bellitinfo


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Books


Усё пра беларускую літаратуру
https://bellit.info
Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Books
Statistics
Posts filter


“Чырвоны крыж” Сашы Філіпенкі выйдзе па-беларуску 📕

У студзені на беларускай мове ў выдавецтве Gutenberg выйдзе раман “Чырвоны крыж” Сашы Філіпенкі. Цяпер адкрытая перадзамова на сайце выдавецтва.

Раней у 2024 годзе Gutenberg Publisher выпусціла ў беларускіх перакладах два іншыя раманы Сашы Філіпенкі: “Былы сын” і “Крэмулятар”.

Падрабязней 📖


Выйшаў зборнік навагодніх песень ад Таццяны Грыневіч ❄️

Музыка, спявачка і нястомная папулярызатарка беларускай культуры Таццяна Грыневіч, выдала зборнік з аўтарскімі святочнымі песнямі на вершы беларускіх паэтаў.

Адмыслова да Калядных святаў яна сабрала калекцыю навагодніх песень пад адну вокладку і выдала ў Варшаве.

Падрабязней 👈


Стала вядома, калі і дзе ўручаць Прэмію Гедройця 🏆

🍁Цырымонія ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску (Польшча) 26 лістапада.

Журы назаве тры найлепшыя кнігі за 2023 год, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы. Таксама 25 і 26 лістапада ў Гданьску пройдуць сустрэчы з беларускімі аўтаркамі і аўтарамі, выстава, кніжны кірмаш і яшчэ шмат чаго цікавага.

Падрабязней ⬅️


Навінка ад выдавецтва “Мяне Няма” — постфікшн Паўла Анціпава 📖

Выдавецтва “Мяне Няма” адкрыла перадзамову на новую кнігу — “Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать” Паўла Анціпава.

“Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать” — гэта кніга пра тое, як герой знаходзіць свой стары тэлефон, а ў ім — смскі з мінулага жыцця. Там пра каханне, пры тое, як жыць (у тым ліку на 2 баксы ў дзень), ці можна зарабіць літаратурай і навошта хадзіць на Плошчу — карацей, 375 старонак вакол 15 кароткіх паведамленняў.


Падрабязней 📘


2 лістапада: падарожжа па Стаўбцоўшчыне разам з музеем Якуба Коласа 🚌

Падчас падарожжа напярэдадні дня нараджэння класіка вы зможаце:
✔️ушанаваць памяць Якуба Коласа ўскладаннем кветак да помніка ў Стоўбцах і да бюста ў вёсцы Мікалаеўшчына;
✔️наведаць мемарыяльныя сядзібы Акінчыцы і Альбуць, дзе вас чакаюць забаўляльныя і экскурсійныя праграмы;
✔️завітаць у Старасвержанскі Дом культуры і паслухаць канцэртную праграму “З музыкай да Коласа”.

📖Кошт падарожжа – 40р. Запіс і папярэдняя аплата ў памеры 20 рублёў – абавязковыя.

Запісацца ⬅️


2 і 3 лістапада фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA запрашае на разнастайныя анлайн-падзеі, якія дазволяць паглыбіцца ў свет сучаснай беларускай літаратуры, культуры і мастацтва.

У праграме: дыскусія пра эка-пісьмо, майстар-клас па агучцы кніг ад Крысціны Дробыш, дыскусія вакол беларускага перакладу "Марсіяніна", прэзентацыя кнігі "Мое Баба — Діректор Морга” Вольгі Аполька і шмат іншых цікавых імпрэз.

📺 Трансляцыі імпрэз будуць дасяжныя у суполцы фестываля ў Facebook і на @festivalpradmova2439' rel='nofollow'>Youtube-канале.

Глядзець праграму 📝


Віленскія адрасы Мойшэ Кульбака: лонгрыд ад Bellit.info 📖

Чорная ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года адабрала жыцці больш за 100 прадстаўнікоў культурнай эліты Беларусі, у тым ліку — літаратараў. Сярод творцаў, забітых НКУС — пісьменнік Мойшэ Кульбак.

Напрыканцы кастрычніка, мы ўзгадаем вядомага аўтара, а таксама пройдземся па Вільні — гораду, дзе творчасць Мойшэ Кульбака дасягнула росквіту.


Падрабязней 👈


Кніга “Я з вогненнай вёскі…” выйшла па-нямецку 📕

Дакументальная кніга аўтарства Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка “Я з вогненнай вёскі…” упершыню з’явілася па-нямецку ў перакладзе з беларускай мовы Томаса Вайлера (Thomas Weiler).

Падрабязней ⬅️


Беларускія выдавецтвы выпусцілі вельмі прыгожыя календары на 2025 год 😍

Бліжэй да канца 2024 году беларускія друкары пачалі выпускаць календары на новы 2025-ы. Настольныя ды насценныя на розны густ.

Прапаноўваем звярнуць увагу на тры з іх 🗓


Выдавецтва "Янушкевіч" выдае трэцюю кнігу з тэтралогіі "Гаспадар ледзянога саду" 🌿

Гэтая фантастычная сага Яраслава Гжэндовіча напісаная з размахам, дастойным твораў Толкіна і Марціна, Жэлязнага і Ле Гуін. Яе адрознівае тонкае спалучэнне элементаў навуковай фантастыкі з жанрам фэнтэзі.

Ашаламляльныя сваёй маштабнасцю і эстэтыкай творы Яраслава Гжэндовіча — найлепшы ўзор сучаснай польскай фантастыкі, якая хуткімі тэмпамі здабывае новых адданых прыхільнікаў па ўсім свеце. Пераклад Алены Пятровіч і Марыі Пушкінай.


🍁 З 28 кастрычніка па 6 лістапада можна аформіць папярэдні заказ на тры кнігі тэтралогіі або толькі на трэці том. На папярэдні заказ дзейнічае зніжаная цана. Старт продажаў — 8 лістапада.


Выйшаў кастрычніцкі нумар “Літаратурнай Беларусі”, тэмай якога стала памяць пра крывавую ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.

Таксама чытачы знойдуць у выпуску эсэ Ганны Севярынец, пераклады з польскай паэзіі Мікалая МІшчанчука, водгукі на кнігі "Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева",
"Volumen.3" Міхала Бараноўскага і "Вольнеры. Бясконцы дзень" Валерыя Гапеева і шмат іншых цікавых тэкстаў.

Спампаваць 🖇


***
Я ня знаю, што будзе заўтра:
мне сягоння — апошняй мяжой;
дні стаяць сталёваю вартай
паміж будучынай і мной.

Знаю толькі — будзе другое,
заквітнеюць другія дні…
Сёняшняе ўсё і дарагое
непатрэбным стане другім.

Можа, заўтра будуць смяяцца,
можа, будуць смяяцца з поэта…
Зарастуць дарогі рутай-мятай,
зарастуць дарогі белым цьветам.

Гэтак кніга — адкрылі і закрылі,
прачыталі — дый зноў на паліцу…
Бачу Будучыну з сінімі крыламі,
Стану і буду ёй маліцца.

Алесь Дудар

🖤 Афіша памятных імпрэзаў

📺 Відэаматэрыялы пра расстраляных (лекцыі, вершы, песні)

✍️ Вершы расстраляных і рэпрасаваных літаратараў

🌠 Cайт "Ноч паэтаў"


Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — страшная ноч у беларускай гісторыі, бо ў гэтую ноч НКУС расстраляла больш за 100 чалавек, сярод якіх было шмат літаратараў 🕯

Невінаватасць большасці з расстраляных пазней была прызнана савецкімі ўладамі, яны былі пасмяротна рэабілітаваныя.

У дзень памяці расстраляных творцаў мы прапануем вам падборку відэаматэрыялаў пра гэтых літаратараў.

Чытаць🪻


З'явіўся аўдыяспектакль пра трагічны лёс паэткі Наталлі Вішнеўскай 🖤

Выдавецтва Audiobooks выпусціла адмысловы рэліз да Ночы расстраляных паэтаў: аўдыяспектакль “Нікому я гэтага не казала” — гэта спроба аднавіць забыты лёс і творчую спадчыну беларускай паэткі Наталлі Вішнеўскай, яркай зоркі літаратурнага Мінска 1920—30-х гадоў.

Падрабязней 👈


📚 Распачаўся збор сродкаў на кнігу пра народныя спевы старавераў Беларусі.

У канцы 2024 году ў выдавецтве “Скарына” мае выйсці ўнікальная кніга этнамузыколага Вольгі Барышнікавай “І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі”.

Цяпер адкрыты збор сродкаў на выданне праз краўдфандынгавую платформу Gronka.org.

Падрабязней ⬅️


29 кастрычніка: прэзентацыя кнігі Таццяны Кухаронак "Святочны час: народныя звычаі і павер’і ў аповедах беларусаў" у Мінску 📖

Выданне прапануе новыя перспектывы да разумення таго, што такое свята ў народнай культуры беларусаў. Асаблівасць кнігі — дзясяткі галасоў беларускіх вяскоўцаў з усіх рэгіёнаў краіны, сабраных у палявых інтэрв'ю, якія расказваюць, што такое для іх святочны час і якія традыцыі беларусаў яго ствараюць і зберагаюць.

Мадэратар сустрэчы — Сяргей Грунтоў.

📍29 кастрычніка, 18.00, Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)


29 кастрычніка: прэзентацыя кнігі Юрыя ГрыбоўскагаБеларусы ў Польскім Войску (1919 – 1947)” у Вільні📚

Гэтая кніга распавядае пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска ў перыяд польска-савецкай вайны, міжваенны час, у гады Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння.

Гісторык і прафэсар Варшаўскага ўніверсітэта Юрый Грыбоўскі асвятляе адзін з найбольш трагічных перыядаў у гісторыі беларусаў і палякаў, паказвае баявое братэрства абодвух народаў. Гісторык даследаваў стаўленне польскіх грамадзянаў-беларусаў да выканання вайсковага абавязку, польскую палітыку ў дачыненні да беларусаў і іх удзел у баях.


Распавядаецца ў кнізе пра іх лёс і пасля вайны. Кніга прысвечана тым тысячам беларусаў, якія ахвярна змагаліся ў польскіх мундурах, але былі адрынутымі і забытымі на бацькаўшчыне.

📘 Мадэратар сустрэчы — дацэнт Сцяпан Захаркевіч, выкладчык Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў.

📍29 кастрычніка (аўт), 18.30, ЕГУ (303 аўдыторыя).


З'явіўся ўнікальны даведнік па беларускіх псеўданімах ад Янкі Саламевіча 🔥

У выдавецтве “Тэхналогія” выйшаў унікальны слоўнік-даведнік “Беларускія псеўданімы і крыптанімы (XVI–XX стст.)” аўтарства Янкі Саламевіча.

Гэта грунтоўнае энцыклапедычнае выданне мае больш як 700 старонак.

Падрабязней ⬅️


Адкрыта перадзамова на тры дзіцячыя навінкі ад выдавецтва Słowianka 📚

Выдавецтва Słowianka адкрыла перадзамову на сваёй інтэрнэт-старонцы на тры новыя дзіцячыя кнігі: казку ад Маляваныча, гісторыю ад Аляксандры Хамянок ды пераклад з партугальскай Аны Марыі Машаду.

Замовіць можна як кожную кнігу асобна, так і камплектам.

Падрабязней 👈


Абвясцілі пераможцу прэміі Анемпадыстава 🏆

25 кастрычніка ў Бельску Падляскім у Польшчы падчас фестывалю “Бардаўская восень” прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміі Анемпадыстава за найлепшы дызайн вокладкі кнігі, выдадзенай у 2023 годзе.

Пераможцамі сталі Святлана Дземідовіч і Лукаш Левандоўскі за вокладку кнігі Насты Кудасавай “Побач”: “За графічнае адлюстраванне пачуццяў, што мы перажываем, і ўвасабленне паэтычнага свету ў адметных візуальных вобразах”.


Падрабязней ⬅️

20 last posts shown.