Верашчака


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.
Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.
Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Выступленне дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Ігара Аляксандравіча Марзалюка на "Марафоне Адзінства" ў Магілёве.

"Тост за ворагаў" Уладзіміра Караткевіча гучыць як вызаў сучаснасці і як наказ на будучыню.

Трансляцыя канцэрта "Время выбрало нас"
https://www.youtube.com/watch?v=6q66ZqVLv6g


Forward from: Верашчака
#ДумкіЎслых
#МоваНашаРодная

У каментарах зачапіліся за тэму навучання на беларускай мове. Дакладней, чаму ў нас так мала школ і класаў з беларускай мовай навучання...

Адна з прычын, я лічу - адсутнасць заяў бацькоў аб навучанні па-беларуску.

А як яны выкажуць жаданне пра мову навучання, калі ў бланку заявы ўсё ўжо выбрана за іх?

Такое вось сэляві! 🤷🏻‍♀️

Дзяліцеся ў каментарах, ці пыталіся ў вас, на якой мове вы хацелі б навучаць дзіця? Ці гэта вырашыла адміністрацыя школы?

Зоя С


- У табе ёсці якая-небудзь разыначка?
- Ооо, унутры мяне проста аграменная куча разынак!
Я практычна кекс!

🎨 Малюнак Pencil Studios


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
#МоваНашаРодная

🥰 Мяне сёння выбесілі каментары.
Можа такое пішуць агенты ЦРУ? Як лічаце?

👉 Дарэчы, ваша Зоя С (баба Зоя))
Каб не казалі, што Верашчаку вядзе нейкі ананім!)


Forward from: Беларускі піонэр
#архітэктурабсср
Фота вясёлага будаўніка, падобнага на Джэкі Чана, на будоўлі Дома Ўрада ў Менску з часопіса "Чырвоная Беларусь" 1931 года.
Дарэчы, Дом Урада, які дагэтуль з'яўляецца ледзь не самым вялікім па ўнутранай плошчы адміністрацыйным будынкам у Беларусі, быў пабудаваны без прымянення пад'ёмных кранаў (першыя краны на будоўлях сталіцы з'явіліся толькі ў 1940 годзе). Уся цэгла і іншыя будматэр'ялы дастаўляліся на вышыню з дапамогай такіх вось драўляных "заплечнікаў", як у будаўніка на фота.


#МоваНашаРодная

Называйце свае часткі цела па-беларуску!

❤️


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🔥 Хто мы ёсць і чаму мы такія?
Расказаў Ігар Аляксандравіч Марзалюк

Поўнае відэа тут


#Літаратура

***
Абяцаюць нам новы раскошны дом,
Але тут нам жыць і канаць,
Тут пад кожным навекі здабытым бугром
Нашы продкі забітыя спяць.

Яны аддалі нам меч і касу,
Слова з вуснаў, цяпер нямых…
I нам немагчыма пайсці адсюль
I пакінуць са смерцю іх.

1980

Уладзімір Караткевіч


#Падарожжа
#Архітэктура

Траецкі касцёл у Ішкальдзі

Траецкі касцёл у мястэчку Ішкальдзь недалёка ад Баранавічаў знешне захаваў аблічча, якое яму надалі архітэктары XV стагоддзя.

Масіўны храм з умацаванымі сценамі быў закладзены ўладальнікам тутэйшых месцаў Мікалаем Неміровічам.

Ёсць верагоднасць, што на месцы касцёла некалі існавала паганскае капішча, а меркавана ў XII стагоддзі тут пабудавалі першы хрысціянскі храм.
Яго падмуркі затым паслужылі падставай для ўзвядзення новай святыні.

Пабудаваны як каталіцкі Касцёл, храм у Ішкальдзі служыў і кальвінісцкім зборам, і праваслаўнай царквой. Частыя змены канфесій, аднак, не адбіліся на яго архітэктуры.

Сёння Траецкі касцёл у Ішкальдзі, будучы каталіцкай святыняй, адпавядае свайму першапачатковаму статусу і як помнік архітэктуры, уключаны ў многія экскурсійныя маршруты, адкрыты для турыстаў рознага веравызнання.


#КухняБеларусі

Поліўка беларуская

50 г жытняга хлеба
25 г сушаных грыбоў
1 морква
1 цыбуліна
1 ст. лыжка тлушчу
1 ч. лыжка тамату-пюрэ 1,2 л мяснога булёну
0,5 шклянкі смятаны, соль.

Загадзя замочаныя грыбы адварыць, булён працадзіць праз складзеную ўдвая тканіну, грыбы нашынкаваць.

Жытні хлеб нарэзаць лустачкамі, падсушыць у духоўцы, змяльчыць, заліць невялікай колькасцю гарачага булёну, накрыць, пачакаць, пакуль астыне. Пасля гэтага хлебную масу працерці праз сіта, змяшаць з рэштай мяснога булёну, уліць грыбны адвар.

Абсмажыць на тлушчы дробна парэзаныя моркву і цыбулю разам з таматам-пюрэ, пакласці ў булён, які кіпіць.

Дадаць падрыхтаваныя грыбы, соль, варыць 7-10 хвілін.

Падаць поліўку са смятанай.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Добрага суботняга дня вам, беларусы!


#МіфыЛегендыБеларусі

Халера

Самая страшная халера была ў трыццатым годзе. Рады не маглі ёй даць. Што ні рабілі людзі, як ні сцерагліся, а яна рэжа ўсіх, быццам нажом.

Спачатку пайшлі чуткі, што дзесьці ў мястэчку халера скруціла мешчаніна і мяшчанку. Суседзі, каб уратавацца, запхнулі іх у глыбокую яму і закапалі жыўцом, а ўсе іхнія хатнія транты пакідалі ў рэчку. Вада разам з дабром вынесла за мястэчка і халеру.

Паплыла яна ўніз па рацэ і давай касіць людзей па прыбрэжных вёсках. Усіх касіла, нікога не мінала. Ідзе чалавек у поле здаровы, быццам рэпа, а халера перапыніць яго ды як шасне! Пакачаецца, пакачаецца небарака — і дух з яго вон.

Але дзякаваць Богу аднаго дня наскочыла гадаўка на жаўнера-маскаля.
— Прылёг я на сенажаці адпачыць, — расказваў жаўнер потым людзям, — і, мабыць-такі, задрамаў. Праз гадзіну-другую прахапіўся, прадзёр вочы, гляджу, а каля мяне схілілася высокая, худая, як жэрдка, кабеціна, апранутая ва ўсё чорнае. Твар сіні, быццам курыны пуп. Вядома, спалохаўся я, аж мову адняло. Адразу здагадаўся, што за цётачка каля мяне спынілася. Потым думаю сам сабе: ці пан, ці прапаў! Падхапіў гадаўку на рукі — і папёр да ракі. Прывалок на высокі бераг рачны, а ўнізе глыбіня бездонная, чорны вір круціць.

Бачыць чорная паненка, што я не жартую, давай прасіцца ды маліцца:
— Адпусці мяне! Не губі! Больш я ніводнай душы не зачаплю!..
Хацелася мне боўтнуць яе, каб ажно бурбалкі пайшлі. А тады разважыў сам з сабою: «Якая будзе карысць, калі яе загублю? А як замест яе новае ліха зробіцца? Лепш адпушчу — не забудзе маёй навукі…»

— Добра, адпушчу цябе, — кажу ёй, — але пабажыся, што ніколі сюды не прыдзеш і не будзеш губіць людзей.
Прысягнула паганка, нават укленчыла, за зямлю схапілася, абяцаючы не паказвацца на белы свет. Адпусціў гадаўку, гляджу, куды яе панясе. А яна — проста на сухі лес, ажно трэск пайшоў. Толькі яе і бачыў.

3 таго часу халера знікла, забылася дарогу ў нашы ваколіцы.


#ДумкіЎслых

Хрэн табе, Міша, у вочы і патніцу на дупу!

Беларусы, украінцы і рускія - гэта часткі Усходне-Еўрапейскай цывілізацыі.

З усімі астатнімі выдуманымі цывілізацыямі, трыадзінствам і іншай хераценню можаце ісці лесам!

Зоя С.

115 0 2 24 17

❗Увага! У ніжніх слаях інтэрнэта падымаюць хвалю наконт школьнага харчавання. Дакладней, што дзецям не дакладаюць мяса ў супы.

Як чалавек, які шмат год быў непасрэдна звязаны з арганізацыяй харчавання ў дашкольнай установе (а ў школе прынцыпы такія ж), хачу растлумачыць нашым падпісчыкам сітуацыю.

Рэцэптуры страў для школьных і дашкольных устаноў распрацоўваюцца і зацвярджаюцца спецыялістамі, піша іх не школа. Супы з мясам не варыліся ніколі, нават калі ў школу хадзілі тыя абшчэственныя вар'яткі актывісткі, якія цяпер лямантуюць. Цікава, чаму яны агледзеліся толькі цяпер, га?

Мяса дзецям даецца ў выглядзе другіх страў, парцыённа, каб кожны атрымаў сваю норму. Заўважце, што аўтар укіду пра гэта не напісала.

Нормы, колькі якіх прадуктаў паложана дзіцяці, таксама зацверджаны спецыялістамі. Іх выкананне знаходзіцца пад пастаянным кантролем кіраўніка ўстановы, штомесячна дадзеныя перадаюцца ў раённыя і абласныя органы кіравання.

Паважанае спадарства! Прытрымлівайцеся інфармацыйнай гігіены і не паддавайцеся на розныя ўкіды і правакацыі!
Калі ў вас ёсць пытанні наконт харчавання вашых дзяцей - задайце іх кіраўніку вашай установы і вам дадуць адпаведныя адказы.

Зоя С


#НамПішуць

Малюнак вышэй натхніў нашага падпісчыка і ён даслаў работы сваёй дачкі

"Зайцы"
Аўтар работ: Ліліана, 4г., пластылін.


Часам так хочацца, каб цябе нехта проста абняў і сказаў: "Я ведаю, табе цяжка, але ўсё будзе добра! Вось табе шакаладка і восем мільёнаў даляраў!"

🎨  Малюнак Natalia Shaloshvili


Forward from: Звязда
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
«Я хачу, каб мы былі ў добрых стасунках і з палякамі, і з расіянамі. Але жылі ў сваёй кватэры».

Прэзідэнт пра будучыню Беларусі 🇧🇾

110 0 0 95 14

#ДумкіЎслых

Якое шчасце, што навуку і адукацыю ў нас Ігар Аляксандравіч курыруе, а не Вадзім Францавіч з рацыяналізатарам Дзюкавым 🤦🏻‍♀️
Наўрад ці прыйшлося б нам тады разважаць пра ўласную дзяржаўнасць наогул.

Зоя С

https://t.me/Gigin_Vadim/2791


Forward from: Мода На Мову
🤪 Калі шмат дарадцаў ды загадчыкаў, то ладу няма.

#прымаўкі


⭐️ Вечарына да дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча

26 лістапада (аўторак) у Дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на музычна-паэтычную праграму “Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да зямлі…” у выкананні Міхала Бараноўскага.

❗️Пачатак а 19-й гадзіне.

❗️❗️Уваходны квіток 10 рублёў.

👉Вул. М.Багдановіча, 7а

20 last posts shown.