Адказнасць Лукашэнкі на трыбунале па факце агрэсіі Расіі супраць УкраіныПытанні падтрымкі звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд па злачынствах Лукашэнкі супраць чалавечнасці, падтрымка беларускіх незалежных СМІ і блогераў
– ключавыя тэмы падчас сустрэч намесніка кіраўніцы Кабінета, кіраўніка НАУ
Паўла Латушкі з дыпламатамі краін Балтыі і скандынаўскіх краін: кіраўніцай місіі Швецыі пры Радзе Еўропы паслом
Тэрэзай Хайдэн, намесніцай пастаяннага прадстаўніка Латвіі пры Савеце Еўропы
Кацярынай Тулінай, намесніцай пастаяннага прадстаўніка Эстоніі пры Радзе Еўропы
Кірстай Аніпай-Тыністэ.
Сустрэчы адбыліся падчас удзелу Паўла Латушкі
ў складзе дэлегацыі Каардынацыйнай рады ў сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.Павел Латушка падзякаваў прадстаўнікам краін Балтыі і скандынаўскіх краін
за непрызнанне выбарамі фарсу, арганізаванага Лукашэнкам 26 студзеня, і за непрызнанне легітымнасці Лукашэнкі, а таксама выказаў падзяку за пазіцыю парламентарыяў ПАРЕ,
якія аднагалосна прагаласавалі за адмову ў прызнанні легітымнасці Лукашэнкі.Падчас сустрэч Павел Латушка праінфармаваў суразмоўцаў аб бягучай сітуацыі ў Беларусі:
аб масавых рэпрэсіях у краіне, аб ролі Лукашэнкі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны. Намеснік кіраўніцы Кабінета таксама адказаў на шматлікія пытанні прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса.
Павел Латушка перадаў памятную запіску з інфармацыяй аб злачынствах супраць чалавечнасці, учыненымі Лукашэнкам, а таксама акцэнтаваў увагу на важнасці падтрымкі звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд. Павел Латушка падзякаваў прадстаўнікам Літвы ў Радзе Еўропы за прынцыповую пазіцыю папярэдняга і новага Урада Літвы па пытанню прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў.
Падчас сустрэч Павел Латушка адзначыў важную ролю ў зборы доказаў Міжнароднай платформы па адказнасці за злачынствы ў Беларусі
– IAPB, якая дзейнічае ў Даніі. Таксама Павел Латушка адзначыў факт таго, што
шэраг няўрадавых арганізацый падтрымалі зварот Літвы і выказалі гатоўнасць перадаваць інфармацыю аб злачынствах, учыненых Лукашэнкам, у Офіс пракурора МКС.
Асобна Павел Латушка звярнуў увагу на
важнасць прыярытэтнага фінансавання беларускіх незалежных СМІ і блогераў ва ўмовах, калі Крэмль, рэалізуючы палітыку прасоўвання ідэй «рускага свету» ў Беларусі, праводзіць актыўныя спробы змянення поглядаў беларусаў як у адносінах да незалежнасці краіны, так і па пытаннях узаемаадносін з Еўропай і вайны супраць Украіны. Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса адзначылі важнасць гэтай інфармацыі, а таксама падкрэслілі, што праінфармуюць міністэрствы замежных спраў краін, якія яны прадстаўляюць, і накіруюць адпаведныя тэлеграмы ў сталіцы.
Абмеркавана праца ў рамках Рады Еўропы па стварэнні трыбунала па факце агрэсіі Расіі супраць Украіны. Павел Латушка звярнуўся з просьбай прыняць да ўвагі рэзалюцыю ПАРЕ, дзе адзначаецца роля Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў у агрэсіі, і ўлічыць у мандаце трыбунала разгляд пытання адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў.
@CabinetBelarus