Forward from: Радыё Свабода — Беларусь
4 гады таму ў Менску тысячы людзей разьвіталіся з забітым Раманам Бандарэнкам
20 лістапада 2020 году ў Менску пахавалі 31-гадовага Рамана Бандарэнку. Разьвітаньне прайшло ў царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага на вуліцы Гамарніка на поўначы Менску, непадалёк Курапатаў.
Раман Бандарэнка памёр 12 лістапада 2020 году. Яго жорстка зьбілі падчас затрыманьня на «плошчы Перамен» у Менску. Хто менавіта забіў Рамана, невядома, аднак сярод прысутных падчас нападу 11 лістапада на запісах з камэраў назіраньня пазналі экс-кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант.
Больш падзей 20 лістапада чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/0eRXv