяньні зводзяцца да агульных заяваў і папулістычных патрабаваньняў, якія ніяк не ўплываюць на сітуацыю ў Беларусі.

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" лічыць патрэбным пазнаёміць грамадзтва са сваёй пазыцыяй і падыходам да задачы вызваленьня палітвязьняў. Мы сцьвярджаем, што вызваленьне палітвязняў у Беларусі ёсьць агульнанацыянальнай беларускай неабходнасьцю і спадзяемся на рэалістычны падыход, разуменьне і падтрымку з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі і Эўрапейскіх краін.

1 пункт
2 пункт
3 пункт
4 пункт
5 пункт

Поўны тэкст: https://www.bns-volnayabelarus.org/post/ab-vyzvalienni-vizniau


Forward from: Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк. Закрыцьцё БЕЛСАТУ

Белсат усё ж такі зьліквідавалі. Прытым, чамусьці, самым брутальным чынам без папярэджаньня кіраўніцтва. Здаецца што за ўсім гэтым усё ж адным бокам відаць Брусэль у працяг сваёй схаванай палітыкі супраць Беларусі. Белсат, які па пэўных парамэтрах стаіць вышэй за TVP, зрабілі рэдакцыяй польскага замежнага вяшчаньня ў TVP з абмежаваным эфірам, магчымасьцямі і скарочаным пэрсаналам.

Падрабязна аб сутнасьці пераменаў прапаную ніжэй прачытаць публікацыю пані Агнешкі Рамашэўскай, дзе апісана што сталася.

Беларусы са шкадаваньнем успрынялі гэтую падзею. Праўда, дыскусіі ўзьніклі чамусьці не па сутнасьці здарэньня, не па рэзкім зьніжэньні магчымасьцяў беларускай тэлеінфармацыі, а па асобе дырэктара рэдакцыі сп. Аліне Коўшык (якая ўваходзіла ў так званы "Пераходны кабінет" дэградуючага офісу Франака-Ціханоўскай).

Дарэчы, намер прызначыць сп. Аліну Коўшык кіраўніком беларускай рэдакцыі, ня ёсьць якраз дрэнным рашэньнем, калі думаць практычна (магло быць горай). Яна разумее і цэніць каштоўнасьць нацыянальнай культуры, мовы, гісторыі і беларускага Адраджэньня. Гэта факт. А наконт таго ці будзе ёй кіраваць Франак-Ціханоўская (як некаторыя дапускаюць), гэта мы ўбачым. Кіраўнік замежнага вяшчаньня TVP ёсьць Міхал Бранятоўскі.

ЧЫТАЦЬ: https://www.bns-volnayabelarus.org/post/pazniak-zakryccio-bielsatu




Forward from: Usau Pavel
Белсат бывай

Белсат як адзінае фармальна незалежнае беларуская тэлебачаньне перастае існаваць і пераўтвараецца ў частку Цэнтра Замежных Медыяў польскага тэлебачаньня. Кіраўніком беларускай "рэдакцыі" прызначылі Аліну Коўшык!

З логікі падзей (памкненьне ОСТ-АПК уплываць, ці кантраляваць амаль усе медыя) вынікае, што "рэдакцыя" стане выключна прапагандысткім інструментам у руках Офіса Ціханоўскай, з узмоцненай цэнзурай і разбурэньнем мала-мальскі палітычнай аўтаноміі рэдакцыі

Прызначэньне Коўшык - рашэньне выключна палітычнае і ў гэтым сэньсе небясьпечнае для беларускай дэмсупольнасьці.

Прыгадаю, што яна сыйшла з Белсату ў 2022 годзе, далучылася да Кабінету Ціханоўскай, адказвала за "нацыянальнае адраджэньне".

Калі паглядзець на сістэмныя дасягненьні кабінету: вайсковы праект, план Перамога, пашпарт, універсітэт - вынікаў 0.

Не ведаю, ці сыдзе Аліна з "кабінету", бо нібы павінна (хаця ніякія правілы ў дэмакратычнай супольнасьці не працуюць), гэта нічога не зьмяняе. Але таксама сьведчыць пра тое, што справы кабінету не вельмі добрыя, калі міністры шукаюць больш салодкіх мейсцаў.

Канешне, я магу памыляцца, і Аліна абярэ большь значную палітычную місію - працаваць у кабінеце для справы адраджэньня Беларусі.

Лічу, што для застаўшыхся структур Белсату Аляксей Дзікавіцкі быў бы найлепшым кіраўніком з пункту гледжаньня прафесіяналізму. Мне падаецца беларусы замежжа павінны выступіць у яго падтрымку.

554 0 8 61 27

Forward from: Зянон Пазьняк
САМАЕ ІСТОТНАЕ, ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ І РАЗУМЕЦЬ БЕЛАРУСАМ

Ніякае аб“яднаньне («всех демократіческіх сіл»), ніякая сумесная кааліцыя, ніякія сумесныя дзеяньні «апазыцыі» ў Беларусі ў прынцыпе не магчымыя пакуль ня будзе вызначана агульная пазыцыя ў адносінах да Расеі. Імпэрыялістычная Расея ёсьць наш экзыстэнцыяльны сьмяртэльны вораг, які ў прынцыпе не прадугледжвае нашага беларускага нацыянальнага існаваньня, незалежна ад таго якая ўлада будзе сядзець у Крамлі.

Паводле Масквы Беларускай нацыі і Беларускай дзяржавы не павінна быць. Беларуская палітыка, якая за вольную незалежную Беларусь і беларуская палітыка, якая пра Беларусь у Расеі і "разам з Расеяй", такая палітыка ніколі ня можа быць аб'яднанай па вызначэньні. Плюс і мінус даюць нуль – анігіляцыю, катастрофу.

У краінах дзе перад нацыяй не стаіць зьнешні экзыстэнцыяльны выбар тыпу -- «быць альбо ня быць» -- у такіх краінах нацыянальнае адзінства, нягледзячы на ўнутраннае жорсткае палітычнае змаганьне за ўладу, існуе само па сабе, існуе рэальна, зыходзячы з адзінства абставін нацыянальнага быцьця. У Беларусі – ня так. Тут вечная вайна з Масквой за нацыянальнае існаваньне. Вайна ў якой нехта павінен парамагчы.


11 лістапад 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК


ВІНШАВАНЬНЕ СА СЬВЯТАМ

Сёньня 11 лістапад — Сьвята Незалежнасьці Польшчы, якое прыраўнянае да сканчэньня 1-й Сусьветнай вайны.

Праз 123 гады расейскай няволі, дзякуючы ахвярнаму змаганьню палякаў, народ Польшчы вярнуў незалежнасьць краіны.

Віншуем сяброў-палякаў і ўсё польскае грамадзтва са Сьвятам Незалежнасьці. Хай свабода, незалежнасьць і воля будуць заўсёды ў польскай гісторыі і зьберагаюць вялікі культурны польскі народ. Niech żyje Polska!

11 лістапад 2024 г.

Зянон Пазьняк
ад Нацыянальна-Вызвольнага Руху
"Вольная Беларусь"


Канешне, куды ж нашым "правінцыйным" Быкаву, Купале, Коласу, Караткевічу і інш. да "вялікіх" імперскіх Чэхава і Дастаеўскага! 🤯

Часам здаецца, што "рускі мір" — гэта невылечная хвароба, паталогія чалавечага мозгу. Ні вайна, ні генацыд не ўплываюць на сьветапогляд падобных персон.

І вось з гэтага вось СМІ спрабуюць зьляпіць нам нейкі маральны аўтарытэт і арыентыр.

978 1 17 8 61

Forward from: WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
7 лістапада 1990 году — у дзень Кастрычнікага перавароту — беларускі народ выйшаў на масавую антыкамуністычную дэманстрацыю

Шматтысячнае шэсьце, арганізаванае БНФ, прайшло па цэнтральных прашпектах Менску пад лёзунгамі "Далоў камунізм!" і "Далоў КГБ!". Кадры з гэтай падзеі сапраўды ўражваюць. Гэта была ўнікальная падзея ў межах усёй савецкай прасторы (а гэта ж яшчэ быў СССР). Беларускі народ тады быў у авангардзе антыкамуністычнага і антыгэбоўскага змаганьня.

https://youtu.be/sBypoLIt7yg


Forward from: Usau Pavel
Сізіфава пракляцьце

Калі Сізіф сказаны на бясконцае цяганьне камяню ў гару, то беларусы, відаць сказаныя на бясконцае галасаванье.

Што мяне здзіўляе ў прасоўвальнікаў ідэі "галасаваньня" дык гэта неабмежаваны палёт фантазіі. Яны гатовы прыдумляць любыя канструкцыі, любыя фантастычныя гісторыі дзеля таго, каб надаць сэнсу сваёй стратэгіі галасаваньня на 2025 год.

Часам гэта прыгадвае наўпрост палітычнае шарлатанства.

Апошняе, што я чуў так гэта тое, што факт галасаваньня супраць усіх у 2025 годзе будзе фактарам сілы ў працэсе перамоваў за круглым сталом".

То бок, не падзеі 2020 году, не беларускія добраахвотнікі, не сілавы ціск рэвалюцыі, а менавіта "галасаваньне супраць усіх" будзе прадумовай палітычнай сілы апазіцыі на перамовах. Гэта як і на якіх перамовах ізноў. Ці яны не адбыліся ўжо ў 2020 і 2021 годзе?

Па-першае, нідзе, ніхто і ніяк не зафіксуе колькі і якіх было галасоў. І фактарам ціску на любых перамовах (уявім сабе такую фантастычную карціну) з’яўляецца толькі сіла;

Па-другое, для людзей якія будуць у камісіях нейкіх маральных прынцыпаў не існуе, есьць толькі адданасьць. Бо інакш яны ў камісіі не патрапяць. Я калісьці ў 2006 годзе сьпецыяльна пайшоў назіраць у сваю школу ў Магілеве. Пад час дыскусіі са сваім былым настаўнікам адносна сітуацыі ў краіне, ен мне сказаў: "такія як вы развалілі Савецкі Саюз, але мы не дадзім вам разваліць Беларусь". Пры чым, гэта быў не самы дурны чалавек.

Наіўныя спадзяваньні, што людзі ў камісіях дазнаюцца праўду і пераменяцца (ці КДБ, і чыноўнікі) мяне не проста здзіўляюць, а ўводзяць у шок. Калі людзі не зьмяніліся пасьля масавых фальсіфікацый, катаваньняў і забойстваў, яны не зьменяцца нават калі сам Хрыстос загадае нефальсіфікаваць выбары. (гл., Вялікі Інквізітар).

Па-трэцьцяе, калі няма ніякіх механізмаў фіксацыі вынікаў галасаваньня супраць усіх, то як галасавальшчыкі зьбіраюцца даказваць, што супраць усіх прагаласавала 10, 20, 30, 50%. Будуць браць лічбы са столі і прыдумляць новыя фантастычныя гісторыі?

Па-чацьвертае, калі галасавальшчыкі патрабуюць (невядома навошта і дзеля чаго) нейкіх новых доказаў актыўнасьці грамадства, гэта азначае, што для йх недастаткова тых доказаў і ахвяраў, якія прынесьлі беларусы ў 2020 годзе. Большасьць грамадзянаў выказалі сваю пазіцыю і йм няма патрэбы яшчэ раз камусьці нешта даказваць. Гэта Сізіфава пракляцьце

Бандарэнка, Зэльцэр, Тарайкоўскі, Пушкін, Ашурак і дзесяткі іншых даказалі і паказалі ўсе сваім жыцьцем.

Навошта ОСТ-КР-АПК нейкія доказы, што яны зочуць ад беларусаў, якой актыўнасьці і што ОСТ-КР-АПК будуць зь ею рабіць? Прадаваць на заходніх базарах?
Гэтае галасаваньне ніякага сэнсу для Беларусі і беларусаў мець не будзе.

Асабіста для мяне пазіцыя беларусаў ясная, прынцыповая і нязьменная.

1. Лукашэнка нелегітымен;
2. Выбараў у Беларусі няма;
3. У краіне пануе тэрор і палітычнае безладдзе;
4. Большасьць грамадзян чакае перамен, але вымушвна скарыцца пад прыгнетам;
5. Ніякае галасаваньне не зьменіць замацаванага факту непрыняцьця сістэмы. Самы лепшы варыянт не ўдзельнічаць у рытуале;
6. Удзел прывядзе да яшчэ большага расчараваньня беларусаў;

Можаш - НЕ ІДЗІ І НЕ ГАЛАСУЙ;
НЕ МОЖАШ НЕ ІСЬЦІ - ІДЗІ І ЗНІШЧАЙ БЮЛЕЦЕНЬ;
НЕ МОЖАШ ГЭТАГА ЗРАБІЦЬ, ТО СТАЎ КРЫЖЫКІ ЯК ЗАЎГОДНА І ДЗЕ ЗАЎГОДНА, АЛЕ ПАМЯТАЙ - ЛІЧЫЦЬ БЮЛЕЦЕНІ НЕ БУДУЦЬ, АГУЧАЦЬ ТОЕ, ШТО ПАТРЭБНА.


Forward from: Зянон Пазьняк
ВІНШАВАНЬНЕ сп. ДАНАЛЬДА ТРАМПА
З ПЕРАМОГАЙ У ПРЭЗЫДЭНЦКАЙ КАМПАНІІ

Кіраўніцтва Беларускага Нацыянальга-Вызвольнага дэмакратычнага руху "Вольная Беларусь" прагне павіншаваць спадара Данальда Трампа з перамогай у прэзыдэнтскай кампаніі.

Мы выказваем спадзяваньні, што палітыка новага Прэзыдэнта і яго Адміністрацыі ўзмоцніць пазыцыі ЗША на міжнароднай арэне, што прывядзе да паўстрыманьня агрэсіўнага аўтарытарызму, прывядзе да перамогі свабоды і дэмакратыіі ў тых грамадзтвах, якія церпяць ад вайны і тыраніі.

Вы ўзялі на сябе гістарычную місію ў супрацьстаяньні з палітычным Злом, жадаем Вам сілы і волі, каб дасягнуць пастаўленых мэтаў.

З павагай
Кіраўніцтва руху "Вольная Беларусь"
Спадар Зянон Пазьняк
Спадар Павел Усаў

The leadership of the Belarusian national democratic movement "Free Belarus" is eager to congratulate Mr. Donald Trump on his victory in the presidential campaign.

We hope that the policy of the new Рresident and his Аdministration will strengthen the position of the United States in the international arena, which will lead to the abstention of aggressive authoritarianism, and will lead to the victory of freedom and democracy in those societies that suffer from war and tyranny.

You have undertaken a great historical mission in the confrontation with political Evil, we wish you the strength and will to achieve your goals.

Respectfully
The leadership of the Free Belarus movement
Mr. Zianon Pazniak,
Mr. Pavel Usau

626 0 9 83 42

Forward from: WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
‼️ Трамп набраў неабходную колькасьць галасоў для перамогі

Рэспубліканец Дональд Трамп, атрымаўшы вырашальную перамогу ў штатах Пенсільванія і Аляска, атрымаў неабходныя 270 галасоў выбаршчыкаў і вяртаецца ў Белы дом на пасаду прэзідэнта.

Гэтая перамога робіць яго першым прэзідэнтам з часоў Гровера Кліўленда, які змог выйграць другі тэрмін пасьля перапынку.




Forward from: Зянон Пазьняк
Праблема не з інтэлектам

Праматваючы па дыганалі каналы "луказыцыі" ў Сеціве, я натрапіў на выступ юрыста ад Латушкі. Байкот -- гэта легітымізацая Лукашэнкі, -- сказаў гэты спэцыяліст. Ня йсьці на выбары -- знача пагадзіцца з рэжымам і падтрымліваць Лукашэнку.

Пакідаю гэта без камэнтароў, бо тут праблема не з інтэлектам. Выглядае, што ад псэўдавыбараў найбольш узбудзіўся лукашызм у эміграцыі (тут ён мімікрыруе пад "апазыцыю"). Паказ выбарчай апэрацыі самапрызначэньня Лукашэнкі ў Беларусі яшчэ толькі пачынаецца, а за мяжой ужо відаць голае "псэўда-апазыцыйнае" дно. Яма дна такая глыбокая, што здаецца такой яшчэ не было. Нават рэжым у параўнаньні з псэўдамі выглядае больш рэспектабельна.
зп.


Forward from: WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Беларусы адзначылі Дзяды ў Варшаве

У дзень памяці продкаў Дзяды суполка беларусаў наведала магілы выбітных беларусаў на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.

У гэтым месцы пахаваныя сусьветна-вядомыя беларусы: Станіслаў Манюшка, дачка апошняга канцлера вяліка літоўскага Ева Храптовіч, заручоная Кастуся Каліноўскага Марыля Ямант ("Марыся чарнаброва"), фатограф Ян Булгак, этнограф Міхал Федароўскі, сьпявак Чэслаў Неман, мастак Казімір Альхімовіч, пісьменьнік, аўтар "Знахара", Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, пісьменьнік Адам Плуг.

Расповяд пра жыцьцёвы шлях і гістарычны ўнёсак нашых землякоў зладзіў вядомы палітык і дзяяч Зянон Пазьняк.


Forward from: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️У магілёўскай калоніі № 15 памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Праваабаронцы «Вясны» атрымалі пацверджанне, што ў магілёўскай калоніі № 15 памёр грамадзянін Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Шлетгаўэр. Пакуль адбываліся судовыя пасяджэнні, у яго нарадзілася дзіця. Па папярэдняй інфармацыі, гэта здарылася 11 кастрычніка. Ён прабыў у калоніі менш за месяц. Дакладная прычына смерці невядомая.

Летам яго асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за «шпіянаж» (арт. 358 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Гэта сёмая смерць палітвязня за кратамі.

З сацсетак стала вядома, што Дзмітрыю было 22 гады. Ён нарадзіўся ў расійскім Слаўгарадзе. У 2018 годзе атрымаў беларускі ВНЖ. Хлопец працаваў у Камянцы на прадпрыемстве па вытворчасці палімернай прадукцыі і ўпакоўкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116609

🥀Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім хлопца

20 last posts shown.